![]() |
![]() |
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Пра родную Астравеччыну, цікавы і маляўнічы куток Беларусі, пра яе мінулае і цяперашняе, культурныя і этнаграфічныя традыцыі, пра людзей і прыроду з захапленнем ўлюбёнасцю расказвае аўтар. Болей »
Клаз Илья Семёнович (17 марта 1922, Могилёв — 22 декабря 1980) — советский писатель. Писал на белорусском и русском языках. Учился в Минском педагогическом институте (1939-41). Работал в редакциях газет (в 1956-1966 годах в газете «Літаратура і мастацтва»), с 1974 в бюллетене «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Издавался с 1940. Болей »
Заходняя Беларусь з першай паловы 20-х да пачатку 30-х гадоў. Менавіта ў гэты перыяд актыўна развіваецца Уладзімір Жылка. Развіваецца як паэт, як творца. Аўтар кнігі вядзе расповяд пра Жылку, але гаворка пра яго – гэта гаворка пра ўсю тагачасную грамадскую атмасферу, пра жыццё і барацьбу, пра палітычную і мастацкую думку, пра творчыя кірункі, метад, стыль. Многія аспекты творчасці Жылкі праясняюць праблему ўзаемасувязей літаратуры былой... Болей »
У гэты свет — у свет паэзіі Максіма Багдановіча — уваходзіш наперш, як у зачарованае царства. «У зачарованым царстве» — так бо і назваў М. Багдановіч цыкл вершаў, якім адкрываўся першы і адзіны прыжыццёвы зборнік паэта «Вянок». І гэтае царства населена ў яго не толькі міфалагічнымі вобразамі лесуна, змяінага цара, русалак. Ім было ўсё жыццё ўвогуле, якое ён вітаў, якім захапляўся і ў якім смуткаваў, глыбока перажываючы за сацыяльную неў... Болей »
Другі том склалі аповесць «Тацяна Ларына», кінааповесць «Першы стрэчны», а таксама апавяданні. Добра ведаючы жыццё сваіх герояў, Я. Васілёнак стварыў цікавыя вобразы сучаснікаў. Болей »
У новую кніжку Алеся Асіпенкі ўвайшлі дзве аповесці: «Канец бабінага лета» і «Два дні і дзве ночы». Першая — пра кавукова-тэхнічную рэвалюцыю ў калгаснай вёсцы, пра лю-дзей, якія робяць гэтую тэхнічную рэвалюцыю, пра іх складаныя ўзаемаадносіны ў сярэдзіне сямідзесятых гадоў. «Два дні і дзве ночы» — гэта як бы рэха вайны. Былы партызан Мялешка, выпадкова сустрэўшы ў Карлавых Варах ваеннага злачынцу Амендорфера, выкрывае яго. Болей »
У зборнік увайшлі лепшыя творы беларускіх савецкіх паэтаў, прысвечаныя маці. Болей »
Кніга В. Віткі «Дзеці і мы» ўзнікла з патрэбы пісьменніка выказацца пра тое, што яго трывожыць і хвалюе: які сучасны чалавек, якім ён імкнецца стаць, у чым яго ідэал, як ён разумее і бачыць жыццё. Болей »
Гумарыстычныя апавяданні і мініяцюры Івана Грамовіча вызначаюцца добрым густам. Найболып прывабныя тыя творы, якія ўзнікаюць ад унутранай неабходнасці, ад упэўненасці, што не можа жыць чалавек без усмешкі, у жыцці яму будзе нечага неставаць. Добры смех дапамагае агульнай справе, выкрываючы і выпраўляючы хібы нашага побыту, асобных людзей. Болей »
Пяты том Збору твораў Аркадзя Куляшова складаюць вершы і паэмы розных гадоў, а таксама крытычныя нататкі. Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў (1914—1978), беларускі паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў в. Саматэвічы Касцюковіцкага раёна. Першы верш надрукаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай газеце "Наш працаўнік". У рэспубліканскім друку першыя вершы з’явіліся ў 1927 г. Выйшлі кнігі паэзіі: "Росквіт зямлі", "Па песню па сонца!..", "Медзі дождж",... Болей »
Пазнякоў Міхась. Святое правіла... Вершы, пародыі, байкі, эпіграмы / Міхась Пазнякоў. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 270 с. ISBN: 978-985-02-1053-1 Новую кнігу вядомага паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Петруся (...) Болей »
Навуменка Іван. Дзяцінства; Падлетак; Юнацтва Аповесці : для сярэд. і ст. шк. узросту / Іван Навуменка : прадм. Людмілы Піскун.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 622 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1037-1 Трылогія (...) Болей »
Мележ Іван. Подых навальніцы Раман з «Палескай хронікі» : для ст. шк. узросту / Іван Мележ. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 558 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1038-8 «Подых навальніцы» — другі раман (...) Болей »
Мае браты, мае суседзі Творы пісьменнікаў блізкага замежжа : для сярэд. і ст. шк. узросту / уклад., уступ. арт. Т. Кабржыцкай і В. Рагойшы. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 751с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1019-7 У (...) Болей »
Арэскія крыніцы Старадарожчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад. Кастуся Цвіркі з удзелам Міхася Татура і Нэлі Астрэйкі.— Мінск: Маст. літ., 2008.— 311 с., 8 [л.] іл.— (Беларусь літаратурная). ISBN: (...) Болей »