Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

Гарэцкі Максім, Выбраныя творы ў двух тамах, Т. 2

Выбраныя творы ў двух тамах

Аповесці, дакументальна-мастацкія запіскі, раман

Гарэцкі Максім

У другі том выбраных твораў М. Гарэцкага ўвайшлі аповесці, дакументальна-мастацкія запіскі і раман, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны і савецкі час. Болей »


Гарэцкі Максім, Выбраныя творы ў двух тамах, Т. 1

Выбраныя творы ў двух тамах

Апавяданні і драматычныя абразкі

Гарэцкі Максім

У першы том выбраных твораў М. Гарэцкага ўключаны апавяданні, замалёўкі, п’есы, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны час і ў пачатку 20-х гадоў. Болей »


Гаўрылкін Леанід, Вясенні разліў

Вясенні разліў

Апавяданні і аповесць

Гаўрылкін Леанід

У новую кнігу Л. Гаўрылкіна ўключаны апавяданні і невялікая аповесць. У новых творах пісьменнік расказвае пра свайго сучасніка: пра мастакоў і калгаснікаў, пра студэнтаў і журналістаў, пра рабочых-нафтавікоў і музейных работнікаў. Для яго герояў, дзе б яны ні працавалі, што б ні рабілі, характэрна высакароднасць учынкаў, імкненне да светлага і ўзнёслага ў жыцці. Пісьменнік бескампрамісна ставіцца да мяшчанства, пошласці. Болей »


Ваданосаў Мікола, Дзе віруе Бяроза

Дзе віруе Бяроза

Выбранае. Аповееці і апавяданні

Ваданосаў Мікола

Мікола Ваданосаў аўтар шматлікіх аповесцей і апавяданняў. У сваіх творах пісьменнік стварыў незабыўныя малюнкі самаадданай барацьбы беларускіх падпольшчыкаў і партызан з фашысцкімі захопнікамі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Мікола Ваданосаў піша і аб жыцці сучаснай вёскі, аб чысціні кахання і духоўным багацці савецкага чалавека. У кнігу выбранай прозы ўвайшлі аповесці «Адзінай маці сыны», «Пад чужым паролем», «Надзеі і здзяйсненні», а т... Болей »


pdf
Голуб Юрка, Дрэва навальніцы

Дрэва навальніцы

лірыка

Голуб Юрка

«Дрэва навальніцы» — другая кніга маладога паэта. З юнацкім захапленнем піша аўтар пра непаўторную прыгажосць роднага краю, вядзе шчырую гаворку с нашым сучаснікам, якому, як і самаму паэту, выпала шчасце дбаць пра нашу будучыню. Болей »


Колас Якуб, Збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 5

Збор твораў у чатырнаццаці тамах

Апавяданні паслякастрычніцкага перыяду і „Казкі жыцця”

Колас Якуб

Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся або знойдзены ў архіве пісьменніка ці набыты Музеем Якуба Коласа ў апошнія гады ад прыватных асоб. У кожным томе творы размешчаны ў ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Іпатава Вольга, Ліпеньскія навальніцы

Ліпеньскія навальніцы

Вершы

Іпатава Вольга

Жывое, непасрэднае адчуванне роднай прыроды, любоў да людзей працы, захапленне гераічным і мужным — такія асноўныя тэмы новага зборніка паэтэсы. Болей »


pdf
Куляшоў Аркадзь, Мая Бесядзь

Мая Бесядзь

Лірыка

Куляшоў Аркадзь

Кніга выбранай лірыкі народнага паэта БССР Аркадзя Куляшова “Мая Бесядзь”, якая ў серыі “Бібліятэчка беларускай паэзіі”, - яркая творчая біяграфія аўтара з яго светапоглядам, глыбокім асэнсаваннем жыцця, высокім паэтычным майстэрствам. Болей »


Гаўрусёў Сцяпан, Пераклічка

Пераклічка

Вершы і паэма

Гаўрусёў Сцяпан

Гаўрусёў Сцяпан, нарадзіўся 10.05.1931 г. у вёсцы Нова-Аляксандраўка Дрыбінскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілеўскую педагагічную навучальню (1951). Служыў у Савецкай Арміі. У 1954-1957 гг. быў супрацоўнікам рэспубліканскай газеты «Звязда», у 1964-1965 гг. - рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Сябра СП СССР з 1955 г. Памёр 12.03.1988 г. Болей »


Асіпенка Алесь, Порогі

Порогі

Апавяданні

Асіпенка Алесь

Парог бацькоўскай хаты, парог чалавечай сталасці, за якім доўгае жыццё. Парог, што аддзяляе дабро і зло. Іх шмат у жыцці, як і тых парогаў, што перагароджваюць горную раку — вірлівых, пеністых і небяспечна схаваных пад знешне спакойнай плынню. Героі апавяданняў — звычайныя людзі, на парозе малых або вялікіх жыццёвых выпрабаванняў і ў дні вайны, і у дні мірнага жыцця. Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Пазнякоў Міхась. Святое правіла... (0)

05-Aug-10 13:58

Пазнякоў Міхась. Святое правіла... Вершы, пародыі, байкі, эпіграмы / Міхась Пазнякоў. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 270 с. ISBN: 978-985-02-1053-1 Новую кнігу вядомага паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Петруся (...) Болей »

Навуменка Іван. Дзяцінства; Падлетак; Юнацтва (0)

05-Aug-10 13:58

Навуменка Іван. Дзяцінства; Падлетак; Юнацтва Аповесці : для сярэд. і ст. шк. узросту / Іван Навуменка : прадм. Людмілы Піскун.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 622 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1037-1 Трылогія (...) Болей »

Мележ Іван. Подых навальніцы (0)

05-Aug-10 13:29

Мележ Іван. Подых навальніцы Раман з «Палескай хронікі» : для ст. шк. узросту / Іван Мележ. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 558 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1038-8 «Подых навальніцы» — другі раман (...) Болей »

Мае браты, мае суседзі (0)

05-Aug-10 13:29

Мае браты, мае суседзі Творы пісьменнікаў блізкага замежжа : для сярэд. і ст. шк. узросту / уклад., уступ. арт. Т. Кабржыцкай і В. Рагойшы. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 751с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1019-7 У (...) Болей »

Арэскія крыніцы (0)

05-Aug-10 13:29

Арэскія крыніцы Старадарожчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад. Кастуся Цвіркі з удзелам Міхася Татура і Нэлі Астрэйкі.— Мінск: Маст. літ., 2008.— 311 с., 8 [л.] іл.— (Беларусь літаратурная). ISBN: (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная