Вішнёў Зміцер

Нарадзіўся ў 1973 г. у Дэбрацэне (Вугоршчына), вывучаў філалогію і журналістыку ў Менску і Маскве. Піша вершы, прозу, крытыку, займаецца жывапісам і перформансам. Аўтар кніг: “Штабкавы тамтам” (1998), “Тамбурны маскіт” (2001), “Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае даследаваньне аднаго віду грызуноў” (2002), “Верыфікацыя нараджэння” (2005), “Фараон у заапарку” (2007). У Берліне выйшла кніга па-нямецку “Ich sitze im Koffer” (2006). У 2006 годзе атрымаў стыпендыю Literarisches Colloquium (Берлін, Нямеччына). У 2008 годзе атрымаў стыпендыю Homines Urbani (Villa Decius, Кракаў, Польшча). Удзельнік шматлікіх міжнародных літаратурных фестываляў і кангрэсаў. Перакладзены больш чым на дваццаць моваў. Адзін з каардынатараў выдавецтва “Галіяфы”.

Крыніца: Сайт Выдавецтва Галіяфы http://www.by-books.org

Блог Змітра Вішнёва http://zmij_vish.livejournal.com

E-mail: vish@bk.ru

 

Вішнёў Зміцер :: Выданьні

Вішнёў Зміцер, Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер

Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер

Вішнёў Зміцер

Раман-лабірынт, які нагадвае адначасова падарожжа Дантэ ў пекла, плаванне Адысея дадому і камп’ютарную гульню-блукалку, у якой трэба адшукаць выйсце і выжыць. Сустрэчы з памерлымі сябрамі і вядомымі асобамі: Улдысам Бэрзіньшам і Алесем Родзіным, Андрэем Бітавым і Эдвардам Мункам, Янкам Брылём і Джэймсам Джойсам — шлях героя ў загадкавай капсуле часу будзе пакручастым, яму давядзецца сутыкнуцца з уласнымі страхамі і спазнаць самога сябе. Болей »


epub
Вішнёў Зміцер, Марскія запісы

Марскія запісы

(Капітан Барада тут жарэ селядзец і цэдзіць халодны шнапс)

Вішнёў Зміцер

Шведская глыбінка. Амоль. Увечары на машыне пра­е­дзеш – уражанне, што трапіў у нашыя Лынтупы. Цішыня і спакой. Калі раз на пятнаццаць хвілінаў сустрэнецца машына – лічы, што пашанцавала. Ці, магчыма, шведы не любяць увечары перасоўвацца на машынах? Бо, пэўна, лепей сядзець недзе каля каміна, глядзець на языкі полымя і пацягваць віно з келіха? У кожным разе, ад нашых Лынтупаў, безумоўна, ёсць істотнае адрозненне. У цэнтры гарадка, як ка... Болей »


pdf
Вішнёў Зміцер, Калі прыгледзецца – Марс сіні

Калі прыгледзецца – Марс сіні

Антыраман

Вішнёў Зміцер

Антыраман Змітра Вішнёва — гэта гімн свабодзе. Паралельныя сусветы рушаць хвалямі — у гэтым варыве ўзнікаюць сілуэты: капітана Барады, Майкла Крывога, Сталіна, Дон Кіхота, Пінокіа, Карлсана, гномаў і таемных курдупеляў. Аўтар лавіруе паміж гандляром, фокуснікам і арбітрам, вядзе бясконцы дыялог з галавой, цешыцца і плюхаецца ў космасе сваіх пачуццяў. Болей »


Вішнёў Зміцер, Спітыя баркасы

Спітыя баркасы

тэксты

Вішнёў Зміцер

Новая кніга Змітра Вішнёва складаеццй з ггадарожных вершаў. Аўтар вядзе хітрую гульню са словам і вобразам, слухае “грукат цягніковых зубоў” і “булькае пра свабоду”, правакуе чытача да пабудовы фантазійных краявідаў. Каларыт гэтага зборніка стварае марская тэма: баркасы, якары, шторм, камбала, вясёлыя піраты. Болей »


Вішнёў Зміцер, Шоргат жукоў

Шоргат жукоў

тэксты

Вішнёў Зміцер

У новую кнігу Змітра Вішнсва ўвайшлі тэксты, напісаныя за апошнія нскалькі гадоў (2005—2011). Большасць змешчаных у выданні твораў друкавалася ў перыядычым друку: «Новы час», «Дзеяслоў», «Тэксты». «Шоргат жукоў» — гэта чарговая спроба аўтра ўпрыгожыць навакольную прастору. Болей »


pdf
Вішнёў Зміцер, Замак пабудаваны з крапівы

Замак пабудаваны з крапівы

Раман

Вішнёў Зміцер

Правобраз лірычнага героя – сам аўтар, або адлюстраванне аўтара – сам лірычны герой. Трынаццаць частак твора “Замак пабудаваны з крапівы» — гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога — цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі вымагае ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Раман можа выклікаць абурэнне альбо захапленне, ал... Болей »


pdf
Вішнёў Зміцер, Фараон у заапарку

Фараон у заапарку

тэксты

Вішнёў Зміцер

Вядомы і неардынарны беларускі паэт Зьміцер Вішнёў прадстаўляе зборнік сваіх вершаў. Свае творы аўтар аднак не называе традыцыйнымі вершамі, бо паэзія Вішнёва – гэта сучасная пастмадэрнісцкая літаратура эўрапейскага ўзроўню. Тэксты – вось тое трапнае і непаўторнае азначэньне творачасьці Зьмітра Вішнёва. Сам зборнік вершаў складаецца ў шасьці частак, кожная зь якіх вызанчаецца завершанасьцю і асэнсаванасьцю. І безумоўна аўтар перадае ... Болей »


pdf
Вішнёў Зміцер, Верыфікацыя нараджэння

Верыфікацыя нараджэння

Вішнёў Зміцер

У развагах пра «свой шлях». На двары 2005 год - адышлі ў мінулае «Тутэйшыя», дыхае праз раз Таварыства Вольных Літаратараў, хварэе на сухоты творчы рух «Бум-Бам-Літ», у коме Саюз беларускіх пісьменнікаў, кульгае на мыліцах суполка «Schmerzwerk»... Бадай, нікога і няма... Тым не менш літаратура жыве і квітнее. Жан-Люк Нансі сцвярджае, што «"людзі" - гэта не ананімны гуд натоўпу, гэта адначасова неакрэсленыя і своеасаблівыя прывіды, алюзі... Болей »


pdf
Вішнёў Зміцер, Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў

Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньн...

Раман без парахода і самалёта

Вішнёў Зміцер

Параход адплыў, самалёт паляцеў, а трап застаўся. Прыступкі яго сумуюць па падэшвах i галетах. Аднак трап, які пабудаваў Вішнёў, не пустуе. Ен населены сябрамі аўтара і... сусьлікамі — маленькімі лядашчымі зьвяркамі. Зьвяркі мітусяцца i агрызаюцца, точаць, точаць свае зубкі аб нашыя вочы i думкі. Так, яшчэ трэба паведаміць, што трап скалочаны з аўтарскіх асацыяцыяў, зьвязаных зь яго біяграфіяй. Вішнёў — майстра лоўлі асацыяцыяў. Ен узаб... Болей »


pdf
epub
Вішнёў Зміцер, Тамбурны маскіт

Тамбурны маскіт

Вішнёў Зміцер

Чарговая кніга беларускага постканцэптуаліста Зміцера Вішнёва апроч вершаў, апавяданняў уключае дзённікавыя нататкі, апісанні перфомансаў і візуальныя творы. Неардынарнасць творчага падыходу да слова і вобраза, парадаксальнасць успрымання элементарных рэчаў даўно паставілі аўтара ў адзін шэраг з вядомымі дзеячамі мастацтва, такімі, як Сальвадор Далі, Канстанцін Алімпаў, Аляксандр Брэнер. Балансуючы на мяжы розных мастацкіх накірункаў, а... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя