Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

Лойка Алег, Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае

Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае

Раман-эсэ

Лойка Алег

Алег Лойка — вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу «Як агонь, як вада...». Герой яго кнігі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» — славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю. Болей »


pdf
Кавалёў Сяргей, Шлях да Батлеему

Шлях да Батлеему

П’есы-казкі

Кавалёў Сяргей

Сяргей Кавалёў – беларускі драматург і літаратуразнаўца. Нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. Скончыў філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1985), дзе пазней працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Кандыдат філалігічных навук з 1991 г., доктар філалагічных навук з 2002 г. Цяпер прафесар Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (Польшча). Болей »


pdf
Мальдзіс Адам, Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі / Восень пасярод вясны

Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі / Восень пасяр...

Эсэ / Аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў

Мальдзіс Адам

У эсэ «Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі» (2001) разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры ХVIIІ ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі альбо цесна звязаныя з ёй. Аўтар дае яскравыя партрэты магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства, расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную культуру тагачаснай Беларусі. Аповесць «Восень пасярод вясны» (1984) заснавана на гістарычных матэрыялах і мясцовых паданнях. Падзеі ў т... Болей »


djvu
Баран - бок абадран

Баран - бок абадран

беларуская народная казка

Быў раз дзед, а ў таго дзеда баран. І захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькі пачаў рэзаць, трошкі бок абадраў, а баран усхапіўся ды ўцёк і схаваўся ў лісіную норку. Прыйшла ліса ў норку, ажно там нехта сядзіць. Спужалася лісіца і пытаецца: - Хто там? А баран ёй адказвае: - Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два рагі, - як дам рагамі, дык ты паляціш уверх нагамі! Лісіца спужалася і пабегла ваўка прасіць. - А воўчанька ты мой, а ... Болей »


pdf
Кандратаў Мікола, Вершы і зоркі

Вершы і зоркі

Кандратаў Мікола

Для Міколы Кандратава паэзія – пошукі ісціны свету. У вершах ён спрабуе пераасэнсаваць мінулае і сённяшняе жыцце, абапіраючыся на духоўную спадчыну продкаў. Шчырасць і аптымізм, лірычнасць і задуменнасць, вера ў магчымасці дабра – рысы, уласцівыя творчасці аўтара. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Гніламёдаў Уладзімір, Вяртанне

Вяртанне

раман

Гніламёдаў Уладзімір

У гэтым рамане з вядомага празаічнага цыкла Уладзіміра Гніламёдава расказваецца пра вяртанне на радзіму ў 1922 годзе бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія апынуліся ў Расіі яшчэ ў час Першай сусветнай вайны. Пасля сямі гадоў выгнання галоўнага героя твора Лявона Кужаля і яго аднавяскоўцаў чакалі не толькі зарослыя хмызняком родныя котлішчы, беднасць і нястача, але і іншая дзяржава — адноўленая Польшча. Тут, у ваколіцах Белавежскай пушчы, б... Болей »


Горадна, Горадзен, Гродна

Горадна, Горадзен, Гродна

нарысы

"Твае гарады, Беларусь" - новая серыя, якая ў папулярнай форме раскажа пра гісторыю і сучаснасць буйнейшых гарадоў нашай рэспублікі. У трэцяй кнізе серыі - "Горадна, Горадзен, Гродна" - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч апавядае пра адзін з самых старажытных беларускіх гарадоў. Разнастайныя факты з гісторыі Гродна, мноства фотаздымкаў робяць гэтую кнігу цікавай не толькі для юных чытачоў. Яе матэрыялы будуць... Болей »


pdf
Спрынчан Аксана, ЖываЯ

ЖываЯ

вершы

Спрынчан Аксана

Вершы ў новай кнізе Аксаны Спрынчан вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа час лёгкай, у пэўным сэнсе летуценнай думкі, гарманічным спалучэннем традыцыйнага і наватарскага. Аўтарка пашырае арэал прысутнасці ў сучасным літаратурным жыцці візуальнай паэзіі і паэзіі імгненняў-вечнасці. Болей »


pdf
epub
Грахоўскі Сяргей, Зона маўчання

Зона маўчання

Спавядальная аповесць

Грахоўскі Сяргей

Аповесць беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага (1913-2002) «Зона маўчання», напісаная на дакументальнай аснове, перадае драматызм перажытага ў гады сталінскіх рэпрэсій. Я пасціў перад споведдзю дваццаць гадоў, каб прычасціцца глытком свабоды. I вось дачакаўся яе ў пару сваей позняй восені. Кароткая вясна маіх няспраўджаных летуценняў прамільгнула даўно і незваротна. На пачатку майго лета лютая навала пагнала мяне далёка ад дому па ... Болей »


pdf
epub
Васючэнка Пятро, Каляровая Затока

Каляровая Затока

экалагічная казка : для малодшага школьнага ўзросту

Васючэнка Пятро

Аўтар кнігі "Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі" падарыў беларускім дзеткам новую казку! Напэўна, ніхто не раскажа пра кнігу лепей за самога аўтара: "Персанажы казкі жывуць у закінутым свеце, які называецца Каляровая Затока. Людзі часам забываюцца, што яны на планеце не адны. А гэтым істотам, што апынуліся ў забруджанай рэчцы, між іншым, таксама жыць хочацца… Грацыёзнай Хахулі, старой Шчупачысе, няўрымсліваму Шчупачку, рамантычнаму Сл... Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Скарбы роднай прыроды. Дзе жыве зубраня (0)

04-Aug-10 18:25

Скарбы роднай прыроды. Дзе жыве зубраня Для малод. шк. узросту / уклад. А. С. Масла ; маст. В. В. Дударанка, Н. В. Барай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 91 с.: іл. – (Скарбы роднай прыроды). ISBN: 978-985-02-0962-7 Зборнік (...) Болей »

Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў (0)

04-Aug-10 18:24

Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў Успаміны, эсэ, дзённікі / уклад. Н. Шаранговіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 335 с. : іл. – (Мастакі Беларусі). Цвёрдая вокладка + супервокладка. ISBN: 978-985-02-0941-2 Кніга (...) Болей »

Мовы ўсяго жывога. Сербскія народныя казкі (0)

04-Aug-10 18:23

Мовы ўсяго жывога. Сербскія народныя казкі Укладанне, пераклад, прадмова – İ. А. Чароты; маст. Т. Г. Шэлест. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 151 с. : іл. ISBN: 978-985-02-0964-1 Зборнік складаюць самыя цікавыя (...) Болей »

Ліпскі Уладзімір. Прыгоды Нуліка (0)

04-Aug-10 18:14

Ліпскі Уладзімір. Прыгоды Нуліка Аповесць-казка / маст. İ. У. Ліпскі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 70 с.: іл. ISBN: 978-985-02-0940-5 Новая прыгодніцкая аповесць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (...) Болей »

Колас Якуб. Другое чытанне для дзяцей беларусаў (0)

04-Aug-10 18:12

Колас Якуб. Другое чытанне для дзяцей беларусаў Прадм. І. М. Саматыі; падрыхт. тэкстаў Т. Р. Строевай; маст. С. І. Чарановіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 182 с. іл – Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0947-4 Маючы (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная