Чарнякевіч Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Чарнякевіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Лыч Леанід

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1929 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Леанід Лыч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

pdf
Мартынюк Жэня, Белы гарлачык

Белы гарлачык

Мартынюк Жэня

Перад тым, як разгарнуць паэтычны зборнічак Жэні Мартынюк пад назваю “Белы гарлачык”, не ўтрымаешся, каб хві­лінку не палюбавацца на выяву кветкі на вокладцы. Сярод халоднага колеру вады ў аздобе абыякава-безаблічных талерак лісьцяў асабліва выразна бачыцца адзінокая прыгажосьць чысьцюткіх пялёсткаў безабароннага белага гарлачыка, што пакорліва гайдаецца-трапечацца на хвалях, падуладны зьменлівым настроям капрызьлівага ветрыку… Кампазіц... Болей »


pdf
Буйнюк Юрка, Субота ў Малінніках

Субота ў Малінніках

Буйнюк Юрка

Некалькі слоў аб паэзіі У акце натхнення з самотай спараджаецца паэтычнае слова. Няма паэзіі без самоты, як слова без думкі. У сучасным свеце назіраецца недахоп думкі ды слова. Паэзія з’яўляецца злучнікам унутранага свету творцы са знешнім ды яго адносін з ім. Паэзія ёсць імпульсіўнай дзялянкай мастацтва, хвілінай, якую схопліваецца ў некалькіх словах,хвілінай, якая затрымліваецца ў вершы. Паэзія ёсць душэўнай тэрапіяй. Сам паэт павінен... Болей »


pdf
Szatyłowicz Dymitr, Rezonanse pamięci

Rezonanse pamięci

Szatyłowicz Dymitr

Зборнік вершаў Дзьмітрыя Шатыловіча “Рэзанансы памяці” пабачыў свет у 2006 годзе і ўключыў у сябе аўтарскія пераклады з беларускай на польскую вершаў, якія раней друкаваліся ў зборніках "Эцюды падарожжа", "Маё Падляшша", а таксама некаторыя вершы з пазнейшых зборнікаў. Прадстаўленыя творы звязаныя з падарожжамі аўтара ў Францыю, Турцыю, Грэцыю, Індыю, а таксама падарожжамі па краіне. Дзякуючы паэзіі, знаёмімся з жыцьцём паэта, яго дзейн... Болей »


pdf
З крыніц

З крыніц

Зборнік артыкулаў

Зборнік матэрыялаў канферэнцыі, якая прайшла ў 1996 годзе ў Беластоку. Міжнародная канфэрэнцыя, арганізаваная беларускім літаратурным аб’яднаньнем “Белавежа”, прысьвечаная творчасьці беларускага пісьменьніка зь Беласточчыны Сакрата Яновіча. Дасьледчыкі беларускай літаратуры зь Беларусі, Нямеччыны, Вялікай Брытаніі ды Польшчы сабраныя пад адной вокладкай раскрываюць творчасьць і значэньне Сакрата Яновіча і дапамагаюць лепш зразумець як с... Болей »


Першая   Папярэдняя   [6415-6415]   Наступная   Апошняя