![]() |
![]() |
Беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук. Закончыў юрыдычны факультэт ГрДУ, магістр культуралогіі (Варшаўскі ўніверсітэт, Польшча), дактарант універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані.
Працаваў выкладчыкам у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, у верасні 2012 года звольнены з фармулёўкай «за парушэнне працоўнай дысцыпліны». Паводле некаторых меркаванняў, на праўдзе звольнены за ўдзел у напісанні кнігі «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада», у красавіку 2013 года пачаўся збор подпісаў супраць звальнення выкладчыка па палітычных матывах.
Тэма навуковых інтарэсаў: беларускі нацыянальны рух, польска-савецкая вайна, гісторыя Гродна. Займаецца распрацоўкай эфектыўных спосабаў пашырэння культуры гістарычнай памяці ў беларускім грамадстве. Мае шматгадовы досвед працы ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродна. Рэдактар і адзін з аўтараў энцыклапедычнага даведніка «Біяграфіі гарадзенскіх вуліц: Ад Фартоў да Каложы» (Гродна, 2012), у якім сістаматызавана інфарамацыя пра гісторыю, архітэктурныя асаблівасці і сучасны стан захоўвання больш чым 600 аб'ектаў. Аўтар падручніка «Гродназнаўства» (Гродна, 2012) і біяграфічных слоўнікаў «Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Гродна» (2001) ды «Памяць пра Гродна» (2015).
Адмовіўся ад прэміі Ядкоўскага (2012).
Крыніца: be.wikipedia.org
Споры о том, можно ли Белорусскую Народную Республику рассматривать в качестве реального государства со всеми его классическими атрибутами не угасают до сих пор. БНР проиграла борьбу за власть и существование, так и не успев закрепиться на политической карте Восточной Европы. Несмотря на это, она стала чрезвычайно важным, во многом решающим этапом в развитии белорусского национального движения и заложила основы белорусской государственн... Болей »
У новай кнізе вядомага даследчыка айчыннай гісторыі XX ст. Андрэя Чарнякевіча ў жанры палітычнай біяграфіі апісваецца жыццё і дзейнасць Паўла Алексюка — адной з самых супярэчлівых фігур беларускага на цыянальнага руху першай трэці XX ст. Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых дакументальных крыніц. Будзе цікавай як спецыялістам-гісторыкам, так і самаму шырокаму колу чытачоў. Болей »
У кнізе сабраны матэрыялы пра гістарычных асоб і іх радаводы. Біяграфічны даведнік прадстаўляе магчымасць пазнаёміцца з элітай міжваеннага Гродна 1919-1939 гг. Аўтар паспрабаваў як мага шырэй ахапіць паняцце «эліта». У спіс трапілі прадстаўнікі гарадскога самаўрада, адміністрацыі, рэдактары газет, настаўнікі, лекары, працаўнікі суда, буйныя гандляры і прамыслоўцы, прадстаўнікі кліра розных канфесій і непасрэдна актыўныя грамадска-паліты... Болей »
Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна. Гістарычнае “Гродназнаўства” – гэта аповед пра гродзенскія эпізоды біяграфій вялікага князя Вітаўта і караля Стэфана Баторыя, змагароў за вольнасць Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўс... Болей »
Представляемая читателю книга включает в себя цикл статей, которые выходили на страницах газеты "Вечерний Гродно". "Новый Свет" – это название квартала в Гродно, примостившегося между улицами Горького и Ожешко, всего в нескольких шагах от центра города. Авторы неспешно прогуливаются вдоль улиц "Нового Света", вспоминая их прошлое и историю населявших их когда-то людей. Всё вместе это создаёт галерею образов, новеллы, связанные общими ко... Болей »
Гарадскія вуліцы — гэта найперш будынкі, якія гэтыя вуліцы і фармуюць. Таму ў нашым даведніку мы паспрабавалі згадаць усе больш-меньш цікавыя гістарычныя пабудовы Гродна Болей »
У даведніку змешчана больш за 500 прозвішчаў дзеячаў беларускага руху першай паловы XX стагоддзя. Аўтар падрабязна спыняецца на іх сувязях з Гродна, намагаючыся як мага шырэй ахапіць кола гродзенскіх беларусаў і, тым самым, паказаць гісторыю беларускага нацыянальнага руху ў Гродне ў рэтраспектыве. Кніга адрасавана спецыялістам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі Болей »
Матэрыялы зборніка Гарадзенскі соцыум прысвечаныя пераважна палітычнай і сацыяльнай гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гісторыка-культурнае асяроддзе, у якім праходзіла яго жыццё. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі. Болей »
Praca zbiorowa pt. „Stosunki polsko-białoruskie. Historia i współczesność" wydana pod redakcją Doroty Michaluk w wydawnictwie Avalon to drugi tom studiów z serii: „Białoruś: historia-kultura-polityka". W pracy zaprezentowano kilkanaście artykułów poświęconych zagadnieniom polsko-białoruskich związków historycznych, kulturowych, politycznych i gospodarczych od czasów nowożytnych po współczesne. Ich autorami są znani historycy, politolodz... Болей »
Матэрыялы чарговага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга адрасаваная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »