Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

pdf
Бічэль Данута, Снапок

Снапок

выбраныя вершы

Бічэль Данута

У кнігу выбранага «Снапок» укладзены вершы з адзінаццаці зборнікаў. Паэтэсе ў жыцці пашэнціла на сяброўства з вялікімі жанчынамі Беларусі — Ларысай Геніюш і Зоськай Верас. У заходняй вёсцы Біскупцы ды ў другіх вёсках і мястэчках Гародзеншчыны яшчэ не высахлі крынічкі словаў і вобразаў, а Гародня спрыяе ўсё давесці да толку. Зборнік збіраўся шчыра і любоўна. Болей »


pdf
Разанаў Алесь, Танец з вужакамі

Танец з вужакамі

выбранае

Разанаў Алесь

Публікацыя ў 1966 годзе вершаў дзінаццацікласніка Алеся Разанава стала падзеяй у беларускай паэзіі. Але падзеяй у беларускай паэзіі стала наогул уся творчасць паэта, з чыім імем звязаны яе найбольш прынцыповыя дасягненні апошніх дзесяцігоддзяў. Класічны традыцыяналіст і разам з тым яркі наватар, А. Разанау увёў у паэзію свае, новыя, жанры, здзейсніўся, па словах крытыкі, як школа і як накірунак і, нягледзячы на шчыльныя ідэалагічныя заб... Болей »


pdf
epub
Ветах Алесь, Хроніка смутку

Хроніка смутку

Раман у лістах, аповесць-містыфікацыя, апавяданні

Ветах Алесь

Ужо першай кніжкай «Ружовая энічка», адзначанай прэміяй часопіса «Маладосць» за 1994 г., Алесь Ветах заявіў пра сябе як цікавы, удумлівы празаік. У новым зборніку твораў ён працягвае даследаваць лёсы людзей розных пакаленняў, уражліва паказвае калізіі, кантрасты і парадоксы жыцця савецкага і постсавецкага грамадства. Для прозы гэтага аўтара характэрны лірыка-драматычны пачатак, суровасць фарбаў, а таксама спроба містыфікацыі рэчаіснасці... Болей »


pdf
Бураўкін Генадзь, Выбранае 1955-1995

Выбранае 1955-1995

Вершы, паэмы, казкі, песні

Бураўкін Генадзь

У аднатомнік Генадзя Бураўкіна — яркага паэта з плеяды так званых шаецідзесятнікаў — увайшло ўсё лепшае, створанае ўтрапёным рупліўцам за сорак гадоў творчае працы. Пранікнёныя радкі Генадзя Бураўкіна сталі песнямі, сталі дарадцамі і самотнікам, і закаханым. Генадзь Бураўкін любіць Беларусь, матчыну мову. I любоў гэтая ўзаемная. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Дранько-Майсюк Леанід, Гаспода

Гаспода

Выбранае

Дранько-Майсюк Леанід

Захаванне паэзіі — асноуная тэма, якая хвалюе Леаніда Дранько-Майсюка. Аутар упэунены: калі валадары свету адзіным фронтам выступяць супраць паэтау — паэзія не знікне. Яна знікне толькі тады, калі сатрэцца мяжа паміж ідэалам і рэчаіснасцю, калі ідэал небяспечна наблізіцца да жыцця — гата значыць, калі ён будзе знішчаны жыццем. Сутнасны вобраз паэзіі і наогул хараства — імгненны. Калі ж на гэты вобраз паглядзець з біблейскай вышыні — то ... Болей »


Жыцця адвечны лад, Кніга 2

Жыцця адвечны лад

Беларускія народныя прыкметы і павер’і

У кнігу ўвайшлі «Народны каляндар», а таксама прыкметы і павер’і, звязаныя з адвечным жыццёвым колам ад нараджэння чалавека да завяршэння яго зямнога шляку. Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Збор твораў у пяці тамах, том 2

Збор твораў у пяці тамах

Вершы

Барадулін Рыгор

Помніць сябе пачынаю пад галасы жніўнае песні. Хутар Верасовачка. Песня тужлівая, здаецца, колецца неўсвядомленай яшчэ самотай, як іржэўе. Заходзіць сонца. Мама кажа страшную казку. Калі бацька прыходзіў з працы ці прыязджаў з руму, я любіў расперазаць яго, каб з запазухі выпаў ці абаранак, ці акрайчык, што перадаў зайчык. ...Пераезд у Вушачу помню дужа смутна. На кані паклажа і я. Чамусьць цяжка было перавезці з хутара ката. Яго, як ва... Болей »


pdf
Шамякін Іван, Роздум на апошнім перагоне

Роздум на апошнім перагоне

Дзённікі 1980—1995 гадоў

Шамякін Іван

«Роздум на апошнім перагоне» — так наэваў народны пісьменнік Іван Шамякін кнігу сваіх дзённікаў-успамінаў. Пісьменнік, які многія дзесяцігоддзі быў у цзнтры літаратурнага і грамадскага жыцця, пятнаццаць апошніх гадоў, з перапынкамі, вядзе дэённікі. Але гэта не толькі залісы падзей бягучага дня. Расказ пра сваё маленства, пра дзеда, бацьку, маці, пра жонку, дзяцей, сваякоў. Расказ пра людзей, з якімі разам ваяваў у суровыя гады ваеннага ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Арлоў Уладзімер, Рэквіем для бензапілы

Рэквіем для бензапілы

Аповесці, апавяданні

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў шырокавядомы у Беларусі і па-за яе межамі пісьменьнік. Зборнік аповесьцяў і эсэ аўтара – ўвайшлі ў спадчыну беларускай літаратуры. Зьмест выданьня падабраны адмыслова - асэнсаваньне самога сябе і перажытага сабой – тое што аўтар выносіць на старонкі выданьня. Напэўна, для кожнага, хто ведае пра Уладзімера Арлова, адна з першых асацыяцыяў з аўтарам зьвязаная з яго любімым Полацкам. І не выпадкова, бо мала хто так здолеў ... Болей »


epub
Казько Віктар, Судны дзень

Судны дзень

Аповесці, апавяданні

Казько Віктар

Творы Віктара Казько добра вядоммя беларускаму чытачу. Па аповесцях «Суд у Слабадзе», «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» і апавяданні «Літары на мармуры» зняты кінафільмы. Яны знітаваны адной тэмай — вайна, экалогія, Чарнобыль. Экалогія нашай душы, яе стан, здароўе і хвароба, мінулае і будучае — тос, што цалкам залежыць ад чалавека. Чытач адчуе непакой аўтара за лёс роднай Беларусі, за ўсё жывое на зямлі. Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 1 (0)

05-Apr-10 21:07

Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 1 Нарысы. У 2 кн. Кн. 1 / Аксана Катовіч, Янка Крук; маст. У. У. Васюк, А. Л. Баранаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 359 с. – [16] л. іл. (Беларускі народны (...) Болей »

Марук Уладзімір. Чыж вярнуўся з-за мяжы (0)

05-Apr-10 20:15

Марук Уладзімір. Чыж вярнуўся з-за мяжы Вершаванае падарожжа: для малод. шк. узросту / маст. Р. М. Сустаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 95 с.: іл. ISBN: 985-02-0646-2 На адной з вуліц Нясвіжа жыве Чыж. (...) Болей »

Лучына Янка. Паляўнічыя акварэлькі з Палесся (0)

05-Apr-10 13:08

Лучына Янка. Паляўнічыя акварэлькі з Палесся Пер. з польскай мовы Г. Тумаш; маст. П. Драчоў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. – 85 с.: іл. Цвёрдая вокладка. ISBN: 985-02-0657-8 Паэт адлюстраваў жыццё і прыгоды (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Next >