Каліта Іна

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Іна Каліта.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

pdf
Ніва, 2007/05 (2647)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/05 (2647)

У леташнім выданні конкурсу, арганізаванага Падляшскай ваяводскай управай „На найлепш захаваны помнік вясковага драўлянага будаўніцтва ў Падляшскім ваяводстве” першую прэмію здабыла „Сцяпанава гаспадарка” Сцяпана Чабая з Новаберазова. Стаяць на ягоным падворку дом драўляны і хлявы з 1863 г. ды драўляная хата з 1901 года, пад нумарамі 90 і 92. Сцяпан сваю прэмію выдасць на... 8 тон зерня для сваіх страусаў — агратурыстычная гаспадарка ды... Болей »


pdf
Ніва, 2007/04 (2646)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/04 (2646)

Выбары ў мясцовыя саветы на Беларусі закончыліся. Дэпутацкія крэслы размеркаваныя і занятыя. Як у тэатры — згодна з купленымі заранёў білетамі. Апазіцыя распавядае пра ўціск на сваіх кандыдатаў і фальсіфікацыі. Улада пра выбары гаворыць мала. Ёсць, маўляў, справы важнейшыя. Гэта расійскі газ ды нафта, на якія астранамічна падняліся цэны. Ды яшчэ беларускі цукар, якога рускія не хочуць браць і без падняцця коштаў. А звычайныя грамадзяне ... Болей »


pdf
Ніва, 2007/03 (2645)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/03 (2645)

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі не бачыць пакуль што магчымасці прафінансаваць такія мерапрыемствы як Фестываль беларускай культуры, фолькавыя сустрэчы „Музычныя дыялогі над Бугам” у Мельніку ці пятнаццатае выданне Фестывалю Беласток — Гродна. Усе яны лічыліся з вядучымі праектамі, рэалізаванымі Беларускім грамадска-культурным таварыствам, якому МУСіА за парушэнне закону аб публічных фінансах летась адняло датацыі на тры га... Болей »


pdf
Ніва, 2007/02 (2644)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/02 (2644)

Гацькі — невялікая мясцовасць непадалёк Бельска, якую складаюць тыповая беларуская вёска ды адзін жылы корпус, што астаўся ад дзяржаўнай аграрнай гаспадаркі, якая тут была ў часы так званага сацыялізму. Агулам у Гацьках цяпер пражывае шэсцьдзесят сем’яў, калі ўлічваць дзесяць адзінокіх асоб. Усіх жыхароў тут сто восемдзесят. Можна сказаць, што ў сярэднім жыхары Гацькоў з’яўляюцца маладымі. Дзяцей i моладзі больш чым бабулек i дзядуляў. ... Болей »


pdf
Ніва, 2007/01 (2643)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/01 (2643)

У рамках праекта „Песні, танцы і абрады беларусаў Бельшчыны” Музей малой айчыны ў Студзіводах 21 снежня 2006 г. наладзіў калядную вечарыну ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім, які выступіў суарганізатарам мерапрыемства. Старэйшы склад калектыву „Жэмэрва” запрэзентаваў даўнія калядкі і народныя пажадальныя песні, якія спяваліся маладажонам, нованароджанаму дзіцяці ці падросткам. Сабраныя на вялікі... Болей »


pdf
Навіны для Беларусі, 07

Навіны для Беларусі

07

Старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Богдан Кліх: Амністыя ў ліпені стане тэстам палітычнай волі беларускага кіраўніцтва Інтэрв’ю са старшынём дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Богданам Кліхам (серыя: Еўрапейская палітыка ў асобах) Для Богдана Кліха не цяжка пачаць ранак з размовы пра Беларусь нават тады, калі ён знаходзіцца ў адпачынку са сваёй сям’ёй. Ён з тых, хто лічыць паняцце “беларускі парламент”... Болей »


pdf
Навіны для Беларусі, 06

Навіны для Беларусі

06

Адмысловы дакладчык ААН па Беларусі Адрыян Севярын: Я заўсёды правяраю, пасля пераправяраю, а потым ізноў правяраю Інтэрв’ю з адмысловым дакладчыкам па Беларусі ў Радзе па правах чалавека ААН Адрыянам Севярынам (серыя: Еўрапейская палітыка ў асобах) Адрыян Севярын – чалавек надзвычай красамоўны, але ў адрозненне ад большасці сваіх калег, чуе суразмоўцу, яго адказы на пытанні кароткія і дакладныя. Ён робіць уражанне чалавека жарснага ў п... Болей »


pdf
Навіны для Беларусі, 05

Навіны для Беларусі

05

Дрэздэн па-беларуску: “Офіс за дэмакратычную Беларусь” падтрымлівае ў студэнтаў Дрэздэнскага тэхнічнага універсітэта цікавасць да нашай краіны. Інстытут славістыкі Тэхнічнага універсітэта ў Дрэздэне – гэта месца, дзе пад адным дахам рэпрэзентаваная, бадай, уся славянская цывілізацыя. Акцэнт, аднак, робіцца на рускай, польскай ды чэшскай культурах. Разам з тым усё больш увагі ва універсітэце надаецца тым культурам, якія малавядомыя нават... Болей »


pdf
Навіны для Беларусі, 04

Навіны для Беларусі

04

Старшыня прадстаўніцтва Еўракамісіі Іен Боўг : Нашыя стасункі не могуць не палепшыцца Інтэрв’ю са старшынём прадстаўніцтва Еўракамісіі Іенам Боўгам (серыя: Еўрапейская палітыка ў асобах) Спадар пасол, ці магчыма казаць пра тое, што стасункі паміж Бруселем і Мінскам наладжваюцца, і што Беларусь робіць крокі насустрач? Я спадзяюся, што згода беларускіх улад адчыніць офіс дэлегацыі Еўракамісіі ў Мінску сведчыць пра тое, што нашы адносіны м... Болей »


pdf
Навіны для Беларусі, 03

Навіны для Беларусі

03

27 красавіка а 19-й гадзіне ў Бруселі адбудзецца інфармацыйны вечар, прысвечаны гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Арганізатары імпрэзы – “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) і Hanse-Office (Аб’яднанае прадстаўніцтва Гамбурга і федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштайн у Еўразвязе). Вечар распачнецца з гутаркі, пад час якой будуць абмеркаваныя Чарнобыльскія праблемы, у тым ліку іх палітычны кантэкст у сучаснай Беларусі. У прыватнасці, п... Болей »