Токць Сяргей

Нарадзіўся 12.04.1968, в. Бершты Гарадзенскай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (1992), аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Працуе на кафедры беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта. У 1997 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Дзяржаўны апарат царызму ў Беларусі ў 30-60-х гадах ХІХст.(структура, функцыі, чыноўніцкі корпус)". Даследуе праблемы этнаканфесійнай і сацыяльнай гісторыі Беларусі 19-20 стст., праводзіць мікрагістарычныя даследаванні. Аўтар манаграфіі “Беларуская вёска на мяжы эпох: Змены этнічнай самасвядомасці сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства (па матэрыялах Гарадзеншчыны 19 – першай трэці 20 ст.) (Гародня, 2003)”і каля 50 навуковых артыкулаў, з якіх найважнейшыя: Барацьба за беларускую дзяржаўнасць на абшарах Гарадзенскай (Берштаўскай) пушчы ў 1920-х гадах, "Białoruskie Zeszyty Historyczne" Białystok 2001, nr 15, s.135-167; Беларускі нацыянальны рух ХІХ – пач. ХХ у кантэксце нацыянальных рухаў народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы // Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы ІІІ міжнароднага кангрэса беларусістаў "Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый". Мінск.:"Беларускі кнігазбор", 2001. С.68-75; Нацыятворчыя працэсы на Гарадзеншчыне 19 – пачатку 20 ст. // Гістарычны альманах. Гародня, Т.6. 2002. С.130-151; Праблемы перыядызацыі беларускага нацыянальнага руху 19 – пачатку 20 ст. // Гістарычны Альманах. Т.7. 2002. С.187-192; Культурнае жыццё беларускай вёскі ў міжваеннай Польшчы (па матэрыялах Гарадзеншчыны) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. № 18. 2002. С.91-117; Актуальнасць мікрагістарычных даследаванняў у сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. Ч.4. Гродна: ГрДУ, 2003. С.23-28.

 

Токць Сяргей :: Выданьні

pdf
Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў, 1

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў

Rocznik Centrum Studiów Białoruskich

1

Перад нашымі вачыма першы том новага навуковага часопіса “Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў”/,,Rocznik Centrum Studiów Białoruskich”. Гэта збор тэкстаў беларускіх даследчыкаў, якія працуюць у Цэнтры Беларускіх Студыяў, створаным пры Студыюме Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта (SEW UW). Для таго каб зразумець, чаму паўстаў гэты часопіс, а таксама чаму паўстаў такі цэнтр, чаму ў Польшчы, чаму менавіта пры Студыюме Усходняй Еўропы, -... Болей »


Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 2 / 2015

Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

навукова-тэарэтычны часопіс

2 / 2015

Кожная з рэлігій закранае праблемы светабудовы, і хрысціянства не з’яўляецца выключэннем. Паводле хрысціянскага вучэння, Сусвет і ўсе нябесныя целы былі створаны Богам, таму любая нябесная з’ява адбываецца толькі па Боскай воле. Хрысціянская касмалогія перш за ўсё грунтуецца на тэксце Бібліі. Аднак стаўленне царквы да гэтай галіны ведаў было пераважна негатыўным па шэрагу прычын. Зразумела, што ігнараванне астраноміі з боку царквы было ... Болей »


pdf
Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, 1 (189) 2015

Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янк...

навуковы часопіс

1 (189) 2015

Часопіс асвятляе пытанні айчыннай гісторыі, усеагулыіай гісторыі, археалогіі, этналогіі, гістарыяграфіі, крыніцазнаўства; анталогіі, гнасеалогіі, аксіялогіі, філасофскай антрапалогіі, сацыялыіай філасофіі, філасофіі культуры, глабалістыкі, прагностыкі; гісторыі палітычнай думкі, параўнальнай паліталогіі, палітычнага кіраванмя, грамадзянскай палітыкі, палітычнай ідэалогіі, палітычнай псіхалогіі, палітычнай культуры, парталогіі, палітычна... Болей »


Беларускі гістарычны часопіс, 10 (183) 2014

Беларускі гістарычны часопіс

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

10 (183) 2014

Звяртаем увагу чытачоў часопіса на матэрыялы, надрукаваныя ў кастрычніцкім нумары часопіса. Адкрывае яго артыкул вядомага беларускага гісторыка Сяргея Токця "Дэмаграфічныя параметры і структура хатніх гаспадарак маёнтка Скідзель паводле рэвізскага перапісу 1858 года". Аўтар прадстаўляе вынікі свайго даследавання, праведзенага на аснове ўзгаданай крыніцы, чатырох сацыяльных груп, што адносіліся да маёнтка Скідзель: сялян вёсак маёнтка Ск... Болей »


pdf
ARCHE, 01-02 (122-123) 2014

ARCHE

Гісторыя Беларусі XIX ст. у мемуарах

01-02 (122-123) 2014

У матэрыялах нумара адлюстраваныя разнастайныя нюансы штодзённага жыцьця грамадзтва ХІХ ст., зьмены, якія ў ім адбываліся. У нумары прадстаўлены практычна ўсе тагачасныя сацыяльныя слаі і праслойкі: вышэйшая арыстакратыя, сярэдняя і дробная шляхта, мяшчане, духавенства, прыгонныя сяляне, прадстаўнікі этнічных меншасьцяў і інш. Тэматычныя лініі выпуску: Беларусь XIX ст. вачыма іншаземцаў, у тым ліку ў мэмуарах французаў — удзельнікаў р... Болей »


Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, 2 (152) 2013

Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янк...

навуковы часопіс

2 (152) 2013

“Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 1. Гісторыя і археалогія. Філасофія. Паліталогія” “Vesnik Hrodzenskaha Dziarzhaunaha Universiteta Imia Ianki Kupaly. Seryia 1. Historyia i Arkhealohiia. Filasofiia. Palitalohiia” “Vesnik of Yanka Kupala State University of Grodno. Series 1. History and Archaeology. Philosophy. Political Science” Издается с 2009 года, выходит один раз в четыре месяца. Журнал зарегистрир... Болей »


Беларускі гістарычны часопіс, 1 (162) 2013

Беларускі гістарычны часопіс

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

1 (162) 2013

Студзеньскі нумар часопіса адкрывае цікавы артыкул Аляксандра Канойкі пра ролю шляхоў зносін і транспарту ў эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII—пачатку ХХ ст. Даследчык разглядае развіццё сухапутных, водных і чыгуначных шляхоў, паштовай службы. Вядомы гісторык Сяргей Токць расказвае пра сялянскі род Касцевічаў і яго знакамітых прадстаўнікоў — беларускіх паэтаў Макара Краўцова і Міхася Васілька. Статыстычная інфармацыя аб месцы к... Болей »


Гістарычна-археалагічны зборнік, 28

Гістарычна-археалагічны зборнік

28

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працягвае выданне “Гістарычна-археалагічнага зборніка”. У гэтым выпуску змешчаны артыкулы гісторыкаў і археолагаў краіны, прысвечаныя актуальным праблемам айчыннай гісторыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў (раздзелы «Метадалогія гісторыі», «Археалогія»). Таксама друкуюцца матэрыялы, якія ўтрымліваюць вынікі навуковых даследаванняў супрацоўнікаў Інстытута гісторыі за 2011–2012... Болей »


pdf
ARCHE, 03 (114) 2012

ARCHE

Гісторыя беларускай штодзённасці

03 (114) 2012

У дадзеным нумары сабраныя артыкулы, якія ахопліваюць шырокі спектр штодзённага жыцця насельніцтва Беларусі ў розныя эпохі. Сярод аўтараў нумара — Наталля Сліж, Алег Ліцкевіч, Iрына Герасiмава, Дзмітрый Віцько, Ірына Кітурка, Аляксандр Радзюк і інш. Болей »


Беларускі гістарычны часопіс, 3 (152) 2012

Беларускі гістарычны часопіс

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

3 (152) 2012

Дуброўка Алена, Пытанне аб Рыжскай мяжы ў еўрапейскай палітыцы Вялікабрытаніі (кастрычнік 1920 г. - сакавік 1923 г.) Крых Ганна, Токць Сяргей, Гісторыя пасялення Мінск-Дваранскае: засцянковая шляхта з Беларусі ў сібірскім Прыіртышшы Кучко Міхаіл, Падзеі Першай сусветнай вайны на беларускіх землях (ІХ клас) Макарэвіч Віталь, Мова шляхты Беларусі ў ХІХ стагоддзі Маліноўская-Франке Наталля, Маліноўская Таццяна, Жанчыны-... Болей »


Токць Сяргей :: Іншыя выданьні

Historia nie tylko tragiczna – wywiad z dr. Siarhiejem Tokciem (0)

14-03-2011, 00:51

Jak wyglądały dzieje białoruskiego ruchu narodowego? Jaka jest współczesna kondycja narodu białoruskiego? Jak postrzegana jest Polska na Białorusi? Dlaczego Tadeusz Kościuszko jest białoruskim bohaterem? Na te i inne pytania odpowiada dr Siarhiej Tokć z Uniwersytetu Państwowego im. Janki Kupały w Grodnie. Roman Sidorski: Na ziemiach Rzeczpospolitej (...) Болей »

< Previous 1 Next >