Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
У гэтым томе падаецца другая частка эпісталярнай спадчыны класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, якая ахоплівае 1956—1983 гг. Праз знаёмства з ёй можна ўявіць і зразумець шмат якія моманты жыцця і творчасці пісьменніка. Акрамя таго, чытач можа знайсці ў лістах адказы на пытанні, узніклыя пры чытанні асобных твораў аўтара. Болей »
Аповесць «Уласны крыж» — прыгодніцкі дэтэктыў пра пошукі старадаўняга артэфакта. Журналіст Зініч прыязджае ў старажытны Полацк на запрашэнне ўніверсітэцкага сябра, што ўблытаўся ў амаль крымінальныя справы. Якія таямніцы хавае архіў экспедыцыі БелАН на Полаччыну і дзе адшукаць сапраўдны ключ ад Мудрасці? Якія загадкі схаваныя ў лёхах пад былой езуіцкай акадэміяй? І ці атрымаецца, апантана вышукваючы старадаўні артэфакт, проста выжыць? М... Болей »
Кніга «Белае, чорнае і залатое» складаецца з чатырох раздзелаў. У першым — вершы пра гісторыю Беларусі, пра людзей, якія сталі нашым гонарам (Францішак Скарына, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч і інш.). У другім — творы, у якіх жыве музыка ветру, вады, травы і дрэў. У трэцім — белыя філасофскія вершы. У чацвёртым — хоку. І ўсё ж, пра што кніга? Пра тое, што было, што ёсць і што будзе. Белае — гэта чыстая ... Болей »
Новы раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлефізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання. Болей »
У гэтым томе падаецца 1-я частка эпісталярнай спадчыны класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Яна дапамагае ўявіць і зразумець шмат якія моманты жыцця і творчасці пісьменніка. Тут чытач можа знайсці адказы на пытанні, узніклыя пры чытанні некаторых яго твораў. Лісты, якія падаюцца,— даступны для нас матэрыял. Некаторыя такія дакументы не выяўлены або застаюцца ў розных архівах (у тым ліку приватных), што не дазволены для ... Болей »
Табе, адзінаццацікласніку гарадской школы, можна пакепліваць з вясковых цётак, з іх страхаў з-за чупакабры, якая завялася недзе ў балоце ды душыць курэй, гусей і нават малых казлянят. Можна пасміхацца з аповеда старой бабулі пра ваўкалака, які вартуе святы зніч. Да той пары, пакуль не здарыцца сапраўднае і страшнае і ты зразумееш: нехта ці нешта жыве тут, побач. Варожае і злое? Ці запужанае і няшчаснае? Чацвярым сябрам трэба не толькі з... Болей »
Вершаказы — аўтарскі жанр Алеся Разанава: яны выявіліся ў беларускай паэзіі, вымавіліся на беларускай мове, галоўная дзейная асоба ў іх само слова. Кніга «Маланка жне, гром малоціць» уяўляе поўны збор вершаказаў, укладзены аўтарам, афорты Кацярыны Дасько. Болей »
Васямнаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча надзвычай своеасаблівы. Пісьменнік раскрываецца ў ім такім, якім чытачы яго яшчэ, магчыма, не ведалі. Упершыню яны ўбачаць малюнкі майстра мастацкага слова Уладзіміра Караткевіча. Малюнкі незвычайныя. Сярод іх — ілюстрацыі да ўласных твораў, віды старажытных замкаў і замалёўкі гістарычных персанажаў, а таксама аўташаржы і сяброўскія шаржы, сатырычныя і гумары-стычныя малюнкі. Праз іх ... Болей »
У гэтай казцы толькі частка казкі, а рэшта – праўда. Незвычайная гісторыя, якая здарылася са звычайнай дзяўчынкай, якая любіць камп’ютар і не любіць малако. Шчасце, калі цябе ёсць каму ратаваць, і шчасце, калі табе ёсць каму дапамагаць. Як заўжды Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан шмат увагі надаюць не адно сучаснасці, але і беларускім традыцыям, легендам і паданням. Казка складаецца з невялікіх гісторый, якія зручна чытаць нават таму,... Болей »
У шаснаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўпершыню ўключаны сцэнарыі (кіна- і літаратурныя сцэнарыі) мастацкіх фільмаў, напісаныя за перыяд з 1961-га да 1982 г., паводле якіх былі знятыя фільмы «Христос приземлился в Гродно» (1965), «Черный замок Ольшанский» (1977), «Дикая охота короля Стаха» (1982), і творы, не абраныя для здымкаў рэдакцыйнай радай кінастудыі: поўная беларускамоўная версія сцэнарыя «Гнеўнае сонца» (1961), ку... Болей »
Родзевіч Леапольд. Творы Драматургія, проза, паэзія, публіцыстыка, лісты / Леапольд Родзевіч; уклад., прадм., камент. В. Яцухны.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 343 с. ISBN: 978-985-02-1025-8 Леапольд Родзевіч (1895—1938) (...) Болей »
Кукуць Міледзій. Чысціня душы Вершы, аповесць / Міледзій Кукуць.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 78 с. ISBN: 978-985-02-1018-0 У шчырых і самабытных вершах Міледзій Кукуць апявае мілую яму «малую радзіму» — шаркоўшчынскія (...) Болей »
Антонович Славомир. В августе девяносто первого... (Призраки Можейковской крепости) Исторический роман / Славомир Антонович.— Минск : Маст. літ., 2008.— 454 с. ISBN: 978-985-02-1023-4 Книга известного писателя (...) Болей »
Канановіч İван. Старыя званы Аповесці, апавяданні. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 365 с. ISBN: 978-985-02-1031-9 Проза İвана Канановіча глыбока псіхалагічная і мнагатэмная, створаная на крутым пераломе (...) Болей »
Шабовіч Мікола. Хор болей не спявае Пародыі, эпіграмы, прысвячэнні. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 94 с. ISBN: 978-985-02-1001-2 Мікола Шабовіч добра вядомы чытачам сваёй пяшчотнай інтымнай лірыкай. (...) Болей »