Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа

Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа


У скрыпторыі Пана Бога пад назвай “Белавежа” захоўваецца адзін рукапіс памерам у сотні кіламетраў. На прыгожым раздоллі там хапае месца ўсяму: і пракаветнай дуброве, і жывільным рэкам, і “чырвонакніжным” раслінам, і зубрам, і людзям. Апошнія “ўскормленыя суць па Бозе” беларусамі.

За апошняе стагоддзе той скрыпт “Белавежа” некалькі разоў перакладвалі-згіналі, і цяпер па берасцейскаму Мухаўцу на месцы згібу – мяжа. Мяжа па ўсёй гісторыі беларусчыны і яе будучыні.

У культуры ж памежных ліній не бывае. Яна “сшывае” межы. Беларуская ідэя і нацыянальная літаратура – той “карэньчык-пераплёт” разарванага белавежскага скрыпту. Па адзін бок – на большай усходняй старонцы – сто гадоў (пачынаючы ад братоў Луцкевічаў, А. Уласава, В. Ластоўскага, Я. Купалы і інш.) увасабляецца праект пад назвай “Наша ніва”; па другі, заходні, пяцьдзесят гадоў споўнілася праекту “Ніва”. І вось “поўні веку” дасягнула і Беларускае літаратурнае згуртаванне “БЕЛАВЕЖА”.

…Тры гады “савецкі блок” жыў без Сталіна. У Польшчы ствараецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства (пярэдадзень “БЕЛАВЕЖЫ”) і беларускамоўны друкаваны орган – “Ніва”. Ствараецца пад заклікі, якіх не чуваць было ў тагачаснай менскай метраполіі: “Да сэрца беларуса”, “Слова да беларускай інтэлігенцыі”… Гэта назвы артыкулаў Веры Леўчук. Зразумела, не ўсё па-людску было і ў савецкай Польшчы. Аднак…

Аднак у “беларускай” Польшчы існуе і падтрымліваецца дзяржавай фінансава адна з найстарэйшых беларускіх літаратурных суполак. Пяцідзесяцігадовая дзейнасць “БЕЛАВЕЖЫ”, якую сёння ачольвае пісьменнік і прафесар Ян Чыквін, – узор адданасці роднаму слову і духу. Супольнаму літаратурнаму набытку “белавежцаў” – самадастатковаму, аўтаномнаму, хоць кроўна павязанаму з агульнанацыянальнай літаратурай, – можа пазайздросціць любая славянская культура. “БЕЛАВЕЖА” выдала больш ста пяцідзесяці арыгінальных літаратурных кніг, выдае штогадовы часопіс “Тэрмапілы”. Вось вянок з імёнаў толькі асноўных творцаў “белавежскага” руху: Георгій Валкавыцкі, Міхась Андрасюк, Галена Анішэўская, Надзея Артымовіч, Юрый Баена, Алесь Барскі, Юрка Буйнюк, Яша Бурш, Мікола і Уладзімір Гайдукі, Юрка Геніюш, Янка Жамойцін, Міраслава Лукша, Жэня Мартынюк, Васіль Петручук, Зося Сачко, Дзмітры Шатыловіч, Міхась Шаховіч, Віктар Швед, Ян Чыквін, Сакрат Яновіч, дзесятак маладзейшых.

І ўсе яны жылі, жывуць і будуць жыць, каб у скрыпторыі Пана Бога пад назвай “Белавежа” захоўваўся адзін беларускі рукапіс.

Шчаслівага юбілею – і новых твораў!

Алесь Пашкевіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў

З кнігі Шлях па прамой часу. Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы 1958 – 2008гг., Беласток 2007, рэд Чыквін Ян, Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа, Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга пяцьдзесят дзевятая

Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа :: Выданьні

pdf
Чыквін Ян, Беларуская літаратура Польшчы

Беларуская літаратура Польшчы

Бібліяграфічны даведнік 1957-1998

Чыквін Ян

Ад 1956 года, як толькі пачала выходзіць „Ніва”, а затым „Беларускі каляндар” і іншыя выданні, на працягу вось ужо звыш сарака гадоў на іх старонках сістэматычна друкуюцца літаратурныя мастацкія творы: 1. свае, беларускія арыгінальныя тэксты, 2. пераклады з іншых літаратур, 3. паэзія і кароткія празаічныя жанры пісьменнікаў Беларусі і, зрэдку, беларускіх эмігрантаў, 4. ды таксама ад выпадку да выпадку ў арыгінале творы польскіх пісьменн... Болей »


pdf
Баена Юрка, Вечар над светам

Вечар над светам

Баена Юрка

Юрка Баена - тыповы сын беларускае вёскі ў Польшчы. Нарадзіўся 24 сакавіка 1957 года ў вёсцы Мокрае Бельскападляскага павета. Прыйшоў ён на свет у добры час. Польшча гэтага перыяду павольна пазбаўлялася залежнасці ад Савецкага Саюза. Новы кіраўнік Польскае дзяржавы У.Гамулка адыйшоў ад прымусовае калектывізацыі вёскі. Былі ліквідаваны гэтак званыя абавязковыя пастаўкі дзяржаве малака, мяса і збожжа. Беларускія вёскі на Беласточчыне раза... Болей »


Шаховіч Міхась, Пад сузор'ямі

Пад сузор'ямі

Шаховіч Міхась

Не знаю. Нічога не ведаю. Сядзім сабе, Абедаем. Насупраць — Вочы ў вочы, Мой лёс і я. А побач, Від ствараючы Бясспрэчнай раўнадушнасці, Хаваючыся, Каб бачылі, Час Аднастайна крочыць. То косіцца, То крывіцца, Даносчыкам прыглянецца, То ласкавым прыкінецца. (...) Болей »


pdf
Чыквін Ян, Далёкія і блізкія

Далёкія і блізкія

Беларускія пісьменнікі замежжа

Чыквін Ян

Масей Сяднёў, Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Надзея Артымовіч, Сакрат Яновіч – далёкая і блізкія - паводле геаграфічнай адлегласці, і вельмі блізкія па духу незалежнасці, па творчым таленце. Беларускія пісьменнікі, якія стваралі па-за межамі духоўнай Бацькаўшчыны, творы якіх з’яўляюцца арганічнай і неад’емнай часткай беларускай літаратуры. Літаратуру можна дзяліць на гістарычныя перыяды – дарэчы большасць літаратур так і падзяляюцца.... Болей »


Гайдук Мікола, Легенды Беласточчыны

Легенды Беласточчыны

Гайдук Мікола

Колькі іх на Беластоцкай зямлі! Каб сказаць, што столькі, колькі на пагодным начным жнівеньскім небе зорак, то і гэта не было б перабольшаннем. З назвай кожнага мястэчка ці вёскі, пагорка або далінкі, нават за кожным вірам у рэчцы або валуном у полі - усюды затаіліся калі не легенда, то згадка, як небылічка, то сказ, а часам доўгае, напоўненае незвычайнымі падзеямі апавяданне. Болей »


Макацёр Сідар, Макатразмы

Макатразмы

Макацёр Сідар


pdf
mobi
fb2
epub
Чыквін Ян, Свет першы і апошні

Свет першы і апошні

Вершы

Чыквін Ян

«Свет першы і апошні» - зборнік вершаў Яна Чыквіна – выкладчыка Беластоцкага універсітэта, старшыні Літаратурнага аб'яднання «Белавежа» - дапаўняе раней выдадзеныя творы аўтара. Лірыка Чыквіна прыцягвае сваёй шчымлівай тугой і светлай радасцю, якія арганічна спалучаюцца ў ягоных вершах. Філасофскія разважанні на будзённыя тэмы і тэмы маштабу сусвету раскрываюць перад намі ўражлівую і вельмі ранімую душу паэта. Чытаеш вершы і ўяўляеш аўт... Болей »


pdf
З крыніц

З крыніц

Зборнік артыкулаў

Зборнік матэрыялаў канферэнцыі, якая прайшла ў 1996 годзе ў Беластоку. Міжнародная канфэрэнцыя, арганізаваная беларускім літаратурным аб’яднаньнем “Белавежа”, прысьвечаная творчасьці беларускага пісьменьніка зь Беласточчыны Сакрата Яновіча. Дасьледчыкі беларускай літаратуры зь Беларусі, Нямеччыны, Вялікай Брытаніі ды Польшчы сабраныя пад адной вокладкай раскрываюць творчасьць і значэньне Сакрата Яновіча і дапамагаюць лепш зразумець як с... Болей »


pdf
epub
Яновіч Сакрат, Лістоўе Listowie

Лістоўе Listowie

Яновіч Сакрат

Я свечкі запаліў, у пакоі цішыня велікодная. Бачу Бацьку... Крынкі халаднаногія! Іду ў даліну пачатку свайго — готыка дзяцінства на небакраі. На вашых выганах бесклапотнасці і ў вішнях радасці рэха загуляла са мною ў схованкі. Чырванею, засаромлены сталасцю. Крынкі вячэрнезвонныя! Кіра-пані хараством візантыйскім сваім не асудзіла мяне на будзённасць. Болей »


pdf
Артымовіч Надзея, Разанаў Алесь, Дзверы

Дзверы

Тэкст і кантэкст

Артымовіч Надзея, Разанаў Алесь

Пад адной вокладкай зборніка знайшліся творы двух аўтараў, якіх спалучае неардынарнае мысленне, нетыповае бачанне свету. Зборнік „Дзверы”, перадусім, адметны тым, што ў ім паралельна з вершамі Надзеі Артымовіч змяшчаецца і прачытанне іх — маргіналіі паэта Алеся Разанава: удакладняючы тапаграфію вершаў і актывізуючы сэнсы, што тояцца ў іхняй, даволі герметычнай, прасторы, яны ўводзяць вершы ў кантэкст дыялогу. Безумоўна, прапанаванае тут... Болей »