Выдавец Зміцер Колас

Выдавец Зміцер Колас


Выдавец Зміцер Колас




Выдавец Зміцер Колас :: Publikacje

Праблемы аховы і інтэрпрэтацыі помнікаў гісторыі і культуры, грамадска-дзяржаўнае партнёрства

Праблемы аховы і інтэрпрэтацыі помнікаў гісторыі і к...

матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі

У зборніку змешчаны матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі «Праблемы аховы і інтэрпрэтацыі помнікаў гісторыі і культуры, грамадска-дзяржаўнае партнёрства», якая адбылася 30 красавіка 1 мая 2016 г. у агратурыстычным комплексе «Наносы-Наваселле» i была арганізавана грамадскім аб’яднаннем «Беларускае добраахвотнае тава-рыства аховы помнікаў гісторыі i культуры», а таксама некаторыя іншыя матэрыялы, напрацаваныя за апошні перыяд дзейнасц... Więcej »


pdf
Восень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі

Восень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гіс...

Асновай зборніка сталі матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай адлюстраванню падзеяў восені 1939 г. у вуснай гісторыі, а таксама ў даследаваннях апошняга часу, заснаваных на архіўных крыніцах. Падрыхтаваныя даследчыкамі тэксты прапануюць яшчэ раз задумацца пра значэнне падзеяў 75-гадовай даўніны для гістарычнага лёсу Беларусі і яе народаў. Асобны раздзел зборніка прапануе асэнсаванне вуснай гісторыі як адметнага накірун... Więcej »


pdf
Гарадзенскі соцыум. Чалавек у прасторы горада. XV–XX стст

Гарадзенскі соцыум. Чалавек у прасторы горада. XV–XX...

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 7–8 лістапада 2014 г.)

Матэрыялы зборніка прысвечаныя сацыяльным аспектам гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гарадскі гісторыка-культурны асяродак. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гістарычная ўрбаністыка і сацыяльная гісторыя. Więcej »


Кіпель Вітаўт, Жыць і дзеіць

Жыць і дзеіць

Успаміны

Кіпель Вітаўт

У кнізе ўспамінаў “Жыць і дзеіць” адзін зь вядучых дзеячоў беларускай эміграцыі доктар Вітаўт Кіпель прыгадвае сваё дзяцінства ў Менску і ў расейскай высылцы, юнацтва ў акупаваным Менску, маладосьць у Нямеччыне і Бэльгіі і сталае жыцьцё ў Злучаных Штатах — амаль стагодзьдзе беларускай гісторыі, дзе аўтар, чалавек незвычайнага лёсу, быў у гушчы падзеяў палітычнага, грамадзкага і культурнага жыцьця. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытанням... Więcej »


pdf
Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі

Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27–29 сакавіка 2014 г.

Матэрыялы зборніка знаёмяць чытачоў з актуальнай праблематыкай гістарычных даследаванняў постаці Кастуся Каліноўскага і падзеяў Паўстання 1863–1864 гг. на тэрыторыі Беларусі, а таксама з аналізам ролі міфа Каліноўскага і вобразу Паўстання для беларускага нацыятворчага працэсу. Зборнік адрасаваны ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі і працэс фармавання беларускай нацыі. Więcej »


pdf
Несцярэнка Юры, Маё мястэчка ў часе і прасторы

Маё мястэчка ў часе і прасторы

Несцярэнка Юры

Даследуючы мінуўшчыну і сучаснасць родных Бялыніч, музыка і літаратар Юры Несцярэнка праяўляе немалы талент і як краязнаўца. Зборнік змяшчае шэраг дасціпных нарысаў, прысвечаных назвам вуліц мястэчка, найбольш цікавых яго мясцін і адметнасцяў, а таксама невялікі раздзел «сацыяльна-філасофскіх» развагаў пра сцежкі-дарожкі-бялыніцкія тратуары. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца краязнаўчымі пытаннямі і ў першую чаргу – жыхарам Бялыніччыны. Więcej »


pdf
Бельскі Алесь - укладанне, прадмова і каментары, Фама Антонавіч Бельскі

Фама Антонавіч Бельскі

біяграфічныя матэрыялы і артыкулы

Бельскі Алесь - укладанне, прадмова і каментары

Аснову зборніка склалі матэрыялы да біяграфіі вучонага-педагога прафесара Фамы Антонавіча Бельскага (1890—1952). Уключаны новыя артыкулы і ўрыўкі з публікацый пра яго жыццё, педагагічную і арганізацыйную дзейнасць. Асобныя біяграфічныя матэрыялы адшуканы нядаўна, шэраг артыкулаў пра вучонага былі надрукаваны ці напісаны ў апошнія гады. Зборнік з’яўляецца працягам папярэдняга выдання «І прызванне, і лёс» (2012). Прызначаны даследчыкам гі... Więcej »


Іванова Вольга, Асабістыя архівы Беларусі

Асабістыя архівы Беларусі

канца XVIII – пач. XXІ ст.

Іванова Вольга

Разглядаецца гісторыя і стан захавання асабістых архіваў беларускіх дзеячаў навукі, культуры і грамадска-палітычнай сферы, пачынаючы з кан-ца XVIII ст. Вызначаюцца накірункі іх пошуку, шляхі выкарыстання ў навуковых, культурных, сайыяльна-прававых, грамадска-палітычных мэтах. Даецца ацэнка асабістых архіваў як гістарычнай крьшіцы і гісторыка-кульгурнага феномена. Большая частка кнігі ўяўляе сабою даведнік, які ўтрымлівае звесткі пра бол... Więcej »


Сериков Григорий, Чечет Павел, Словарь базовой лексики польских СМИ

Словарь базовой лексики польских СМИ

Сериков Григорий, Чечет Павел

Данный словарь предназначен для начинающих изучение польского языка и преследуег цель познакомить учащихся с наиболее часто употребляемой лексикой в самых популярных периодических изданиях (газегах) Польши. Методом сплошной выборки из лексического корпуса в 170878 единиц авторами было выделено лексическое ядро, состоящее из 4179 самостоятельных и служебных слов с частотой употребления от 5513 до 5 раз. Словарь состоит из двух частей и к... Więcej »


Тадэвуш Ружэвіч, Без

Без

Выбраныя вершы

Тадэвуш Ружэвіч

Выданне ўяўляе сабой збор выбраных твораў вядомага сучаснага польскага паэта Тадэвуша Ружэвіча, якія даюць магчымасць пазнаёміцца з вершамі розных перыядаў творчасці аўтара. "За вонкавай прастатой вершаў Тадэвуша Ружэвіча заўсёды адкрываецца падводная плынь, размова пра сутнаснае, быццёвае. Пра новага чалавека-пакутніка, які ўсведамляе сваю самоту. Пра наймарнейшую марнасць чалавечых намаганняў спазнаць, патлумачыць, запоўніць сусвет, з... Więcej »