![]() |
![]() |
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Творам Алеся Разанава ўласціва філасофскае асэнсаванне жыцця, зварот да актуальных праблем сучаснасці. Так склалася і зацвердзілася: не прыкмячалася Тэкля сваёй прысутнасцю, адсутнасцю прыкмячалася... Хто стане здзіўляцца, што ў хаты ёсць дзверы, у поля — сланечнік, у неба — сонца?.. Здзівяцца, што няма... З Тэкляй было ўсё ўпору: сонца... сланечнік... дзверы...— а без яе пуста. Болей »
Даваеннае жыццё адной з беларускіх вёсак, гады акупацыі і партызанская барацьба — вось змест аповесці. Юных герояў яе — Кастуся, Максімку, Гогу, Лізу — аўтар вядзе ад лёгкіх прыгод мірнага жьіцця праз выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці, колькі стае сіл, дапамагаюць дарослым змагацца з ворагам, набліжаць Перамогу. Болей »
Другую кнігу маладой паэтэсы склалі лірычныя вершы аб чысціні чалавечых адносін, аб прыгажосці роднай зямлі. У канцы кнігі змешчана паэма «Бярозавая калыханка», прысвечаная тэме Айчыннай вайны. Болей »
Зборнік Вольгі Іпатавай склалі вершы апошніх гадоў. Павага да чалавека працы, яго імкненні і думкі — вось асноўныя матывы лірыкі паэтэсы. Цёпла і хораша піша Вольга Іпатава пра родную прыроду, пра. каханне. Болей »
У кнізе змешчаны найбольш зчачныя пісьмовыя і вусныя выступленні Рыгора Шырмы за ўвесь час яго грамадскай і творчай дзейнасці. Болей »
Апавяданні і ўспаміны, змешчаныя ў гэтай кнізе — даніна гераічнаму мінуламу. 3 твора ў твор пісьменнік прасочвае, як нараджаецца подзвіг, як мужае і мацнее духоўна савецкі чалавек у цяжкія гады выпрабаванняў, што смяротным цяжарам абрынуліся на нашы гарады і вёскі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Значнае месца ў гэтай барацьбе занялі і мінскія падпольшчыкі. Ім і прысвячае пісьменнік свае творы. Болей »
«Радовішча» — зборнік новых вершаў Міколы Аўрамчыка. Радовішча карыснага выкапня ў нетрах роднай зямлі, скарб яе прыроды, душэунае багацце у сэрцы чалавека, яго няўтольная прага адкрыц-цяў роздумам пра гэта прасякнуты вершы паэта. Гэта — дэённік сустрэч і развітанняў, у якім адчуваецца дарога, дарога ў простым і ў пераносным сэнсе слова. Болей »
Зборнік Ніны Мацяш «Ралля суровая» склалі вершы аб мужнасці чалавека, аб радасці жыцця, аб роднай прыродзе. У другі раздзел паэтэса ўключыла пераклады, сярод якіх творы польскіх (Юліюш Славацкі, Уладзіслаў Бранеўскі, Ян Гушча) і французкіх (П'ер Жан Беранжэ, Луі Арагон, Поль Элюар, Крысціна дэ Пізан, Шарль Арманскі ) паэтаў. Лірычныя вершы Ніны Мацяш нікога не пакідаюць абыякавымі. Шчырае, глыбокае і чыстае ўспрыняцце свету, адкрыты і... Болей »
Роздум над жыццём свайго сучасніка, яго радасці, трывогі, неспакой — усё, без чаго немагчымы наш імклівы час, прыцягвае ўвагу маладога пісьменніка. Яго апавяданні вызначаюцца псіхалагічнай напоўненасцю вобразаў, выразнасцю думак. Болей »
Вершы аб нашай цудоўнай Радзіме, аб справах піянерcкix, сур'ёзных i вясёлых, аб прыгодах з ягонымі аднагодкамі знойдзе юны чытач. Большая частка твораў можа быць выкарыстана для школьнай мастацкай самадзейнасці. Болей »
Пазнякоў Міхась. Святое правіла... Вершы, пародыі, байкі, эпіграмы / Міхась Пазнякоў. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 270 с. ISBN: 978-985-02-1053-1 Новую кнігу вядомага паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Петруся (...) Болей »
Навуменка Іван. Дзяцінства; Падлетак; Юнацтва Аповесці : для сярэд. і ст. шк. узросту / Іван Навуменка : прадм. Людмілы Піскун.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 622 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1037-1 Трылогія (...) Болей »
Мележ Іван. Подых навальніцы Раман з «Палескай хронікі» : для ст. шк. узросту / Іван Мележ. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 558 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1038-8 «Подых навальніцы» — другі раман (...) Болей »
Мае браты, мае суседзі Творы пісьменнікаў блізкага замежжа : для сярэд. і ст. шк. узросту / уклад., уступ. арт. Т. Кабржыцкай і В. Рагойшы. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 751с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1019-7 У (...) Болей »
Арэскія крыніцы Старадарожчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад. Кастуся Цвіркі з удзелам Міхася Татура і Нэлі Астрэйкі.— Мінск: Маст. літ., 2008.— 311 с., 8 [л.] іл.— (Беларусь літаратурная). ISBN: (...) Болей »