Вальс пад журлівымі таполямі
Аповесці, апавяданні / уклад. В. Праўдзін.— Мінск : Маст. літ., 2008. — 326 с. — (Вера. Надзея. Любоў).
ISBN: 978-985-02-0992-4
Зборнік «Вальс пад журлівымі таполямі» — другая кніга серыі «Вера. Надзея.Любоў». Аповесці і апавяданні Алеся Бадака, Віктара Гардзея, Валянціны Коўтун, Маргарыты Прохар, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных беларускіх празаікаў вылучаюцца тонкім лірызмам, уменнем зазірнуць у чалавечую душу. У цэнтры кожнага твора гісторыя кахання — узнёслая, хвалюючая, часам драматычная.