Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа

Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа


У скрыпторыі Пана Бога пад назвай “Белавежа” захоўваецца адзін рукапіс памерам у сотні кіламетраў. На прыгожым раздоллі там хапае месца ўсяму: і пракаветнай дуброве, і жывільным рэкам, і “чырвонакніжным” раслінам, і зубрам, і людзям. Апошнія “ўскормленыя суць па Бозе” беларусамі.

За апошняе стагоддзе той скрыпт “Белавежа” некалькі разоў перакладвалі-згіналі, і цяпер па берасцейскаму Мухаўцу на месцы згібу – мяжа. Мяжа па ўсёй гісторыі беларусчыны і яе будучыні.

У культуры ж памежных ліній не бывае. Яна “сшывае” межы. Беларуская ідэя і нацыянальная літаратура – той “карэньчык-пераплёт” разарванага белавежскага скрыпту. Па адзін бок – на большай усходняй старонцы – сто гадоў (пачынаючы ад братоў Луцкевічаў, А. Уласава, В. Ластоўскага, Я. Купалы і інш.) увасабляецца праект пад назвай “Наша ніва”; па другі, заходні, пяцьдзесят гадоў споўнілася праекту “Ніва”. І вось “поўні веку” дасягнула і Беларускае літаратурнае згуртаванне “БЕЛАВЕЖА”.

…Тры гады “савецкі блок” жыў без Сталіна. У Польшчы ствараецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства (пярэдадзень “БЕЛАВЕЖЫ”) і беларускамоўны друкаваны орган – “Ніва”. Ствараецца пад заклікі, якіх не чуваць было ў тагачаснай менскай метраполіі: “Да сэрца беларуса”, “Слова да беларускай інтэлігенцыі”… Гэта назвы артыкулаў Веры Леўчук. Зразумела, не ўсё па-людску было і ў савецкай Польшчы. Аднак…

Аднак у “беларускай” Польшчы існуе і падтрымліваецца дзяржавай фінансава адна з найстарэйшых беларускіх літаратурных суполак. Пяцідзесяцігадовая дзейнасць “БЕЛАВЕЖЫ”, якую сёння ачольвае пісьменнік і прафесар Ян Чыквін, – узор адданасці роднаму слову і духу. Супольнаму літаратурнаму набытку “белавежцаў” – самадастатковаму, аўтаномнаму, хоць кроўна павязанаму з агульнанацыянальнай літаратурай, – можа пазайздросціць любая славянская культура. “БЕЛАВЕЖА” выдала больш ста пяцідзесяці арыгінальных літаратурных кніг, выдае штогадовы часопіс “Тэрмапілы”. Вось вянок з імёнаў толькі асноўных творцаў “белавежскага” руху: Георгій Валкавыцкі, Міхась Андрасюк, Галена Анішэўская, Надзея Артымовіч, Юрый Баена, Алесь Барскі, Юрка Буйнюк, Яша Бурш, Мікола і Уладзімір Гайдукі, Юрка Геніюш, Янка Жамойцін, Міраслава Лукша, Жэня Мартынюк, Васіль Петручук, Зося Сачко, Дзмітры Шатыловіч, Міхась Шаховіч, Віктар Швед, Ян Чыквін, Сакрат Яновіч, дзесятак маладзейшых.

І ўсе яны жылі, жывуць і будуць жыць, каб у скрыпторыі Пана Бога пад назвай “Белавежа” захоўваўся адзін беларускі рукапіс.

Шчаслівага юбілею – і новых твораў!

Алесь Пашкевіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў

З кнігі Шлях па прамой часу. Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы 1958 – 2008гг., Беласток 2007, рэд Чыквін Ян, Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа, Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга пяцьдзесят дзевятая

Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа :: Выданьні

Мае песні табе дару

Мае песні табе дару

Літаратурны альманах

Камяк смеху з кашлем выскачыў яму з горла, пацягнуўшы за сабою бразгатлівы ланцужок макроты, ён хутка адвярнуўся, кашляючы і смеючыся, махаючы ўзнятымі над галавою рукамі. — Ніколі іх сюды не пускалі, —яшчэ раз выкрыкнуў ён праз смех, тупаючы па жвіры зацягнутымі ў гетры нагамі. — Вось чаму. Праз шахматны ўзор лістоты сонца рассыпала на ягоныя мудрыя плечы залатыя бліскоткі, танцуючыя манеты. (Джэймс Джойс "Нестар" - фрагмент) Болей »


Чыквін Ян, Кругавая чара

Кругавая чара

Чыквін Ян

Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнів... Болей »


pdf
Геніюш Ларыса, Геніюш Юрка, Маці і сын

Маці і сын

Геніюш Ларыса, Геніюш Юрка

Пад адной вокладкай сабраны творы двух пакаленняў. Геніюш – гэтае прозвішча вядомае кожнаму беларусу. Ларыса Геніюш – ікона беларуска паэзіі, яе сын, Юрка Геніюш, беластоцкі лекар, які таксама пісаў. Зборнік, які носіць назву «Маці і сын», па сутнасці, спалучэнне двух розных па форме, па стылю, па жанры твораў, а лепш сказаць, асобных кніг. Зборнік вершаў Ларысы Геніюш – «Сэрца» і кніга павяданняў Юркі Геніюша «Да свету» трапілі пад адн... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Валкавыцкі Георгій, Віры

Віры

Нататкі рэдактара

Валкавыцкі Георгій

"Журналістам я стаў па наіўнасці. Відаць, прыроднай, бо яна дагэтуль ставіць мяне часта ў клапатлівыя сітуацыі. У дзіцячых летуценнях увесь свет скалясіў, і, мабыць, не толькі дзеля адкрывання таямнічых выспаў - на ўроках польскай мовы мае хатнія сачыненні служылі ўзорам для іншых. Асабліва вылучыўся справаздачай з экскурсіі ва ўрочышча Старая Белавежа. Майму „твору" пані Русіняк прысвяціла прадметны ўрок. Не толькі па-мастацку прачытал... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Швед Віктар, Родны схоў

Родны схоў

Швед Віктар

Віктар Швед – паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям'і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Ксёнжка і ведза”. Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання і па сённяшні дзень з'яўляецца яго сябрам. Сябр... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Артымовіч Надзея, Сезон у белых пейзажах

Сезон у белых пейзажах

Артымовіч Надзея

Творчасць Надзеі Артымовіч убераглася ад інерцыі, уласцівай айчыннаму вершаскладанню; яна піша вершы не таму, што ўмее пісаць, а таму, што, па сутнасці, яны ўжо напісаны, і напісаны самой сутнасцю: яна дае ім выявіцца, вымавіцца, вымалявацца, вытлумачыцца, зрабіцца прысутнымі, і калі гэта здараецца, то ў Бельску грае старая музыка, а ў свеце дзейсніцца свята, у якое прысвячаемся і мы. Болей »


pdf
Тэрмапілы, 25

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

25

«Дарога пад гару» — так называлася мая першая кніга прозы, якая выйшла ў 1985 годзе ў сталічным выдавецтве «Мастацкая літаратура». Менавіта гэтае апавяданне, якое я прапаную ўвазе шаноўных чытачоў часопіса «Тэрмапілы», дало назву кнізе, але тады яно было знята з яе выдавецкаю цэнзураю «з-за неадпаведнай тэматыкі». Аднак, па іроніі лёсу, за тую першую кнігу мне была прысуджана прэмія Ленінскага камсамола Беларусі, хоць у кнізе не было ан... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 24

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

24

Хутка ўжо споўніцца год, як вярнуўся са службы. Але што створана за гэты час добрага і патрэбнага? Ну, працаваў на чыгунцы, і пэўна, што сумленна. Але ці было з гэтай працы нейкае душэўнае маральнае задавальненне? “Не”, - адкажу. Разгубляў усіх сваіх “сябрукоў”. Ды і сябрукоў толькі па чарцы. Абрыдла жыццё і праца сярод гэтай брыдасці, дзе кожны дзень пачынаецца з пахмелля! Страчаў, як тады здавалася, дзяўчыну харошую. Дый зноў гэта был... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 23

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

23

Пачаткі майго жыцця звязаны з сяльцом Чахі Забалотныя. Яно прысела як бы на выспе, сярод балотаў і даліны ракі Нурэц, далёка ад гарадоў і дарожных шляхоў, на ціхім Падляшшы. Тут Другая сусветная вайна акалечыла маё дзяцінства. Мае старэйшыя браты пры „другіх саветах” вучыліся ў пачатковай школе ў Вульцы-Выганоўскай. З таго часу захаваўся лемантар. Бацька заўязата вучыў нас па ім чытаць. Запамяталіся да сёння яго тлумачэнні (Сцяпан Карбо... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 22

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

22

Гэта было нядаўна, гэта было даўно... Даўно, бо мінула паўвека, бо мінула і больш... І – нядаўна, бо ўсё гэта маё, стаіць перад вачыма як учарашняе, як сённяшняе... Дзіцячае, юнацкае, маладое, дарагое!.. Балючае і радаснае, салодкае! Многае забылася, затрацілася, кудысь (куды?) адышло... Памяць стала як сітарэшата... З паэтам Міхаілам Матусоўскім мы, у той даўні час, спявалі: “Разве мог догадаться, мог поверить тогда в то, что с юностью... Болей »