Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 1
Нарысы. У 2 кн. Кн. 1 / Аксана Катовіч, Янка Крук; маст. У. У. Васюк, А. Л. Баранаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 359 с. – [16] л. іл. (Беларускі народны каляндар). Цвёрдая вокладка + супервокладка.
ISBN: 985-02-0780-9
Кніга прысвечана разгляду найбольш багатага цыкла каляндарных святкаванняў беларускага народа – веснавым рухомым святам. Да іх адносяцца Масленіца, Вербніца, Чысты чацвер, Вялікдзень, Радаўніца, Ушэсце. 3 часоў пашырэння хрысціянства яны аказаліся звязанымі з Пасхаліяй, таму штогод змяняецца дата іх правядзення. Час іх святкавання залежыць ад фаз Месяца, таму ў кнізе разглядаецца роля і месца начнога свяціла ў народнай культуры беларусаў.
Асноўную ўвагу аўтары ўдзяляюць падрабязнаму разгляду ўсіх складовых частак рытуальна-абрадавых комплексаў: дзеянням, персанажам, атрыбутам, рытуальным стравам, варожбам, часу і месцу правядзення, абрадавай паэзіі.
Кніга адрасавана выкладчыкам культуралагічных дысцыплін вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам філалагічных і гістарычных спецыяльнасцей універсітэтаў, настаўнікам, выхавацелям, работнікам культуры, усім тым, хто цікавіцца духоўнай спадчынай беларускага народа.