Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Заходняя Беларусь з першай паловы 20-х да пачатку 30-х гадоў. Менавіта ў гэты перыяд актыўна развіваецца Уладзімір Жылка. Развіваецца як паэт, як творца. Аўтар кнігі вядзе расповяд пра Жылку, але гаворка пра яго – гэта гаворка пра ўсю тагачасную грамадскую атмасферу, пра жыццё і барацьбу, пра палітычную і мастацкую думку, пра творчыя кірункі, метад, стыль. Многія аспекты творчасці Жылкі праясняюць праблему ўзаемасувязей літаратуры былой... Болей »
Другі том склалі аповесць «Тацяна Ларына», кінааповесць «Першы стрэчны», а таксама апавяданні. Добра ведаючы жыццё сваіх герояў, Я. Васілёнак стварыў цікавыя вобразы сучаснікаў. Болей »
У новую кніжку Алеся Асіпенкі ўвайшлі дзве аповесці: «Канец бабінага лета» і «Два дні і дзве ночы». Першая — пра кавукова-тэхнічную рэвалюцыю ў калгаснай вёсцы, пра лю-дзей, якія робяць гэтую тэхнічную рэвалюцыю, пра іх складаныя ўзаемаадносіны ў сярэдзіне сямідзесятых гадоў. «Два дні і дзве ночы» — гэта як бы рэха вайны. Былы партызан Мялешка, выпадкова сустрэўшы ў Карлавых Варах ваеннага злачынцу Амендорфера, выкрывае яго. Болей »
У зборнік увайшлі лепшыя творы беларускіх савецкіх паэтаў, прысвечаныя маці. Болей »
Кніга В. Віткі «Дзеці і мы» ўзнікла з патрэбы пісьменніка выказацца пра тое, што яго трывожыць і хвалюе: які сучасны чалавек, якім ён імкнецца стаць, у чым яго ідэал, як ён разумее і бачыць жыццё. Болей »
Гумарыстычныя апавяданні і мініяцюры Івана Грамовіча вызначаюцца добрым густам. Найболып прывабныя тыя творы, якія ўзнікаюць ад унутранай неабходнасці, ад упэўненасці, што не можа жыць чалавек без усмешкі, у жыцці яму будзе нечага неставаць. Добры смех дапамагае агульнай справе, выкрываючы і выпраўляючы хібы нашага побыту, асобных людзей. Болей »
Пяты том Збору твораў Аркадзя Куляшова складаюць вершы і паэмы розных гадоў, а таксама крытычныя нататкі. Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў (1914—1978), беларускі паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў в. Саматэвічы Касцюковіцкага раёна. Першы верш надрукаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай газеце "Наш працаўнік". У рэспубліканскім друку першыя вершы з’явіліся ў 1927 г. Выйшлі кнігі паэзіі: "Росквіт зямлі", "Па песню па сонца!..", "Медзі дождж",... Болей »
Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся або знойдзены ў архіве пісьменніка ці набыты Музеем Якуба Коласа ў апошнія гады ад прыватных асоб. У кожным томе творы размешчаны ў ... Болей »
Гэта кніга пра Беларусь — своеасаблівае эсэ-даследаванне. Размова ў ёй ідзе пра прыроду рэспублікі, фаўну і флору, фальклор і этнаграфію, пра сівую мінуўшчыну і сённяшні дзень. Гэта кніга пра любоў да Айчыны. Болей »
Калісьці Максім Багдановіч марыў пра час, калі беларуская літаратура, узмацнелая і акрыяўшая, прынясе свой дар не толькі беларускаму народу, але і сусветнай культуры. Сёння наша літаратура нясе гэты дар, шырока перакладаецца на многія мовы свету. Праблемам перакладу беларускай паэзіі на рускую і ўкраінскую мовы, некаторым пытанням тэорыі перакладу і прысвечана гэта кніга. Болей »
Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 1 Нарысы. У 2 кн. Кн. 1 / Аксана Катовіч, Янка Крук; маст. У. У. Васюк, А. Л. Баранаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 359 с. – [16] л. іл. (Беларускі народны (...) Болей »
Марук Уладзімір. Чыж вярнуўся з-за мяжы Вершаванае падарожжа: для малод. шк. узросту / маст. Р. М. Сустаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 95 с.: іл. ISBN: 985-02-0646-2 На адной з вуліц Нясвіжа жыве Чыж. (...) Болей »
Лучына Янка. Паляўнічыя акварэлькі з Палесся Пер. з польскай мовы Г. Тумаш; маст. П. Драчоў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. – 85 с.: іл. Цвёрдая вокладка. ISBN: 985-02-0657-8 Паэт адлюстраваў жыццё і прыгоды (...) Болей »