Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 2
Нарысы. У 2 кн. Кн. 2 / Аксана Катовіч, Янка Крук; маст. У. У. Васюк, А. Л. Баранаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 413 с. – (Беларускі народны каляндар). Цвёрдая вокладка + супервокладка.
ISBN: 985-02-0805-8
У кнізе разглядаюцца нерухомыя святы беларускага народнага календара: Саракі, Камаедзіца, Благавешчанне, Юр'е, Мікола, а таксама ўпершыню ў гісторыі фалькларыстычнай навукі падаецца штодзённая храналогія абрадавай практыкі нашага народа. Пры гэтым гаворка вядзецца пра асноўныя аспекты земляробчай дзейнасці, гаспадарання і сялянскага побыту.
Асноўную ўвагу аўтары ўдзяляюць дэталёваму разгляду абрадавых дзеянняў, сімволіцы ключавых атрыбутаў, варожбаў, рэгламентацыі паводзін людзей у адпаведнасці з іх узростам і сацыяльным статусам, рытуальным стравам, старажытным міфалагічным уяўленням беларусаў аб светабудове, абрадавай паэзіі.
Кніга адрасавана выкладчыкам культуралагічных дысцыплін вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам філалагічных і гістарычных спецыяльнасцей універсітэтаў, настаўнікам, выхавацелям, работнікам культуры, усім тым, каго цікавяць адвечныя традыцыі беларускага народа.