Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Іпатава Вольга, Парасткі

Парасткі

Лірыка

Іпатава Вольга

Зборнік Вольгі Іпатавай склалі вершы апошніх гадоў. Павага да чалавека працы, яго імкненні і думкі — вось асноўныя матывы лірыкі паэтэсы. Цёпла і хораша піша Вольга Іпатава пра родную прыроду, пра. каханне. Болей »


Шырма Рыгор, Песня — душа народа

Песня — душа народа

Шырма Рыгор

У кнізе змешчаны найбольш зчачныя пісьмовыя і вусныя выступленні Рыгора Шырмы за ўвесь час яго грамадскай і творчай дзейнасці. Болей »


Карпаў Уладзімір, Прызнанне ў нянавісці і любві

Прызнанне ў нянавісці і любві

Апавяданні і ўспаміны

Карпаў Уладзімір

Апавяданні і ўспаміны, змешчаныя ў гэтай кнізе — даніна гераічнаму мінуламу. 3 твора ў твор пісьменнік прасочвае, як нараджаецца подзвіг, як мужае і мацнее духоўна савецкі чалавек у цяжкія гады выпрабаванняў, што смяротным цяжарам абрынуліся на нашы гарады і вёскі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Значнае месца ў гэтай барацьбе занялі і мінскія падпольшчыкі. Ім і прысвячае пісьменнік свае творы. Болей »


Аўрамчык Мікола, Радавішча

Радавішча

Вершы

Аўрамчык Мікола

«Радовішча» — зборнік новых вершаў Міколы Аўрамчыка. Радовішча карыснага выкапня ў нетрах роднай зямлі, скарб яе прыроды, душэунае багацце у сэрцы чалавека, яго няўтольная прага адкрыц-цяў роздумам пра гэта прасякнуты вершы паэта. Гэта — дэённік сустрэч і развітанняў, у якім адчуваецца дарога, дарога ў простым і ў пераносным сэнсе слова. Болей »


pdf
epub
Мацяш Ніна, Ралля суровая

Ралля суровая

Вершы і пераклады

Мацяш Ніна

Зборнік Ніны Мацяш «Ралля суровая» склалі вершы аб мужнасці чалавека, аб радасці жыцця, аб роднай прыродзе. У другі раздзел паэтэса ўключыла пераклады, сярод якіх творы польскіх (Юліюш Славацкі, Уладзіслаў Бранеўскі, Ян Гушча) і французкіх (П'ер Жан Беранжэ, Луі Арагон, Поль Элюар, Крысціна дэ Пізан, Шарль Арманскі ) паэтаў. Лірычныя вершы Ніны Мацяш нікога не пакідаюць абыякавымі. Шчырае, глыбокае і чыстае ўспрыняцце свету, адкрыты і... Болей »


Гігевіч Васіль, Спелыя яблыкі

Спелыя яблыкі

Апавяданні

Гігевіч Васіль

Роздум над жыццём свайго сучасніка, яго радасці, трывогі, неспакой — усё, без чаго немагчымы наш імклівы час, прыцягвае ўвагу маладога пісьменніка. Яго апавяданні вызначаюцца псіхалагічнай напоўненасцю вобразаў, выразнасцю думак. Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Суровая вымова

Суровая вымова

Вершы

Барадулін Рыгор

Вершы аб нашай цудоўнай Радзіме, аб справах піянерcкix, сур'ёзных i вясёлых, аб прыгодах з ягонымі аднагодкамі знойдзе юны чытач. Большая частка твораў можа быць выкарыстана для школьнай мастацкай самадзейнасці. Болей »


pdf
Бічэль-Загнетава Данута, Ты - гэта ты

Ты - гэта ты

паэзія

Бічэль-Загнетава Данута

Гэты зборнік пра жыццё сучасніка, больш правільна, сучасніцы, лірычны герой вершаў Дануты Бічэль-Загнетавай — жанчына, звязаная сваімі пачуццямі з прыродай, з сучаснымі дасягненнямі ў навуцы і тэхніцы, з мінуўшчынай і будучыняй, з чалавецтвам. Болей »


Стральцоў Міхась, У полі зроку

У полі зроку

Літаратурна-крытычныя артыкулы і эсэ

Стральцоў Міхась

У кнізе разглядаецца творчасць Я. Коласа, М. Гарэцкага, К. Чорнага, Ул. Дубоўкі, Я. Брыля, А. Куляшова, П. Панчанкі, робіцца спроба вызначыць адзінства мастацкага стылю пісьменніка, зыходзячы з сукупнасці як біяграфічнага, так і сацыяльна-гістарычнага, светапогляднага фактараў. Форма выкладання сціслая. Мастацкая вобразнасць спалучаецца з дакладнасцю літаратуразнаўчага аналізу. Болей »


pdf
Гніламёдаў Уладзімір, Упоравень з векам

Упоравень з векам

Артыкулы, эсэ, штрыхі да партрэтаў

Гніламёдаў Уладзімір

У новай кнізе беларускага крытыка і лігаратуразнаўцы разглядаюцца многія пытанні: які адбітак у літаратуры знаходзяць праблемы навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, як фарміруецца духоўнае і маральнае аблічча героя сучаснай беларускай паэзіі, што вызначае ягоную ідэйную пераконанасць, грамадзянскую годнасць і патрыятызм, шляхі творчых пошукаў мастакоў слова. Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Родзевіч Леапольд. Творы (0)

05-Aug-10 13:29

Родзевіч Леапольд. Творы Драматургія, проза, паэзія, публіцыстыка, лісты / Леапольд Родзевіч; уклад., прадм., камент. В. Яцухны.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 343 с. ISBN: 978-985-02-1025-8 Леапольд Родзевіч (1895—1938) (...) Болей »

Кукуць Міледзій. Чысціня душы (0)

05-Aug-10 13:29

Кукуць Міледзій. Чысціня душы Вершы, аповесць / Міледзій Кукуць.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 78 с. ISBN: 978-985-02-1018-0 У шчырых і самабытных вершах Міледзій Кукуць апявае мілую яму «малую радзіму» — шаркоўшчынскія (...) Болей »

Антонович Славомир. В августе девяносто первого... (0)

05-Aug-10 12:30

Антонович Славомир. В августе девяносто первого... (Призраки Можейковской крепости) Исторический роман / Славомир Антонович.— Минск : Маст. літ., 2008.— 454 с. ISBN: 978-985-02-1023-4 Книга известного писателя (...) Болей »

Канановіч İван. Старыя званы (0)

05-Aug-10 12:30

Канановіч İван. Старыя званы Аповесці, апавяданні. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 365 с. ISBN: 978-985-02-1031-9 Проза İвана Канановіча глыбока псіхалагічная і мнагатэмная, створаная на крутым пераломе (...) Болей »

Шабовіч Мікола. Хор болей не спявае (0)

05-Aug-10 12:30

Шабовіч Мікола. Хор болей не спявае Пародыі, эпіграмы, прысвячэнні. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 94 с. ISBN: 978-985-02-1001-2 Мікола Шабовіч добра вядомы чытачам сваёй пяшчотнай інтымнай лірыкай. (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная