![]() |
![]() |
Нарадзіўся 12.04.1968, в. Бершты Гарадзенскай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (1992), аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Працуе на кафедры беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта. У 1997 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Дзяржаўны апарат царызму ў Беларусі ў 30-60-х гадах ХІХст.(структура, функцыі, чыноўніцкі корпус)". Даследуе праблемы этнаканфесійнай і сацыяльнай гісторыі Беларусі 19-20 стст., праводзіць мікрагістарычныя даследаванні. Аўтар манаграфіі “Беларуская вёска на мяжы эпох: Змены этнічнай самасвядомасці сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства (па матэрыялах Гарадзеншчыны 19 – першай трэці 20 ст.) (Гародня, 2003)”і каля 50 навуковых артыкулаў, з якіх найважнейшыя: Барацьба за беларускую дзяржаўнасць на абшарах Гарадзенскай (Берштаўскай) пушчы ў 1920-х гадах, "Białoruskie Zeszyty Historyczne" Białystok 2001, nr 15, s.135-167; Беларускі нацыянальны рух ХІХ – пач. ХХ у кантэксце нацыянальных рухаў народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы // Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы ІІІ міжнароднага кангрэса беларусістаў "Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый". Мінск.:"Беларускі кнігазбор", 2001. С.68-75; Нацыятворчыя працэсы на Гарадзеншчыне 19 – пачатку 20 ст. // Гістарычны альманах. Гародня, Т.6. 2002. С.130-151; Праблемы перыядызацыі беларускага нацыянальнага руху 19 – пачатку 20 ст. // Гістарычны Альманах. Т.7. 2002. С.187-192; Культурнае жыццё беларускай вёскі ў міжваеннай Польшчы (па матэрыялах Гарадзеншчыны) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. № 18. 2002. С.91-117; Актуальнасць мікрагістарычных даследаванняў у сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. Ч.4. Гродна: ГрДУ, 2003. С.23-28.
У кнізе разглядаецца ўплыў кліматычных анамалій, голаду і эпідэмій на беларускае грамадства сярэдзіны ХІХ ст. на прыкладзе Гродзенскай губерні. На працягу некалькіх гадоў на Гродзеншчыне назіраліся крайне неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі ўмовы надвор’я, што прывяло да моцных неўраджаяў. Гэта, у сваю чаргу, выклікала моцны голад, выбух эпідэмічных захворванняў і высокую смяротнасць насельніцтва. Неўраджаі, голад і зараза абвастрылі д... Więcej »
У манаграфіі на аснове аналізу шырокага кола крыніц разглядаецца развіццё сацыяльных і культурных працэсаў у беларускай вёсцы ў другой палове XIX - пачатку XX ст. Аўтар стварае мадэль капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага сялянскага грамадства, асвятляе пытанні сацыяльнай дыферэнцыяцыі сялянства, дзейнасці мясцовага самакіравання, сацыяльнай мабільнасці вяскоўцаў, рэлігійнасці сялян, змену штодзённым жыцці, пашырэння пісьменнасці. Д... Więcej »
В коллективной монографии предпринята попытка увидеть влияние цивилизационного Пограничья («Запад»/«Восток» Европы) на судьбы белорусской нации. В контексте этого Пограничья авторы рассматривают основные вехи политической и культурной истории белорусских земель до конца XVIII в., анализируют особенности формирования белорусской нации в XIX – начале XX в. и затрагивают проблему культуры памяти на примере Второй мировой войны. Więcej »
Навукова-папулярная праца, прысвечаная 500-годдзю горада Скідзеля. На аснове шырокага кола архіўных крыніцаў, вусных успамінаў і краязнаўчых матэрыялаў аўтары прасочваюць гісторыю Скідзеля ад часу першай узгадкі ў старадаўнім дакуменце да сучаснасці. Кніга прызначана шырокаму колу чытачоў, як прафесійным гісторыкам, так і для ўсіх тых, хто цікавіцца мінулым нашай краіны. Więcej »
У манаграфіі разглядаюцца сацыяльна-культурныя працэсы, якія вызначалі, на думку аўтара, кірунак і характар зьменаў у жыцьці заходнебеларускай вёскі ў другой палове ХІХ – першай траціне ХХ ст. Аўтар стварае мадэль разьвіцьця капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага аграрнага грамадзтва на гэтым абшары. Да стрыжнёвых праблем гэтай манаграфіі належаць пытаньні пашырэньня беларускай самасьведамасьці сярод вясковага насельніцтва, нацыятвор... Więcej »
Historia kultury białoruskiej. Przewodnik Kurs „Historia kultury białoruskiej” włączony został do programów wielu uczelni na Białorusi. Grodzieński Uniwersytet Państwowy im. Janka Kupały wydał jako materiały pomocnicze dla studentów, właśnie ten przewodnik, w którym znalazł się spis głównych tematów kursu, rozkład wykładów i ćwiczeń oraz pytania sprawdzające, tematyka referatów, obszerna bibliografia. Informacje są podane w form... Więcej »»
У манаграфіі ра'іглядаюцца па матэрыялах Г'арадзеншчыны змены этнічнай самасвядомасці сялянскага насельніцтва ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства. На аснове аналізу архіўных крыніц і выкарыстання мікрагістарычнага падыходу асвятляецца працэс пераходу беларускіх сялян ад лакальнай тутэйшасці да нацыянальнай самасвядомасці сучаснага тыпу. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца праблемамі гісторыі Беларусі. Więcej »
У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы па актуальнай навуковай праблеме «Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне», якія дэманструюць розныя падыходы ў беларускай, расійскай і ўкраінскай гістарыяграфіях. Тэматычнае кола пытанняў, пастаўленых аўтарамі, ахоплівае самыя розныя бакі паўстання: баявыя дзеянні, мерапрыемствы расійскай адміністрацыі, пакаранні і амністыі паўстанцаў, удзел у падзеях розных сацыяльных груп. Więcej »
Praca zbiorowa pt. „Stosunki polsko-białoruskie. Historia i współczesność" wydana pod redakcją Doroty Michaluk w wydawnictwie Avalon to drugi tom studiów z serii: „Białoruś: historia-kultura-polityka". W pracy zaprezentowano kilkanaście artykułów poświęconych zagadnieniom polsko-białoruskich związków historycznych, kulturowych, politycznych i gospodarczych od czasów nowożytnych po współczesne. Ich autorami są znani historycy, politolodz... Więcej »
У зборніку змешчаны матэрыялы канферэнцыі, прысвечанай асобе Кастуся Каліноўскага і паўстанню 1863 г. на Беларусі. Аўтары разглядаюць розныя аспекты разгортвання антырасійскага паўстання на беларускіх землях, жыццяпіс ягонага кіразніка, а таксама духоўную спадчыну Кастуся Каліноўскага і ягонае месца ў беларускай культурніцкай традыцыі. Адрасуецца гісторыкам, выкладчыкам гісторыі, студэнтам і ўсім аматарам айчыннай гісторыі Więcej »
Jak wyglądały dzieje białoruskiego ruchu narodowego? Jaka jest współczesna kondycja narodu białoruskiego? Jak postrzegana jest Polska na Białorusi? Dlaczego Tadeusz Kościuszko jest białoruskim bohaterem? Na te i inne pytania odpowiada dr Siarhiej Tokć z Uniwersytetu Państwowego im. Janki Kupały w Grodnie. Roman Sidorski: Na ziemiach Rzeczpospolitej (...) Więcej »