Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Publikacje

Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 13

Збор твораў у 25 тамах

Публіцыстыка

Караткевіч Уладзімір

У трынаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі публіцыстычныя творы, друкаванне якіх распачата ў дванаццатым томе. У прыватнасці, пададзена аўтабіяграфія і адказы на пытанні, змешчаны эсэ-партрэты, прысвечаныя знакавым постацям беларускай, украінскай і рускай гісторыі ды культуры, эсэ-артыкулы і эсэ-фельетоны, у якіх разглядаюцца розныя аспекты жыцця грамадства. Więcej »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 12

Збор твораў у 25 тамах

Эсэ-нарысы

Караткевіч Уладзімір

У дванаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі эсэ-нарысы — публіцыстычныя творы, пра Беларусь, яе рэгіёны і гарады, пра Украіну і Латвію, пра Кіеў і Вільнюс. Адмысловы погляд пісьменніка, адлюстраваны ў своеасаблівай «публіцыстычнай лірыцы», з цягам гадоў застаецца актуальным і запатрабаваным, нібы запрашае чытача задумацца над многімі праблемамі сучаснасці. Więcej »


pdf
Саверчанка Іван, Улада пячаткі

Улада пячаткі

Легенда, аповесцуь, містэрыя і эсэ

Саверчанка Іван

«Я зрабіў пераклады помнікаў старажытнага беларускага пісьменства на рускую мову — яны шырока выкарыстоўваюцца студэнтамі краін СНД. Таксама ёсць гістарычныя кнігі з нарысамі і эсэ. «Улада пячаткі», напрыклад, «Бляск Кароны». Гэта пра нашых знакамітых асобаў, пачынаючы ад Рагвалода, у тым ліку пра Міндоўга, Вітаўта, Сапегу» Więcej »


Адамович Алесь, Война под крышами

Война под крышами

роман

Адамович Алесь

Роман «Война под крышами» впервые опубликован в 1960 г. в журнале «Дружба народов», в основе его автобиографические события. Книга вышла в Минске в 1960 голу, последнее издание было в 1995 году. Литературный образ Анны Михайловны Корзун, одной из главных героинь дилогии «Война иод крышами» и «Сыновья уходят в бой», Алесь Адамович создавал, опираясь на жизненный опыт своей матери, Позже он отметил: «Если мне что и удалось в романе «Война... Więcej »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 8

Збор твораў у 25 тамах

Каласы пад сярпом тваім. Зброя

Караткевіч Уладзімір

Восьмым томам Збору твораў Уладзіміра Караткевіча завяршаецца публікацыя корпуса тэкстаў «Каласы пад сярпом тваім». У том ўвайшлі другая кніга рамана «Сякера пры дрэве», першыя два раздзелы працягу рамана (з кнігі «Брань»), раздзел «Студзеньскім цёмным світаннем» (з кнігі «Груганнё»), а таксама аповесць «Зброя». Więcej »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 10

Збор твораў у 25 тамах

Чорны замак Альшанскі

Караткевіч Уладзімір

У дзясяты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшоў гістарычны раман-дэтэктыў «Чорны замак Альшанскі»(1979). У творы пісьменнік уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Гэтыя падзеі гістарычна і сюжэтна звязаны з сучаснасцю. Więcej »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 9

Збор твораў у 25 тамах

Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Караткевіч Уладзімір

Гісторыка-псіхалагічны раман з жанравым вызначэннем, паводле аўтара, Евангелле ад Іуды распавядае пра з’яўленне на Беларусі ў XVI ст. чалавека, які па волі акалічнасцяў быў вымушаны згадзіцца на ролю Іісуса Хрыста і ў выніку стаў сапраўдным абаронцам пакрыўджаных і абражаных. Твор насычаны шматлікімі цытатамі са Святога Пісьма, алюзіямі і рэмінісцэнцыямі, якія прымушаюць чытача задумацца над адвечнымі праблемамі чалавечага існавання ў с... Więcej »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 11

Збор твораў у 25 тамах

П’есы

Караткевіч Уладзімір

У адзінаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі п’есы «Млын на Сініх Вірах», «Трошкі далей ад Месяца…», «Кастусь Каліноўскі (Смерць і неўміручасць)», «Званы Віцебска», «Калыска чатырох чараўніц», «Маці ўрагану». У п’есах пісьменнік звярнуўся да розных перыядаў беларускай гісторыі, закрануў многія праблемы людскога быцця. Więcej »


pdf
Навуменка Іван, Збор твораў. У 10 т. Т. 5.

Збор твораў. У 10 т. Т. 5.

Сасна пры дарозе; Вецер у соснах: Раманы

Навуменка Іван

У пяты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925—2006) увайшлі раманы «Сасна пры дарозе» і «Вецер у соснах», створаныя ім у 1962—1967 гг. Więcej »


pdf
Навуменка Іван, Збор твораў. У 10 т. Т. 6.

Збор твораў. У 10 т. Т. 6.

орак трэці; Смутак белых начэй: раманы

Навуменка Іван

У шосты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925—2006) увайшлі раманы «Сорак трэці» і «Смутак белых начэй», напісаныя ім у 1970-я гг. Więcej »


Мастацкая літаратура :: Inne publikacje

Камю Альбэр. Выбраныя творы (0)

05-Apr-10 23:42

Камю Альбэр. Выбраныя творы Пер. з фр. мовы З. Коласа; прадм. İ. Сая. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 431 с. – (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN: 985-02-0749-3 У кнігу аднаго з самых яркіх пісьменнікаў (...) Więcej »

Краўцэвіч Алесь. Міндаўг-Mindauh: Пачатак гаспадарства (0)

05-Apr-10 23:29

Краўцэвіч Алесь. Міндаўг-Mindauh: Пачатак гаспадарства Маст. У.А. Лукашык. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. – 163 с. іл. – (Жыццяпіс князёў літоўскіх). Цвёрдая вокладка. ISBN: 985-02-0797-3 Кніга прысвечана (...) Więcej »

Давідовіч Сяргей. Развод па-славянску (0)

05-Apr-10 23:27

Давідовіч Сяргей. Развод па-славянску Апавяданні, аповесці. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 358 с. ISBN: 985-02-0783-3 У чарговую кнігу беларускага паэта і празаіка Сяргея Давідовіча ўвайшлі апавяданні (...) Więcej »

Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 2 (0)

05-Apr-10 23:26

Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 2 Нарысы. У 2 кн. Кн. 2 / Аксана Катовіч, Янка Крук; маст. У. У. Васюк, А. Л. Баранаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 413 с. – (Беларускі народны каляндар). (...) Więcej »

Багдановіч Максім. Вянок: вершы, паэмы (0)

05-Apr-10 22:55

Багдановіч Максім. Вянок: вершы, паэмы Прадм. В. Зуёнка. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. – 199 с. : іл. – Цвёрдая вокладка. ISBN: 985-02-0760-4 Кнігу склалі вершы з першага і адзінага прыжыццёвага зборніка (...) Więcej »

Poprzednia 1234567891011121314 Następna