Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Геніюш Ларыса, Геніюш Юрка, Маці і сын

Маці і сын

Геніюш Ларыса, Геніюш Юрка

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 1992

Рэдактар: Чыквін Ян

Выдавец: Беларускае літаратурнае аб'яднанне Белавежа

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб'яднання Белавежа

Памеры: 98 s., 16 cm

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [1962], [3089]

УДК: 882.6-1=826

Дадатковая даведка: Publikacja sponsorowana przez Ministerstwo Kultury i Sztuki

Пад адной вокладкай сабраны творы двух пакаленняў. Геніюш – гэтае прозвішча вядомае кожнаму беларусу. Ларыса Геніюш – ікона беларуска паэзіі, яе сын, Юрка Геніюш, беластоцкі лекар, які таксама пісаў. Зборнік, які носіць назву «Маці і сын», па сутнасці, спалучэнне двух розных па форме, па стылю, па жанры твораў, а лепш сказаць, асобных кніг. Зборнік вершаў Ларысы Геніюш – «Сэрца» і кніга павяданняў Юркі Геніюша «Да свету» трапілі пад адну вокладку. Гэта дае магчымасць паўней зразумець творчасць абодвух разам і кожнага асобна. Чытаючы апавяданні Юркі Геніюша, мімавольна шукаеш слоў, вобразаў, параўнанняў з вершаў Ларысы. І наадварот, чытаючы вершы маці, задумоўваешся наколькі светаўспрыманне і погляд на рэчаіснасць сынам адбіліся на яе творачсці. Кажуць, што маці са сваім дзіцём спалучана пупавінаю да самае смерці, асабліва, калі гэтае дзіця – адзінае. У зборніку «Маці і сын» гэтаю сувязь можна прасачыць вельмі дакладна. (Н.Г.)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле