Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Несцярэнка Юры, Неверагодны свет

Неверагодны свет

Дзіцячыя загадкі-рыфмаванкі на беларускай мове

Несцярэнка Юры

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2022

Opracowanie graficzne: vera.bei

Wydawca: Тэхналогія

Wymiary: 57 с.

ISBN: 978-985-458-322-8

Kategoria: Literatura dla dzieci

Księgozbiór: prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)

Жыццё поўніцца загадкамі і сакрэтамі. І мы з маленства імкнёмся спазнаць іх. Гэтая кніга – скарбонка з 180 загадак пра наш неверагодны свет. З дапамогай яе дзеці змогуць узбагаціць веды пра наваколле. Тут і пра звяроў, і пра расліны, і пра птушак, і пра ягады… І ўсё – на роднай мове. Бонусам да загадак ідуць чароўнай прыгажосці ілюстрацыі. Чытайце разам з дзецьмі і спазнавайце неверагодны свет па-беларуску!

Autorzy białoruscy: Несцярэнка Юры

Wydawnictwa białoruskie: Тэхналогія

Katalog: Прыватны кнігазбор

Tylko w bibliotece osoby prywatnej w Białymstoku (egzemplarz papierowy)

Warto przeczytać:

epub
Несцярэнка Юры, Шляхам ад Вялікай ночы да Вялікага дня

Шляхам ад Вялікай ночы да Вялікага дня

Апавяданні

Несцярэнка Юры

Як бы ні называлася гэтая мясцовасць на працягу сваёй доўгай гісторыі – ці мяжа дрыгавічскіх і крывічоўскіх уладанняў, ці ўласнасць Друцкага княства, ці мястэчка ў складзе Цяцерынскай воласці, якое, да таго ж, належала ў розныя часы да Аршанскага павета ці Мсціслаўскага ваяводства, потым нейкі час існавала ў якасці павета Магілёўскай губерні, а з сярэдзіны 1920-х гадоў стала Бялыніцкім раёнам, – зямля гэтая заўсёды магла б гана­рыцца вы... Więcej »


epub
Несцярэнка Юры, Аднакласнікі.Gov

Аднакласнікі.Gov

Апавяданне

Несцярэнка Юры

Перад ёй на краі стала ляжала вялікая кніга. Маладая жанчына выразна чытала ўголас, прыемны тэмбр зачароўваў, прапануючы адзінаму слухачу загадкавыя тэксты: «…Ягуар поўні, ягуар цемры і ягуар усмешкі прыйшлі па маю душу ў час, калі сава апусціла крылы, і, ашчэрыўшы іклы, выпусціўшы кіпцюры, кінуліся на вобраз Божы — а я быў тады вобразам Божым, — але поўнач скруцілася ля маіх ног, а лісце, па якім прапаўзлі дарогі, выгнулася рознакаляро... Więcej »


epub
Несцярэнка Юры, Свята пад музыку Rage

Свята пад музыку Rage

Апавяданне

Несцярэнка Юры

Першае, з чым атаясамліваецца юбілей горада Санкт-Пецярбурга, — гэта выдатны, якасна запісаны канцэрт расейскай групы «Кіпелаў», які адбыўся ў горадзе на Няве ў гонар яго трохсотгоддзя. Я добра памятаю той момант, калі ўважліва перачытваў анатацыю, — вельмі спадзяваўся, што разам з музыкамі групы будзе пералічаны сусветна вядомы гітарыст, выхадзец з Беларусі Віктар Смольскі. Ён па магчымасці браў удзел у некаторых турнэ Кіпелава, калі н... Więcej »


epub
Несцярэнка Юры, Рок-каранацыя пад знакам 223L

Рок-каранацыя пад знакам 223L

Апавяданне

Несцярэнка Юры

Мы дамовіліся сустрэцца каля музычнай крамы, дзе я працаваў. У прызначаны час я ўбачыў доўгага, худога чалавека з ускудлачанымі валасамі. Здавалася, яго вопратка выглядала крыху пакамечанай. Рухаўся ён неяк нервова, гаварыў гучна, рэзкімі фразамі, нечакана пачынаў смяяцца, пераскокваючы ў сваёй размове з тэмы на тэму. Але я не надта здзіўляўся. Зразумела, што ў асяроддзі творчых людзей хапае экстравагантных асобаў. А перада мной быў не ... Więcej »


epub
Несцярэнка Юры, Прывітанне з Лас-Вегаса

Прывітанне з Лас-Вегаса

Апавяданне

Несцярэнка Юры

Валодзя шукаў мяне так, як не шукаў ніхто іншы. — Што здарылася? — пытаўся я ў знаёмых, якім ён перадаваў патрабаванні кшталту: «Тэр-мі-нова трэба сустрэц­ца!.. Абавязкова павінны знайсціся!..». Ніхто не ведаў, што здарылася. Можа, інжынеру-аўтатранспартніку адной з найбуйнейшых арганізацый раёна спатрэбілася музычнае суправаджэнне? Шмат гадоў таму мы апантана збіралі калекцыі вінілавых кружэлак, і трэба адзначыць, што Валодзя меў нядрэ... Więcej »


epub
Несцярэнка Юры, Адно пытанне

Адно пытанне

Апавяданне

Несцярэнка Юры

Той тэлефон я яшчэ доўга не мог адрамантаваць. Падклейваў яго, замотваў ізаляцыйнай стужкай. У ім нешта ўвесь час адыходзiла, ён то званiў, то не званiў. Вядома, што ў гэтых маiх пакутах лягчэй за ўсё абвiнавацiць амерыканцаў, але цi правільна тое было б з майго боку? Неяк у суботу вечарам патэлефанавала сястра. Сказала, што прыходзiў Мiкола Малусевiч з нейкiм лістом з Амерыкi. Быццам у Калiфорнii адшукалiся ягоныя сваякi, якiя ў блiжэй... Więcej »


epub
Несцярэнка Юры, Адпаведны рай

Адпаведны рай

Апавяданне

Несцярэнка Юры

Па ўсім было відаць, што ў Смілавічах добра ставіліся да грамадзянаў без пэўнага месца жыхарства. Дакладней, сацыяльная дапамога для гэтых людзей была наладжаная смілавіцкай адміністрацыяй на дастаткова высокім узроўні. Бамжы ніколі не хадзілі тут у бруднай вопратцы. Для іх былі арганізаваныя спецыяльныя кропкі, куды яны здавалі свае рэчы, а ўзамен атрымлівалі чыстыя. Гэта быў «second hand», але адзенне заўсёды было якаснае і нават модн... Więcej »


epub
Несцярэнка Юры, Той, хто ў курсе, — не паверыць

Той, хто ў курсе, — не паверыць

Апавяданне

Несцярэнка Юры

«…Так, уляпаліся ў гісторыю. Сусветную, можна сказаць… Хоць я ўжо звыкся і іншага жыцця не ўяўляю. Ведаю, што я сапраўдны салдат і гатовы да ўсяго. Гатовы да любога задання. Да самага жорсткага і бязлітаснага. Дванаццаць гадоў цягнецца гэтая разня, а я ўсё яшчэ жывы. Тых з беларусаў, хто быў са мной на самым пачатку, ужо даўно няма на белым свеце. Яны б моцна здзівіліся, калі б даведаліся, як усё перавярнулася… Пачыналася з вайны амерык... Więcej »


epub
Несцярэнка Юры, Перамены

Перамены

Апавяданне

Несцярэнка Юры

Здаецца, і ноч была ціхая, не было ні моцнага ветру, ні дажджу. А праз расчыненыя вокны толькі даносілася закалыхвальнае шапаценне лісця ў летнім садзе. Лёгкі ветрык гуляўся з верхавінамі дрэваў. Трава, што слалася пад імі, поўнілася ледзь улоўнымі гукамі: ці то нейкія жывыя істоты стваралі іх, ці то сама трава жыла ўласным жыццём. Але ж мне прысніўся жудасны сон. Там, здаецца, я апынуўся падсудным, і мяне судзілі. Быццам было зусім цём... Więcej »


epub
Несцярэнка Юры, Падарунак здалёк

Падарунак здалёк

Экалагічная рок-навела

Несцярэнка Юры

Цяжкі пакунак з прадуктамі замінаў руху, і Арнольд Ліс спыніўся, каб адпачыць. Так, пенсіянерам, на жаль, персанальны транспарт з асабістым кіроўцам не выдзяляецца. Нават калі нехта з гэтых самых ветэранаў працы шмат гадоў адбыў кіраўніком аднаго з прадпрыемстваў горада. У справе назапашвання харчавання нават жонка ўжо не дапаможа. Яе дзевяць год як няма на гэтым свеце. Адзіная дачка даўно з’ехала на сталае месца жыхарства за мяжу, калі... Więcej »