![]() |
![]() |
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Лідзія Львоўна Арабей (пісьменніца ; кандыдат філалагічных навук; 1925—2015). Болей »
«Назаўжды» — новая кніга маладога паэта. У ёй змешчаны вершы і паэма. Аднайменная паэма напісана ў ліра-эпічным плане і расказвае пра гераічную эпапею Брэсцкай крэпасці. Вершы — аб прыгажосці роднага краю, чалавечай мудрасці, а таксама на гістарычныя тэмы. Болей »
У новым зборніку вершаў паэт працягвае распрацоўваць тэму ўзаемаадносін Чалавека і Прыроды — усяго таго, што завём мы роднай зямлёй. Любоў да Радзімы не абстрактнае паняцце — гаворыць паэт. Яна змацавана крывёй герояў, якія баранілі родны край у часіну ліхалецця, яна ў працы рабочага, хлебароба, які дзяліўся апошнім кавалкам хлеба з кожным, хто прыходзіў на яго палеткі з сумленнай душой. Болей »
Новы раман А. Асіпенкі — аб пачатку шасцідзесятых гадоў. У ім падняты пытанні далейшага развіцця сельскай гаспадаркі, неабходнасці цеснай сувязі з дасягненнямі навукі, што ў сваю чаргу патрабавала ад вучоных перабудаваць работу ў адпаведнасці з патрабаваннямі жыцця, у якім неабходна асабістая адказнасць чалавека перад грамадствам і будучыняй, у якой не павінна быць месца мяшчанству, кар’ерызму, чэрствасці. Пісьменнік сцвярджае права чал... Болей »
Аўтар з цяплом i пранікнёнасцю піша аб роднай Беларусі, аб добрым праменным свеце чалавечых узаемаадносін, аб дружбе i каханні. Уражанні юнацтва, роздум аб сэнсе жыцця, аб пошуках свайго месца ў ім робяць вершы Баравіковай цікавымі i запамінальнымі. Болей »
Новую кнігу лірыкі вядомага беларускага паэта Рыгора Барадуліна склалі вершы, напісаныя за апошнія гады. Яны розныя па тэматыцы. Але іх аб'ядноўвае адно — любоў да Радзімы, маці і матчыных песень, да блізкіх і далёкіх сяброў. Як і ў папярэдніх кнігах, мова паэта ярка метафарычная, вобразная, асветленая дасціпным гумарам і павагай да чытача. Болей »
Іпатава Вольга, нарадзілася 01.01.1945 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 г. скончыла ў Горадні сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967). Настаўнічала ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, працавала таваразнаўцам у Віцебскім... Болей »
«Я выскочил из машины и начал пробираться между микрофонами. – Лейтенант Келли! Вы действительно убили всех этих женщин и детей? – Лейтенант Келли! Как себя чувствует человек, который убивает женщин и детей? – Лейтенант Келли! Вы не жалеете, что не смогли убить большее количество женщин и детей? – Лейтенант Келли! Если бы вы могли сегодня вернуться и снова убивать женщин и детей…» Из «Исповеди» американского лейтенанта Уильяма Келли «В... Болей »
У кнігу ўвайшлі лепшыя вершы паэта, якія атрымалі шырокі водгук сярод чытачоў. Болей »
У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка». Болей »
Янішчыц Яўгенія. Пачынаецца ўсё з любві... Вершы, паэмы / Яўгенія Янішчыц.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 339 с.— (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя). ISBN: 978-985-02-0986-3 Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі (...) Болей »
Васючэнка Пятро. Каляровая Затока: экалагічная казка Маст. Алена Кійко. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 143 с. : іл. – (Казкі XXI стагоддзя). ISBN: 978-985-02-1013-5 Персанажы казачнай аповесці – Вадзяны (...) Болей »
Караткевіч Уладзімір. На Беларусі Бог жыве... Вершы, паэмы / Уладзімір Караткевіч; уклад. В. Шніпа.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 254 с.— (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя). ISBN: 978-985-02-0985-6 У кнігу лаўрэата (...) Болей »
Баран – бок абардран Беларуская народная казка; для дашкольнага ўзросту; мастак А. Каравай-Лойка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 16 с. : іл. – (Казка за казкай). ISBN: 978-985-02-1029-9 Серыя "Казка за (...) Болей »
Чумакоў Леанід. Ракі. Малюскі. П’яўкі. Таямнічыя жыхары вадаёмаў Нарысы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 73 с. : іл. – (Зямля мая). ISBN: 978-985-02-0966-5 Жыццё жывёлін у вадзе даволі цяжкае. İ праходзіць (...) Болей »