Марук Уладзімір. Чыж вярнуўся з-за мяжы
Вершаванае падарожжа: для малод. шк. узросту / маст. Р. М. Сустаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 95 с.: іл.
ISBN: 985-02-0646-2
На адной з вуліц Нясвіжа жыве Чыж. Так, знакаміты сярод птаства лятун-падарожнік. Гэта ён, адважыўшыся, абляцеў увесь белы свет. З эскімосамі трапіў на Паўночны полюс, а з пінгвінамі – на Паўднёвы; з амерыканскімі індзейцамі паляваў на аленя; заглядаў у лупатыя вочы лемура на Мадагаскары; мчаўся навыперадкі са страусам у Аўстраліі... Пра ўсё самае цікавае і расказаў Чыж сваім сябрам, а таксама чытачам гэтае кніжкі.