Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 11

Збор твораў у 25 тамах

П’есы

Караткевіч Уладзімір

У адзінаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі п’есы «Млын на Сініх Вірах», «Трошкі далей ад Месяца…», «Кастусь Каліноўскі (Смерць і неўміручасць)», «Званы Віцебска», «Калыска чатырох чараўніц», «Маці ўрагану». У п’есах пісьменнік звярнуўся да розных перыядаў беларускай гісторыі, закрануў многія праблемы людскога быцця. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 9

Збор твораў у 25 тамах

Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Караткевіч Уладзімір

Гісторыка-псіхалагічны раман з жанравым вызначэннем, паводле аўтара, Евангелле ад Іуды распавядае пра з’яўленне на Беларусі ў XVI ст. чалавека, які па волі акалічнасцяў быў вымушаны згадзіцца на ролю Іісуса Хрыста і ў выніку стаў сапраўдным абаронцам пакрыўджаных і абражаных. Твор насычаны шматлікімі цытатамі са Святога Пісьма, алюзіямі і рэмінісцэнцыямі, якія прымушаюць чытача задумацца над адвечнымі праблемамі чалавечага існавання ў с... Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 10

Збор твораў у 25 тамах

Чорны замак Альшанскі

Караткевіч Уладзімір

У дзясяты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшоў гістарычны раман-дэтэктыў «Чорны замак Альшанскі»(1979). У творы пісьменнік уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Гэтыя падзеі гістарычна і сюжэтна звязаны з сучаснасцю. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 8

Збор твораў у 25 тамах

Каласы пад сярпом тваім. Зброя

Караткевіч Уладзімір

Восьмым томам Збору твораў Уладзіміра Караткевіча завяршаецца публікацыя корпуса тэкстаў «Каласы пад сярпом тваім». У том ўвайшлі другая кніга рамана «Сякера пры дрэве», першыя два раздзелы працягу рамана (з кнігі «Брань»), раздзел «Студзеньскім цёмным світаннем» (з кнігі «Груганнё»), а таксама аповесць «Зброя». Болей »


100 шэдэўраў

100 шэдэўраў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Прэзентацыйная кніга «100 шэдэўраў. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь», прысвечаная 75-годдзю з дня заснавання музея, знаёміць чытачоў з самымі значнымі, знакавымі творамі з 18 калекцый музея — творамі старажытнабеларускага мастацтва, мастацтва Беларусі XIX стагоддзя, сучаснага беларускага, рускага і замежнага мастацтва. Большая частка ілюстрацыйнага матэрыялу прысвечана беларускаму нацыянальнаму мастацтву. Кніга ўключае ў ... Болей »


pdf
Голуб Юрка, Брама зімы

Брама зімы

Кніга паэзіі

Голуб Юрка

Вершы паэта Юркі Голуба ўпэўнены ў моцы роднага слова, адкуль і вынікаюць, каб імкнуцца на абсяг людскасці. Гэты зборнік атрымаў аўтарскую метрыку на існасць за дзесяць гадоў таму, але яго сёлетняе з'яўленне сведчыць, што паэтычны радок можа часова затрымацца ў дарозе да чытача, але ні ў якім разе не заняпасці назаўсѐды. “Брама зімы” – не забарончая мяжа, а кропка адліку на дальнейшым шляху паэта з адметным почыркам і ладам. Болей »


Гніламёдаў Уладзімір, Валошкі на мяжы

Валошкі на мяжы

Раман

Гніламёдаў Уладзімір

Раман «Валошкі на мяжы» прысвечаны жыццю Заходняй Беларусі ў міжваеннае дваццацігодцзе ва ўмовах польскага санацыйнага рэжыму. Тэма не новая, калі ўспомніць творы М. Танка, П. Пестрака, Я. Брыля, А. Бутэвіча і іншых, але аўтар «Валошак на мяжы» знаходзіць новыя падыходы, меру праўдзівасці і рэалізму ў паказе сваіх герояў, іх жыцця, імкненняў, ахопе псіхалогіі (і біялогіі!) чалавека і тых абставінаў, у якіх ён знаходзіцца. Раман выразна ... Болей »


pdf
epub
Ткачоў Васіль, Высокі страх

Высокі страх

Апавяданні для малодшага школьнага ўзросту

Ткачоў Васіль

Каму спатрэбіліся цёплыя абноўкі халоднай зімою? Што такое высокі страх? Хто выпіў ваду? Пра ўсё гэтае і шмат што іншае даведаюцца юныя чытачы, калі пазнаёмяцца з новай кнігай пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Васіля Ткачова. Героі яго твораў самі робяць добрыя справы і вучаць іх рабіць іншых. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, Том 3

Збор твораў у 25 тамах

Апавяданні. Казкі. 1946-1981 гг.

Караткевіч Уладзімір

У трэці том збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі празаічныя творы малой жанравай формы (апавяданні, навелы, легенда, эцюд, гістарычная мініацюра, казкі), напісаныя ў 1946-1981 гг. Гэтыя творы з'яўляюцца арганічнай часткай эстэтычнай сістэмы Уладзіміра Караткевіча, выяўляюць непаўторнасць лірыка-рамантычнага таленту пісьменніка, дазваляюць прасачыць яго эвалюцыю. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 6

Збор твораў у 25 тамах

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Раман амаль што сентыментальны)

Караткевіч Уладзімір

У шосты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшоў раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», які раней выдаваўся пад назвай «Нельга забыць». Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Колас Якуб. Пісаравы імяніны (0)

04-Aug-10 23:45

Колас Якуб. Пісаравы імяніны Гумарыст. апавяданні : для ст. шк. узросту / Якуб Колас ; уклад. і прадм. Ю. Пацюпы. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 263 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-0987-0 У кнігу класіка (...) Болей »

Вальс пад журлівымі таполямі (0)

04-Aug-10 23:42

Вальс пад журлівымі таполямі Аповесці, апавяданні / уклад. В. Праўдзін.— Мінск : Маст. літ., 2008. — 326 с. — (Вера. Надзея. Любоў). ISBN: 978-985-02-0992-4 Зборнік «Вальс пад журлівымі таполямі» — другая кніга (...) Болей »

Мацвеенка Уладзімір. Староначкі з моўнай скарбоначкі (0)

04-Aug-10 21:19

Мацвеенка Уладзімір. Староначкі з моўнай скарбоначкі Вершы, песні, казкі, загадкі : для мал. шк. узросту / Уладзімір Мацвеенка; маст. Н. İ. Кійко. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 224 с. : іл. ISBN: 978-985-02-1046-3 Гэтая (...) Болей »

Грачанікаў Анатоль. Казка пра İвана-ганчара і пачвару-цара (0)

04-Aug-10 21:19

Грачанікаў Анатоль. Казка пра İвана-ганчара і пачвару-цара Казкі : для дашк. і мал. шк. узросту / маст. Т. П. Беразенская, Н. В. Каламейцава. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 87 с. : іл. ISBN: 978-985-02-1003-6 У (...) Болей »

Вітка Васіль. Урокі роднага слова (0)

04-Aug-10 21:15

Вітка Васіль. Урокі роднага слова Вершы, казкі, апавяданні / уклад. Т. С. Тарасава ; маст. М. Р. Казлоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 264 с.: іл. ISBN: 978-985-02-1062-3 Заслужаны дзеяч культуры, лаўрэат (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная