![]() |
![]() |
Калі да мяне прыйшоў ліст з Брэсцкага аблвыканкама, я шчыра здзівіўся, бо з майго папярэдняга вопыту ведаю, што не ад усіх уладных структур у нас прыходзяць чалавеку адказы. Тым больш, калі гэты чалавек, падтрымаўшы нейкую грамадскую ініцыятыву, проста паставіў пад нечым свой подпіс. А подпіс быў пастаўлены супраць наданню новаму комплексу, што будзе збудаваны на Брэстчыне, імя Аляксандра Суворава. І тут з аддзела па справах рэлігій і н... Болей »
Традыцыйна ўжо ў Беластоку адзначаўся Дзень незалежнасці Беларусі, на які сабраліся беларусы сталіцы нашага рэгіёна і прадcтаўнікі беларускіх суполак Гайнаўшчыны і Бельшчыны. Другі ўжо раз у „Сподках” — цэнтры культуры Ваяводскага асяродка анімацыі культуры ў Беластоку, які не першы раз прапануе свае залы для беларускіх мерапрыемстваў, што збіраюць немалы гурт членаў нашай супольнасці і нашых сяброў. Добры гэта знак аб супрацоўніцтве і ... Болей »
Народ не існуе без культуры. Яна вызначае яго характар, актыўнасць, патрэбы. Народ не будзе вечным без пашаны да сябе і сваёй спадчыны. Матэрыяльная культура моцна прывязвае да сваіх твораў, але сапраўдную якасць людскога патэнцыялу фармуе духовая культура. Заварожаная ў нотах, якія ўкладаюцца ў мелодыю, у супольнай малітве, але і ў літарах, складаючых словы. Словы пераўтвараюцца ў кніжкі... Як паўсюдна вядома, кніжка гэта не толькі кар... Болей »
Адным з цікавейшых жанраў на тэлебачанні ёсць публічныя дэбаты. Паколькі на „беларускіх” тэлеканалах найбольш вострымі і радыкальнымі бываюць тэмы кшталту „Ці верыце вы ў сны?”, айчынны глядач шукае сапраўдныя дыскусіі на расійскіх „кнопках”. Там таксама за два тэрміны пуцінскага рэжыму свабоднага слова паменела ў разы, але час ад часу нешта можна ўбачыць і паслухаць. Неяк, ды і ўвогуле, пашчасціла — у адной са студый сабралі многа разу... Болей »
У XVI выпуску Літаратурнай узнагароды імя Веслава Казанэцкага за найлепшую кнігу 2006 г. уручыў яе Ежы Плютовічу і Малгажаце Дабкоўскай новы прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі ў кавярні „Фама” Беластоцкага асяродка культуры. „На БОКу” арганізуюцца там розныя мерапрыемствы, таксама і культурныя, а прэзідэнт не забыўся, што вярнуўся якраз з адкрыцця баксёрскіх спаборніцтваў. Выйграла двое вялікіх мала сказаць „аматараў Кнігі” — а сап... Болей »
Няўстойлівасць і дынаміка — гэта рысы характэрныя сучаснаму грамадству. Ад пачатку трансфармацыі ў Польшчы ўзровень грамадзянскай актыўнасці павышаецца. Гэта абазначае, што прапановы няўрадавых арганізацый прыцягваюць увагу штораз то новых асоб, паўстае своеасаблівая канкурэнцыя. Каб перад ёю абараніцца, варта пакарыстацца практычным законным прынцыпам, якім з’яўляецца тэрмін паўнамоцтваў. Гэта гарантыя пераемнасці ўлады, спосабу дзейна... Болей »
Цікавая гэта рэч — найноўшая беларуская гісторыя. Так хацелася б зазірнуць хоць бы на пяцьдзесят-семдзесят год наперад і пачытаць, што там будуць пісаць гісторыкі і палітолагі пра дзень сённяшні. А паколькі гэта маларэальна (а раптам, хто можа?), даводзіцца чытаць і слухаць сучаснікаў. Галоўнае пытанне аналітыкаў і палітыкаў цяпер у тым, ці магчымы ва ўмовах жорсткага маскоўскага прэсінгу агульнабеларускі „круглы стол” з удзелам кіраўні... Болей »
З начальнікам беларускай дзяржавы зноў загаварылі. Ды не абы хто?! У параўнанні з новымі суразмоўцамі з Захаду, расійскія Генадзій Зюганаў і Аляксандр Праханаў, якія імгненна прыляцелі ў Мінск, каб падтрымаць пазіцыю беларускага ўрада ў канфлікце з Расіяй, гэта дробязь не вартая ўвагі. Гэтыя і раней наведваліся. Куды ім яшчэ ездзіць з бязглуздымі ідэямі аб’яднання пралетарыяў дзвюх краін або сялян адной імперыі. А вось візіт Рэнэ ван дэ... Болей »
У 23 нумары „Нівы” ад 05.06. 2005 г. пісаў я пра стан занядбаных і забытых могілак у Дубінах. Артыкул адначасова быў вопісам стану могілак, яго выгляду і гістарычных каштоўнасцей, а таксама заклікам да іх упарадкавання. На заклік адгукнуліся нямногія, аднак моладзь не падвяла. Нягледзячы на нешматлікасць удзельнікаў, удалося правесці запланаванае раней генеральнае парадкаванне некраполіі. Работы па вяртанні могілак да ранейшага стану пр... Болей »
У леташнім выданні конкурсу, арганізаванага Падляшскай ваяводскай управай „На найлепш захаваны помнік вясковага драўлянага будаўніцтва ў Падляшскім ваяводстве” першую прэмію здабыла „Сцяпанава гаспадарка” Сцяпана Чабая з Новаберазова. Стаяць на ягоным падворку дом драўляны і хлявы з 1863 г. ды драўляная хата з 1901 года, пад нумарамі 90 і 92. Сцяпан сваю прэмію выдасць на... 8 тон зерня для сваіх страусаў — агратурыстычная гаспадарка ды... Болей »