Колас Якуб. Другое чытанне для дзяцей беларусаў
Прадм. І. М. Саматыі; падрыхт. тэкстаў Т. Р. Строевай; маст. С. І. Чарановіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 182 с. іл – Цвёрдая вокладка.
ISBN: 978-985-02-0947-4
Маючы практычны педагагічны вопыт, Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас) добра разумеў ролю роднай мовы ў навучанні дзяцей. Таму невыпадкова першай кнігай будучага народнага пісьменніка стала "Другое чытанне для дзяцей беларусаў". Упершыню ажыццёўлена ілюстраванае выданне твора.
Тэкст адаптаваны да сучаснага правапісу. Захаваны асаблівасці тагачаснай мовы Якуба Коласа.