Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Майрынк Густаў, Голэм

Голэм

Раман

Майрынк Густаў

Загаловак на мове арыгіналу: Der Golem

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2006

Перакладчык: Сёмуха Васіль

Выдавец: Зміцер Колас

Выдавецкая сэрыя: Літаратурная скарбонка

Памеры: 290 с., 21 cм

ISBN: 985-6783-26-7

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Copyright © 2006 by Сёмуха В.С. - пераклад на беларускую мову; выдавец Колас Зм. - афармленне

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1657]

Сыгнатура: IV.2.Maj

УДК: 821.112.2-31

Дадатковая даведка: Gustav Mеyrink, Der Golem. Roman, Vitalis Deutscher Buchverlag Prag 1996 Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі

Густаў Майрынк (Gustav Meyrink, 19.1.1868 -- 4.12.1932) -- аўстрыйскі пісьменнік з выразнай схільнасцю да містычнага і гратэскава-сатырычнага светапогляду. Нарадзіўся ў Вене як незаконны сын вюртэмбергскага міністра і баварскай актрысы прыдворнага тэатра Марыі Майер і спачатку насіў прозвішча маці, у чыім радаводзе ён пазней выявіў прозвішча “Майрынк”; яго пісьменнік спачатку выкарыстаў як псеўданім, а ў 1917 годзе ад баварскага караля атрымаў права на афіцыйнае прызнанне ў якасці прозвішча. Пасля заканчэння гімназіі (Мюнхен, Гамбург) шаснаццацігадовы Майрынк пераехаў у Прагу, дзе вучыўся ў Гандлёвай акадэміі, пазней кіраваў банкам, уваходзіў у шматлікія акультныя і спірытычныя гурткі і толькі ў 1902 годзе пасля трохмесячнага турэмнага зняволення па падазрэнні ў фінансавых махінацыях, маральна і юрыдычна апраўданы, але сацыяльна і фінансава зруйнаваны дашчэнту, пакінуў “залаты” горад, пра які сказаў: “Няма на свеце такога горада, ад якога так не хацелася б адвярнуцца, калі ў ім жывеш, і куды так не прагнуў бы вярнуцца, як толькі пакінеш яго”. Майрынк перасяліўся ў Мюнхен, памяняў прафесію і пачаў выступаць як вольны літаратар. Гэтая “справа Майрынка” так адназначна паказала Томасу Ману “дзейснасць мастакоўства”, што ён, не называючы імя Майрынка, упамінае пра яго ў сваёй вядомай навэле “Тоньё Крогер”.

Выдаўцы і выдавецтвы: Выдавец Зміцер Колас

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Пра Аўтара
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Майрынк Густаў, Ноч Вальпургіі

Ноч Вальпургіі

Раман

Майрынк Густаў

Забрахаў сабака. Раз. Другі раз. Пасьля поўная цішыня, быццам жывёла ўслухоўвалася ў ноч,- якая там яшчэ прыгода нахапілася. - Мне здаецца, забрахаў Брок, - сказаў стары барон Канстанцін Эльзэнвангер, - мусіць, ідзе пан раднік. - Гэта, душа мая, яшчэ ня прычына, каб брахаць, - строга кінула графіня Заградка, старая жанчына зь сівымі сьнежна белымі локанамі, вострым арліным носам і кушчастымі брывамі над вялікімі, чорнымі, крыху шалёнымі... Болей »


Майрынк Густаў, Чалавек на бутлі

Чалавек на бутлі

Майрынк Густаў

Маска, зь якою танцаваў Мэланхтон, -- гэта быў кажан, нагамі дагары, галавою ўніз. Крылы шчыльна абліпалі цела, а ў кіпцях кажан моцна трымаў вялікую залатую апону, падняўшы яе ўгору, як бы тым самым паказваючы, што ён зь нечагась зьвісае, -- глядзелася гэта, ну, зусім дзіўна і павінна было ўразіць Мэланхтона адмыслова, калі падчас танцу ён увесь час мусіў глядзець у гэты абруч, які быў яму сама-сама ў рост. Гэта была ці не найарыгіналь... Болей »


pdf
Майрынк Густаў, Белы Дамініканец

Белы Дамініканец

З дзённіка нябачнага

Майрынк Густаў

‘Гер Х альбо гер Y напісаў раман’, -- што гэта азначае? Ну, вельмі проста: ‘З дапамогай сваёй фантазіі ён паказаў асобаў, якіх насамрэч няма, прыпісаў ім перажыванні і звязаў іх паміж сабою.’ -- Прыкладна так, у агульных рысах, гучыць шырокавядомае меркаванне. Кожнаму здаецца, быццам ён ведае, што такое фантазія, але пра тое, што ёсць надта і занадта дзіўныя катэгорыі сілы ўяўлення, здагадваюцца толькі вельмі нямногія. Што сказаць, калі... Болей »