Сіўко Франц

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Франц Сіўко.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Сіўчыкаў Уладзімір

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1958 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Уладзімір Сіўчыкаў. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

pdf
Ніва, 2007/17 (2659)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/17 (2659)

Кожны з нас любіць палемізаваць. Але газетная дыскусія, на жаль, сёння не такі распаўсюджаны жанр. Таму я ўдзячны Васілю Сакоўскаму, які на мой артыкул „Дык хто хоча вайны?” („Ніва” н-р 11) адгукнуўся цэлым фельетонам „Святая наіўнасць” („Ніва” н-р 14). Можна было б і не працягваць тэму, бо ў матэрыяле шаноўнага апанента амаль няма аніякіх аргументаў ды фактаў, а ёсць толькі стэрэатыпнасць мыслення, дзіўная іронія „дзядзькі з боку”, а м... Болей »


pdf
Ніва, 2007/16 (2658)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/16 (2658)

Аўтобус пэкаэсу, што рана з Саколкі едзе ў Сідэрку, паступова губляе пасажыраў і з Паўловіч у Залессе прыязджаю ўжо сам; шчаслівенька на маё месца падбірае іншага, пусты не паедзе. Само Залессе вітае дзень спакоем, пункт прыёму малака ўжо закрыты, крама сідранскага гээсу толькі будзіцца. Абедзве ўстановы ў прыстойным месцы — насупраць касцёла. Касцёл у Залессі пастаўлены ў 1602 годзе, але гэты рупліва задбаны помнік выдатнай даўніны кро... Болей »


pdf
Ніва, 2007/15 (2657)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/15 (2657)

На пытанне пра жывыя яшчэ беларускія абрады маладым людзям штораз цяжэй адказваць, а калі і старэйшыя пакаленні пачынаюць мець праблемы з такімі адказамі, узнікае тады пытанне пра патрэбу захоўвання традыцыі і яе існавання ў сучасным грамадстве. Нібыта продкі, якіх з часам успамінаем толькі пару разоў у год, адыходзяць у забыццё i словы лакальных гаворак, здарэнні з мінулага і сямейныя традыцыі. Складанымі становяцца спробы вяртання ама... Болей »


pdf
Ніва, 2007/14 (2656)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/14 (2656)

Калі да мяне прыйшоў ліст з Брэсцкага аблвыканкама, я шчыра здзівіўся, бо з майго папярэдняга вопыту ведаю, што не ад усіх уладных структур у нас прыходзяць чалавеку адказы. Тым больш, калі гэты чалавек, падтрымаўшы нейкую грамадскую ініцыятыву, проста паставіў пад нечым свой подпіс. А подпіс быў пастаўлены супраць наданню новаму комплексу, што будзе збудаваны на Брэстчыне, імя Аляксандра Суворава. І тут з аддзела па справах рэлігій і н... Болей »


pdf
Ніва, 2007/13 (2655)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/13 (2655)

Традыцыйна ўжо ў Беластоку адзначаўся Дзень незалежнасці Беларусі, на які сабраліся беларусы сталіцы нашага рэгіёна і прадcтаўнікі беларускіх суполак Гайнаўшчыны і Бельшчыны. Другі ўжо раз у „Сподках” — цэнтры культуры Ваяводскага асяродка анімацыі культуры ў Беластоку, які не першы раз прапануе свае залы для беларускіх мерапрыемстваў, што збіраюць немалы гурт членаў нашай супольнасці і нашых сяброў. Добры гэта знак аб супрацоўніцтве і ... Болей »


pdf
Ніва, 2007/12 (2654)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/12 (2654)

Народ не існуе без культуры. Яна вызначае яго характар, актыўнасць, патрэбы. Народ не будзе вечным без пашаны да сябе і сваёй спадчыны. Матэрыяльная культура моцна прывязвае да сваіх твораў, але сапраўдную якасць людскога патэнцыялу фармуе духовая культура. Заварожаная ў нотах, якія ўкладаюцца ў мелодыю, у супольнай малітве, але і ў літарах, складаючых словы. Словы пераўтвараюцца ў кніжкі... Як паўсюдна вядома, кніжка гэта не толькі кар... Болей »


pdf
Ніва, 2007/11 (2653)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/11 (2653)

Адным з цікавейшых жанраў на тэлебачанні ёсць публічныя дэбаты. Паколькі на „беларускіх” тэлеканалах найбольш вострымі і радыкальнымі бываюць тэмы кшталту „Ці верыце вы ў сны?”, айчынны глядач шукае сапраўдныя дыскусіі на расійскіх „кнопках”. Там таксама за два тэрміны пуцінскага рэжыму свабоднага слова паменела ў разы, але час ад часу нешта можна ўбачыць і паслухаць. Неяк, ды і ўвогуле, пашчасціла — у адной са студый сабралі многа разу... Болей »


pdf
Ніва, 2007/10 (2652)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/10 (2652)

У XVI выпуску Літаратурнай узнагароды імя Веслава Казанэцкага за найлепшую кнігу 2006 г. уручыў яе Ежы Плютовічу і Малгажаце Дабкоўскай новы прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі ў кавярні „Фама” Беластоцкага асяродка культуры. „На БОКу” арганізуюцца там розныя мерапрыемствы, таксама і культурныя, а прэзідэнт не забыўся, што вярнуўся якраз з адкрыцця баксёрскіх спаборніцтваў. Выйграла двое вялікіх мала сказаць „аматараў Кнігі” — а сап... Болей »


pdf
Ніва, 2007/09 (2651)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/09 (2651)

Няўстойлівасць і дынаміка — гэта рысы характэрныя сучаснаму грамадству. Ад пачатку трансфармацыі ў Польшчы ўзровень грамадзянскай актыўнасці павышаецца. Гэта абазначае, што прапановы няўрадавых арганізацый прыцягваюць увагу штораз то новых асоб, паўстае своеасаблівая канкурэнцыя. Каб перад ёю абараніцца, варта пакарыстацца практычным законным прынцыпам, якім з’яўляецца тэрмін паўнамоцтваў. Гэта гарантыя пераемнасці ўлады, спосабу дзейна... Болей »


pdf
Ніва, 2007/08 (2650)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/08 (2650)

Цікавая гэта рэч — найноўшая беларуская гісторыя. Так хацелася б зазірнуць хоць бы на пяцьдзесят-семдзесят год наперад і пачытаць, што там будуць пісаць гісторыкі і палітолагі пра дзень сённяшні. А паколькі гэта маларэальна (а раптам, хто можа?), даводзіцца чытаць і слухаць сучаснікаў. Галоўнае пытанне аналітыкаў і палітыкаў цяпер у тым, ці магчымы ва ўмовах жорсткага маскоўскага прэсінгу агульнабеларускі „круглы стол” з удзелам кіраўні... Болей »