Выдавец Зміцер Колас

Выдавец Зміцер Колас


Выдавец Зміцер Колас




Выдавец Зміцер Колас :: Publikacje

pdf
Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2011

Гарадзенскі палімпсест

Асоба, грамадства, дзяржава. XV – XX стст.

Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.

Матэрыялы зборніка прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як феномена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў межах «трохкутніка»: Асоба – Грамадства – Дзяржава. Гісторыя дзяржаўных і судовых установаў часоў ВКЛ дапаўняецца даследаваннямі з галіны антрапалагічнай гісторыі, якія пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гісторыя гарадоў Беларусі. Więcej »


Жо Лангерава, Калісьці ў Браціславе

Калісьці ў Браціславе

Маё жыццё з Оскарам Л.

Жо Лангерава

Напісаны ў бліскучым літаратурным стылі аўтабіяграфічны раман Жо Лангеравай (1912—1990) распавядае пра няпросты лёс, які выпаў на долю аўтаркі: ад поўных наіўнымі надзеямі даваенных гадоў да цяжкіх часоў эміграцыі ў ЗША падчас фашысцкае акупацыі, не меней жорсткага перыяду пасля вяртання ў сталінізаваную Чэхаславакію, дзе па надуманым абвінавачанні быў арыштаваны яе муж, да адлігі 1960-х і Пражскай вясны, а з ёю новай акупацыі, гэтым ра... Więcej »


Анджэй Стасюк, На шляху ў Бабадаг

На шляху ў Бабадаг

Анджэй Стасюк

Кніга ўяўляе сабой зборнік успамінаў і разважанняў аўтара аб падарожжах, у час якіх ён неаднаразова наведваў краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы — Славакію, Венгрыю, Славенію, Харватыю, Албанію, Украіну, Румынію, Малдову і Прыднястроўе. Аўтар згадвае людзей, звычаі, апісвае мясціны і краявіды. Асаблівую цікавасць уяўляюць развагі пісьменніка пра менталітэт і звычаі жыхароў гэтай часткі Еўропы, якую многія лічаць адсталай і прымітыўнай.... Więcej »


Розум

Рудольф Слобада

Раман “Розум” — адзін з найбольш вядомых твораў выдатнага славацкага пісьменніка і сцэнарыста Рудольфа Слобады (1938–1995), у якім аўтар вуснамі свайго героя, няўдалага літаратара-інтэлектуала, аналізуе стасункі розуму і маральнасці ды разважае над вечнымі і няпростымі праблемамі дачыненняў творцы й грамадства, жонкі ды мужа, мужчыны й жанчыны. Гэты раман быў перакладзены на балгарскую, польскую, чэшскую, расейскую, славенскую і сербску... Więcej »


Сем дзён да пахавання

Раман

Ян Рознэр

Ян Рознэр (1922-2006) — славацкі празаік і публіцыст, перакладчык і літаратурны крытык. Драматычны аповед пра падзеі, звязаныя са смерцю і пахаваннем жонкі Яна Рознэра Зоры. Гэта высокастылёвы суплёт успамінаў і рэфлексій аўтара, у якім крытычна адлюстроўваецца таталітарызм эпохі “нармалізацыі”, ствараецца шэраг партрэтаў тагачасных постацяў славацкай культуры і палітыкі. Więcej »


pdf
Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2010

Гарадзенскі палімпсест

Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, ХVІ–ХХ стст.

Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.

Матэрыялы зборніка прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як феномена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзяржаўных і судовых устаноў часоў Вялікага княства Літоўскага, антрапалагічныя аспекты гістарычнай урбаністыкі ХІХ – ХХ ст. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя гарадоў Беларусі. Więcej »


Кіпель Зора, Дні аднаго жыцця...

Дні аднаго жыцця...

Успаміны, артыкулы, дзённікі

Кіпель Зора

У кнізе праз дзённікі і ўспаміны актыўнай дзяячкі беларускай эміграцыі ў ЗША Зоры Кіпель (1927—2003) паўстае шырокая панарама грамадскага, палітычнага і культурнага жыцця беларускай эміграцыі другой паловы ХХ стагоддзя. Дзённікі дапоўненыя каментарамі аднаго з патрыярхаў беларускай дыяспары, Зорынага мужа Вітаўта Кіпеля. Адрасуецца гісторыкам, культуролагам, мовазнаўцам, усім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай дыяспары за мяжой. Więcej »


pdf
epub
Законнікаў Сяргей, Шалёная куля

Шалёная куля

вершы пяці гадоў

Законнікаў Сяргей

Новая кніга Сяргея Законнікава «Шалёная Куля» перадае пачуцці чалавека, які жыве ў дынамічным і трывожным XXI стагоддзі. Аўтар абвострана адчувае еднасць не толькі з роднай Беларуссю, са сваім народам, чыёй будучыняй шчыра, па-сыноўску заклапочаны, але і з вялікім светам. Усё, што закранае яго сэрца дома і ў вандроўках па планеце, прыходзіць у паэзііо. Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі. Więcej »


pdf
Законнікаў Сяргей, Насустрач

Насустрач

Публіцыстыка, эсэ

Законнікаў Сяргей

Tom esejów i artykułów znanego białoruskiego pisarza i publicysty Siarhieja Zakonnikawa ukazuje jego odczucia i poglądy na Białoruś i białoruskie problemy. Zawsze z „bolesnym uciskiem w sercu” wierzy on w lepszy los Białorusi i narodu białoruskiego. Artykuły i eseje z różnych lat, dotyczące najbardziej aktualnych spraw narodowych i kulturalnych, zostały umieszczone pt. „Nasustracz” (naprzeciw, na spotkanie) w jednej okładce. Autor naw... Więcej »»


pdf
Майрынк Густаў, Голэм

Голэм

Раман

Майрынк Густаў

Gustaw Meyrink, Golem Gustaw Meyrink (19.01.1868 - 4.12.1932), pisarz austriacki z wyraźną skłonnością do mistycznego i groteskowo- satyrycznego światopoglądu.Urodził się w Wiedniu jako nieślubne dziecko witernberskiego ministra i aktorki nadwornego teatru bawarskiego Marii Meyer i początkowo nosił nazwisko matki. Gdy w jej rodowodzie odkrył nazwisko Meyrink, początkowo zaczął go używać jako pseudonimu literackiego, a od 1917 roku, p... Więcej »»