Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

pdf
Разанаў Алесь, Каардынаты быцця

Каардынаты быцця

паэмы

Разанаў Алесь

Творам Алеся Разанава ўласціва філасофскае асэнсаванне жыцця, зварот да актуальных праблем сучаснасці. Так склалася і зацвердзілася: не прыкмячалася Тэкля сваёй прысутнасцю, адсутнасцю прыкмячалася... Хто стане здзіўляцца, што ў хаты ёсць дзверы, у поля — сланечнік, у неба — сонца?.. Здзівяцца, што няма... З Тэкляй было ўсё ўпору: сонца... сланечнік... дзверы...— а без яе пуста. Болей »


Аношкін Іван, Компас паказвае на захад

Компас паказвае на захад

Аповесць

Аношкін Іван

Даваеннае жыццё адной з беларускіх вёсак, гады акупацыі і партызанская барацьба — вось змест аповесці. Юных герояў яе — Кастуся, Максімку, Гогу, Лізу — аўтар вядзе ад лёгкіх прыгод мірнага жьіцця праз выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці, колькі стае сіл, дапамагаюць дарослым змагацца з ворагам, набліжаць Перамогу. Болей »


pdf
Каржанеўская Галіна, Мой сад

Мой сад

Вершы і паэма

Каржанеўская Галіна

Другую кнігу маладой паэтэсы склалі лірычныя вершы аб чысціні чалавечых адносін, аб прыгажосці роднай зямлі. У канцы кнігі змешчана паэма «Бярозавая калыханка», прысвечаная тэме Айчыннай вайны. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Іпатава Вольга, Парасткі

Парасткі

Лірыка

Іпатава Вольга

Зборнік Вольгі Іпатавай склалі вершы апошніх гадоў. Павага да чалавека працы, яго імкненні і думкі — вось асноўныя матывы лірыкі паэтэсы. Цёпла і хораша піша Вольга Іпатава пра родную прыроду, пра. каханне. Болей »


Шырма Рыгор, Песня — душа народа

Песня — душа народа

Шырма Рыгор

У кнізе змешчаны найбольш зчачныя пісьмовыя і вусныя выступленні Рыгора Шырмы за ўвесь час яго грамадскай і творчай дзейнасці. Болей »


Карпаў Уладзімір, Прызнанне ў нянавісці і любві

Прызнанне ў нянавісці і любві

Апавяданні і ўспаміны

Карпаў Уладзімір

Апавяданні і ўспаміны, змешчаныя ў гэтай кнізе — даніна гераічнаму мінуламу. 3 твора ў твор пісьменнік прасочвае, як нараджаецца подзвіг, як мужае і мацнее духоўна савецкі чалавек у цяжкія гады выпрабаванняў, што смяротным цяжарам абрынуліся на нашы гарады і вёскі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Значнае месца ў гэтай барацьбе занялі і мінскія падпольшчыкі. Ім і прысвячае пісьменнік свае творы. Болей »


Аўрамчык Мікола, Радавішча

Радавішча

Вершы

Аўрамчык Мікола

«Радовішча» — зборнік новых вершаў Міколы Аўрамчыка. Радовішча карыснага выкапня ў нетрах роднай зямлі, скарб яе прыроды, душэунае багацце у сэрцы чалавека, яго няўтольная прага адкрыц-цяў роздумам пра гэта прасякнуты вершы паэта. Гэта — дэённік сустрэч і развітанняў, у якім адчуваецца дарога, дарога ў простым і ў пераносным сэнсе слова. Болей »


pdf
epub
Мацяш Ніна, Ралля суровая

Ралля суровая

Вершы і пераклады

Мацяш Ніна

Зборнік Ніны Мацяш «Ралля суровая» склалі вершы аб мужнасці чалавека, аб радасці жыцця, аб роднай прыродзе. У другі раздзел паэтэса ўключыла пераклады, сярод якіх творы польскіх (Юліюш Славацкі, Уладзіслаў Бранеўскі, Ян Гушча) і французкіх (П'ер Жан Беранжэ, Луі Арагон, Поль Элюар, Крысціна дэ Пізан, Шарль Арманскі ) паэтаў. Лірычныя вершы Ніны Мацяш нікога не пакідаюць абыякавымі. Шчырае, глыбокае і чыстае ўспрыняцце свету, адкрыты і... Болей »


Гігевіч Васіль, Спелыя яблыкі

Спелыя яблыкі

Апавяданні

Гігевіч Васіль

Роздум над жыццём свайго сучасніка, яго радасці, трывогі, неспакой — усё, без чаго немагчымы наш імклівы час, прыцягвае ўвагу маладога пісьменніка. Яго апавяданні вызначаюцца псіхалагічнай напоўненасцю вобразаў, выразнасцю думак. Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Суровая вымова

Суровая вымова

Вершы

Барадулін Рыгор

Вершы аб нашай цудоўнай Радзіме, аб справах піянерcкix, сур'ёзных i вясёлых, аб прыгодах з ягонымі аднагодкамі знойдзе юны чытач. Большая частка твораў можа быць выкарыстана для школьнай мастацкай самадзейнасці. Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Янішчыц Яўгенія. Пачынаецца ўсё з любві... (0)

04-Aug-10 20:27

Янішчыц Яўгенія. Пачынаецца ўсё з любві... Вершы, паэмы / Яўгенія Янішчыц.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 339 с.— (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя). ISBN: 978-985-02-0986-3 Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі (...) Болей »

Васючэнка Пятро. Каляровая Затока: экалагічная казка (0)

04-Aug-10 18:41

Васючэнка Пятро. Каляровая Затока: экалагічная казка Маст. Алена Кійко. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 143 с. : іл. – (Казкі XXI стагоддзя). ISBN: 978-985-02-1013-5 Персанажы казачнай аповесці – Вадзяны (...) Болей »

Караткевіч Уладзімір. На Беларусі Бог жыве... (0)

04-Aug-10 18:33

Караткевіч Уладзімір. На Беларусі Бог жыве... Вершы, паэмы / Уладзімір Караткевіч; уклад. В. Шніпа.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 254 с.— (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя). ISBN: 978-985-02-0985-6 У кнігу лаўрэата (...) Болей »

Баран – бок абардран (0)

04-Aug-10 18:31

Баран – бок абардран Беларуская народная казка; для дашкольнага ўзросту; мастак А. Каравай-Лойка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 16 с. : іл. – (Казка за казкай). ISBN: 978-985-02-1029-9 Серыя "Казка за (...) Болей »

Чумакоў Леанід. Ракі. Малюскі. П’яўкі. Таямнічыя жыхары вадаёмаў (0)

04-Aug-10 18:28

Чумакоў Леанід. Ракі. Малюскі. П’яўкі. Таямнічыя жыхары вадаёмаў Нарысы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 73 с. : іл. – (Зямля мая). ISBN: 978-985-02-0966-5 Жыццё жывёлін у вадзе даволі цяжкае. İ праходзіць (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная