Токць Сяргей

Нарадзіўся 12.04.1968, в. Бершты Гарадзенскай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (1992), аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Працуе на кафедры беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта. У 1997 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Дзяржаўны апарат царызму ў Беларусі ў 30-60-х гадах ХІХст.(структура, функцыі, чыноўніцкі корпус)". Даследуе праблемы этнаканфесійнай і сацыяльнай гісторыі Беларусі 19-20 стст., праводзіць мікрагістарычныя даследаванні. Аўтар манаграфіі “Беларуская вёска на мяжы эпох: Змены этнічнай самасвядомасці сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства (па матэрыялах Гарадзеншчыны 19 – першай трэці 20 ст.) (Гародня, 2003)”і каля 50 навуковых артыкулаў, з якіх найважнейшыя: Барацьба за беларускую дзяржаўнасць на абшарах Гарадзенскай (Берштаўскай) пушчы ў 1920-х гадах, "Białoruskie Zeszyty Historyczne" Białystok 2001, nr 15, s.135-167; Беларускі нацыянальны рух ХІХ – пач. ХХ у кантэксце нацыянальных рухаў народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы // Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы ІІІ міжнароднага кангрэса беларусістаў "Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый". Мінск.:"Беларускі кнігазбор", 2001. С.68-75; Нацыятворчыя працэсы на Гарадзеншчыне 19 – пачатку 20 ст. // Гістарычны альманах. Гародня, Т.6. 2002. С.130-151; Праблемы перыядызацыі беларускага нацыянальнага руху 19 – пачатку 20 ст. // Гістарычны Альманах. Т.7. 2002. С.187-192; Культурнае жыццё беларускай вёскі ў міжваеннай Польшчы (па матэрыялах Гарадзеншчыны) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. № 18. 2002. С.91-117; Актуальнасць мікрагістарычных даследаванняў у сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. Ч.4. Гродна: ГрДУ, 2003. С.23-28.

 

Токць Сяргей :: Выданьні

Беларуская мінуўшчына, 3-4/1993

Беларуская мінуўшчына

Гісторыка-публіцыстычны ілюстраваны часопіс

3-4/1993

Віцебск у эпоху ранняга сярэднявечча выступае як цэнтр вызначанай акругі: племянны ў дадзяржаўны перыяд і валасны ў складзе Полацкай зямлі (З 1021 г. пасля перадачы кіеўскім князем Яраславам Мудрым Віцебска разам з Усвятамі полацкаму князю Брачыславу Ізяслававічу). Галоўнымі яго функцыямі па дачыненні да кіраванай тэрыторыі былі палітычная, эканамічная і сакральная. Наяўнасць некалькіх селішчаў крывічаў IX-X стст. на левабярэжжа р. Віць... Болей »


video
Токць Сяргей, Бляск і цені вызвалення

Бляск і цені вызвалення

160 гадоў сялянскай рэформы ў Беларусі

Токць Сяргей

160 гадоў таму была скасавана прыгонная залежнасць беларускіх сялян ад землеўладальнікаў. Гэта надзвычай важная падзея ў гісторыі Беларусі. Рэформа 1861 года была несправядлівая і крыўдная для сялян. Не такога вызвалення яны чакалі. Але разгляд гэтай рэформы ў кантэксце таго, як адбывалася вызваленне сялян у іншых краінах, паказвае, што на лепшыя варункі цяжка было разлічваць. Паўстанне 1863 г. прымусіла расійскія ўлады змяніць ход рэфо... Болей »


mp3
audio
Запольская Яна, Токць Сяргей, Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Сяргея Токця

Запольская Яна, Токць Сяргей

Токць Сяргей (Сяргей Міхайлавіч, н. 12.04.1968, в.Бершты Гарадзенскай вобласці) бел. гісторык. Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (1992), аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Працуе на кафедры беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта. У 1997 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Дзяржаўны апарат царызму ў Беларусі ў 30-60-... Болей »


Першая   Папярэдняя   [6-6]   Наступная   Апошняя

Токць Сяргей :: Іншыя выданьні

Historia nie tylko tragiczna – wywiad z dr. Siarhiejem Tokciem (0)

14-03-2011, 00:51

Jak wyglądały dzieje białoruskiego ruchu narodowego? Jaka jest współczesna kondycja narodu białoruskiego? Jak postrzegana jest Polska na Białorusi? Dlaczego Tadeusz Kościuszko jest białoruskim bohaterem? Na te i inne pytania odpowiada dr Siarhiej Tokć z Uniwersytetu Państwowego im. Janki Kupały w Grodnie. Roman Sidorski: Na ziemiach Rzeczpospolitej (...) Болей »

< Previous 1 Next >