Наталля Галавач нарадзілася 7 жніўня 1961 г. у вёсцы Русілкі Бешанковіцкага р-на, Віцебскай вобласці. Закончыла Віцебскае дзяржаўнае музычнае вучылішча па класу фартэпіяна і Беларускі Дзяржаўны Універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці "кіраванне эстрадным аркестрам і ансамблем". Шмат год працавала выкладчыкам фартэпіяна ў Бешанковіцкай школе мастацтваў і кіраўніком "Узорнага» фольк-гурта "Званіца", які стварыла з нагоды захаплення беларускай народнай песняй і беларускай мовай у 2001 годзе. Акрамя вершаў, ёю напісана нямала музычных твораў - песень для дзяцей і дарослых. Мае шмат вучняў, якія звязалі сваё прафесійнае жыццё з музыкай.
Друкавалася ў газетах : “Народнае слова”, “Віцебскі рабочы”, “Літаратура і мастацтва”, “Літаратурная Беларусь”, часопісах: “Маладосць”, “Верасень”, “Алеся”, альманаху “Ратуша”. Аўтар калектыўных зборнікаў вершаў: “Бешанковіцкі прычал” (2001) і “Шчырая споведзь радка” (2003) . У 2011 г. у выдавецтве "Беларускі кнігазбор" выйшаў зборнік вершаў Наталлі Галавач "На возеры Белым".
З 2019 г. жыве і працуе ў Мінску.
У зборнік увайшлі вершы, створаныя ў апошнія гады. Большасць з іх, ды і ўся кніга ўвогуле, прысвечана памяці мамы паэткі. Лірычная гераіня Наталлі Галавач не піша вершы, яна дыхае імі. Далікатная, пяшчотная, чуллівая. Аднак з пачуццямі тут добра ўжываецца думка. Ім утульна разам. Кожны верш – зладжаны, кампазіцыйна завершаны, нечаканы, непаўторны і вытанчаны, з пэўным псіхалагічным падтэкстам, і ў кожным з іх эмоцыі і перажытыя пачуцці ... Болей »
Чулая жаночая душа імгненна адгукаецца на ўсе навакольныя рухі. А душа паэткі — тым больш! Наталлю Галавач хвалюе лёс чалавека і чалавецтва, не пакідае абыякавай прыгажосць роднай зямлі, зачароўвае навакольны свет, апаноўваюць мары аб шчасці і каханні. Раздзяліць гэтыя пачуцці аўтарка запрашае чытачоў. Болей »
10 гадоў таму Еўрапейскі Саюз заснаваў прэмію па літаратуры — каб папулярызаваць на міжнародным узроўні не надта вядомых, але таленавітых аўтараў з розных краін Еўропы. Намінантам прэміі можа стаць аўтар, які мае не менш за дзве, але не больш за чатыры выдадзеныя арыгінальныя кнігі. Каардынуе прэмію адмысловы кансорцыум, які стварае нацыянальныя журы і арганізуе цырымонію ўзнагароджвання. Адметна, што конкурс можа ісці ажно цягам трох г... Болей »
Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Болей »
Не хачу разважаць пра тое, якім павінен быць імідж беларускага пісьменніка, сам пісьменнік або беларуская літаратура ўвогуле. Няхай проста будзе — па-сапраўднаму яскрава і змястоўна, каб увесь свет гаварыў пра яго, а не пра чарговае тварэнне Джоан Роўлінг. Свежыя думкі з адценнем нацыянальнага беларускага інтэлекту (а ён дакладна некалі быў!), заліхвацкі сюжэт і ўменне ставіць цвёрдыя кропкі над «і»… Было б выдатна бачыць гэта ўсё не то... Болей »
Далікатная, пяшчотная, чуллівая… Яна не піша вершы, яны дыхае імі – так можна ахарактарызаваць лірычную гераіню Наталлі Галавач. Аднак з пачуццямі тут добра ўжываецца думка. Ім утульна разам. Чытаеш, слухаеш, здаецца яшчэ крыху – і страціш нітачку логікі, і ўсё ж апошняя страфа, апошні радок усё расстаўляюць па сваіх месцах. Толькі дачытаўшы, даслухаўшы да канца, разумееш, што кожны верш – зладжаны, кампазіцыйна завершаны, нечаканы і не... Болей »