Майрынк Густаў, Белы Дамініканец

Белы Дамініканец

З дзённіка нябачнага

Майрынк Густаў

Перакладчык: Сёмуха Васіль

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Пераклад з Інтэрнэт-публікацыі: Gustav Meyrink. Der weiße Dominikaner; http://frank.deutschesprache.ru/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі

‘Гер Х альбо гер Y напісаў раман’, -- што гэта азначае? Ну, вельмі проста: ‘З дапамогай сваёй фантазіі ён паказаў асобаў, якіх насамрэч няма, прыпісаў ім перажыванні і звязаў іх паміж сабою.’ -- Прыкладна так, у агульных рысах, гучыць шырокавядомае меркаванне. Кожнаму здаецца, быццам ён ведае, што такое фантазія, але пра тое, што ёсць надта і занадта дзіўныя катэгорыі сілы ўяўлення, здагадваюцца толькі вельмі нямногія. Што сказаць, калі, напрыклад, рука, гэтая, так бы мовіць, пакладзістая і паслужлівая прылада мозгу, раптам адмаўляецца пісаць імя героя гісторыі, выдуманай гісторыі, і замест яго ўпарта выводзіць іншае імя? Ці ж бо тады міжволі не збіваешся з панталыку і не пытаешся ў самога сябе: ствараю сапраўды я альбо -- можа, сіла майго ўяўлення, зрэшты, гэты від магічнага прыёмнага апарата? Менавіта тое, што ў галіне бяздротавага тэлеграфа называецца антэнай? (фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Пра Аўтара
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Майрынк Густаў, Голэм

Голэм

Раман

Майрынк Густаў

Густаў Майрынк (Gustav Meyrink, 19.1.1868 -- 4.12.1932) -- аўстрыйскі пісьменнік з выразнай схільнасцю да містычнага і гратэскава-сатырычнага светапогляду. Нарадзіўся ў Вене як незаконны сын вюртэмбергскага міністра і баварскай актрысы прыдворнага тэатра Марыі Майер і спачатку насіў прозвішча маці, у чыім радаводзе ён пазней выявіў прозвішча “Майрынк”; яго пісьменнік спачатку выкарыстаў як псеўданім, а ў 1917 годзе ад баварскага караля ... Болей »


pdf
Майрынк Густаў, Ноч Вальпургіі

Ноч Вальпургіі

Раман

Майрынк Густаў

Забрахаў сабака. Раз. Другі раз. Пасьля поўная цішыня, быццам жывёла ўслухоўвалася ў ноч,- якая там яшчэ прыгода нахапілася. - Мне здаецца, забрахаў Брок, - сказаў стары барон Канстанцін Эльзэнвангер, - мусіць, ідзе пан раднік. - Гэта, душа мая, яшчэ ня прычына, каб брахаць, - строга кінула графіня Заградка, старая жанчына зь сівымі сьнежна белымі локанамі, вострым арліным носам і кушчастымі брывамі над вялікімі, чорнымі, крыху шалёнымі... Болей »


Майрынк Густаў, Чалавек на бутлі

Чалавек на бутлі

Майрынк Густаў

Маска, зь якою танцаваў Мэланхтон, -- гэта быў кажан, нагамі дагары, галавою ўніз. Крылы шчыльна абліпалі цела, а ў кіпцях кажан моцна трымаў вялікую залатую апону, падняўшы яе ўгору, як бы тым самым паказваючы, што ён зь нечагась зьвісае, -- глядзелася гэта, ну, зусім дзіўна і павінна было ўразіць Мэланхтона адмыслова, калі падчас танцу ён увесь час мусіў глядзець у гэты абруч, які быў яму сама-сама ў рост. Гэта была ці не найарыгіналь... Болей »