Алег Анатольевіч Трусаў (нар. 7 жніўня 1954, Мсціслаў) — беларускі археолаг і грамадскі дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1981). Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (ТБМ).
Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1976). У 1976—1992 працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце, загадчык аддзела комплексных навуковых даследаванняў. У 1981 абараніў кандыдацкую дысертацыю, тэма дысертацыі «Монументальное зодчество Белоруссии XI—XVII вв. Историко-археологический анализ». Адзін з заснавальнікаў ТБМ імя Ф. Скарыны. У 1996 — сакав. 1998 — дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага універсітэта культуры. Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства (з 1995). У крас. 1997 абраны Рэспубліканскай Радай першым намеснікам старшыні ТБМ. На VI з'ездзе ТБМ (17.4.1999) абраны старшынёй ТБМ. Адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філатэліі Беларусі. Жанаты, мае дачку.
Адзін з заснавальнікаў БНФ, БСДГ (з 1991), намеснік (1991), старшыня Цэнтральнай Рады БСДГ (1992—1995). У 1990—1996 — дэпутат ВС РБ XII склікання. У 1990—1995 — намеснік старшыні камісіі ВС РБ па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Прымаў удзел у распрацоўцы афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба «Пагоня», бел-чырвона-белага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ (11-12.4.1995) супраць арганізаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму пра змену дзяржаўных сімвалаў, скасаванне статуту беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і эканамічную інтэграцыю з Расіяй.
Аўтар некалькіх манаграфій і больш за 150 навуковых прац па археалогіі і гісторыі архітэктуры. У 1990 быў адным з заснавальнікаў беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа.
Крыніца: www.be.wikipedia.org
У асноўным этнічная тэрыторыя беларусаў склалася ў другой палове ХІХ ст., калі ўсе беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі. У гэты час расійскія навукоўцы прызналі існаванне самабытнага славянскага народа пад новай назвай “беларусы”. Гэты тэрмін стаў новым палітонімам, які замяніў старую назву “літвіны”. Падчас перапісу 1897 г. беларусы заявілі пра сябе на ўвесь голас. Адпаведна, сталі з’яўляцца мапы, дзе як беларускія... Болей »
Кніга кандыдата гістарычных навук, дацэнта Алега Трусава распавядае пра дзяржаўныя ўтварэнні беларускага народа, якія ў афіцыйнай (беларускай і замежнай) гістарыяграфіі да гэтага часу не прынята лічыць беларускімі. Кніга паказвае, што беларускі народ, у праве на дзяржаўнасць якому некаторыя гора-палітыкі адмаўляюць да гэтага часу, акрамя асноўных дзяржаўных утварэнняў (Полацкае, Тураўскае, Пінскае, Наваградскае і інш. княствы, Вялікае к... Болей »
Вырашыў зрабіць невялічкую кніжачку ў адпаведнасці са сваімі фінансавымі магчымасцямі. У яе ўвайшлі найбольш цікавыя артыкулы напісання ў гэтым годзе, як раз напярэдадні 7 жніўня, а таксама спіс маіх публікацый. Дарэчы, ніколі не думаў, што на складанне гэтага спісу пойдзе некалькі месяцаў. Аднак ён атрымаўся далёка не поўны. Адсутнічаюць публікацыі на польскай і некаторых іншых залежных мовах, артыкулы ў розных рэгіянальных выданнях, к... Болей »
У кнізе ўпершыню ў Беларусі падаецца падрабязная характарыстыка ўзнікнення і развіцця мясцовых будаўнічых матэрыялаў, арганізацыя ў сярэднявеччы будаўнічай працы, прасочваецца эвалюцыя будаўнічых кансірукцый і малых архітэктурных формаў. Выданне праілюстравана арыгінальнымі фотаздымкамі. Адрасавана архітэктарам, археолагам, этнографам, мастацівазнаўцам, рэстаўратарам, музейным работнікам. Мае цікавасць для краязнаўцаў і шырокага кола ам... Болей »
Гэтая праца--вынік шматгадовых археалагічных даследаванняу унікальнага сярэднявечнага паселішча, знакамітага праз свой замак. Горад і замак разглядаюцца як неадлучныя часткі аднаго комплексу. Разлічана на навукоўцаў, краязнаўцаў і ўсіх аматараў гісторыі. Болей »
На аснове археалагічных раскопак у 1980-я гады аналізуецца матэрыяльная культура старажытнага Гродна на тэрыторыі Старога замка. Кніга ілюстравана. Для гісторыкаў, археолагаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца нацыянальнай культурай. Болей »
У кнізе асвятляецца гісторыя аднаго з найцікавейшых мястэчак Беларусі. Менавіта тут адбываліся падзеі, што вызначылі лёс краіны на многія стагоддзі. Чытач даведаецца пра напаўлегендарную Нальшанкую зямлю, пра своеасаблівасць Крэўскага замка — улюбёнай рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх, атрымае звесткі пра шматлікіх крэўскіх старостаў, пазнаёміцца з жыццём Крэва ў далёкім І не вельмі далёкім мінулым. Шырокаму колу чытачоў. Болей »
Кафлі – элементы печаў, якія з’яўляюцца адной з найбольш частых знаходак падчас археалагічных раскопак, даюць магчымасць прасачыць не толькі мастацкія здольнасці рамесніка, але і ўвесь тэхналагічны працэс іх вырабу, змены ў рамесных майстэрнях. Тут таксама бачныя уплывы іншых культур на мастацтва беларускага кафлярства. У кнізе знойдзем малюнкі і здымкі аздобных кафляў, віды печаў, рэшткі кафлырскіх майстэрняў. З ходам часу такое рамя... Болей »
Чытач даведаецца пра адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі, гісторыя якога багатая на падзеі і знамянальныя, і драматычныя. Кніга знаёміць з матэрыяльнай культурай сярэдневяковага Мсціслава, з помнікамі архітэктуры і іншымі памятнымі мясцінамі горада. Расказваецца пра выпрабаванні, што выпалі на долю мсціслаўцаў і ў далёкім мінулым, і ў часы нядаўнія, пра славутых сыноў гэтай зямлі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Ва ўсе часы, як толькі людзі навучыліся будаваць сабе дамы, а пасля і больш складаныя будынкі, выкарыстоўваючы пры гэтым такі трывалы матэрыял, як камень, паўставалі мастацкія шэдэўры. Частка з іх захавалася да нашых дзён, пра частку сведчаць толькі фрагменты падмуркаў ды згадкі ў старжытных летапісах і дакументах. Кніга Алега Трусава “Старонкі мураванай кнігі” прысвечана менавіта такім помнікам культуры і архітэктуры. Дапытлівы чытач з... Болей »