Ткачоў Васіль

На творчым рахунку Васіля Ткачова на сённяшні дзень некалькі кніг для дзяцей і дарослых, упэўнена адчувае ён сябе ў галіне сатыры і гумару, публіцыстыкі. А ячшэ добра вядомы як драматург, спектаклі па асобных п’есах яго ставіліся нават за межамі Беларусі. Зборнік апавяданняў «Незвычайны дыктант» - гэта творы, адрасаваныя, перадусім, маладому чытачу, аднак таксама цікава іх будзе пачытаць і дарослым. Аўтар – тонкі псіхолаг, які ўмее паказаць багацце ўнутранага свету сваіх герояў, іх перажыванні, настроі душы. Апавяданні поўныя гумару і маральнай чысціні вельмі пасуюць да хатняга сямейнага чытання і спрыяюць разважанням над далейшымі лёсамі герояў, іх захаваннямі, прымушаюць задумацца над тым як бы паступіў чытач, трапіўшы на месца персанажа таго ці іншага апавядання.

 

Ткачоў Васіль :: Выданьні

pdf
Ткачоў Васіль, Хітры сват

Хітры сват

гумар

Ткачоў Васіль

Васіль Ткачоў часта выступае перад сваімі чытачамі. У кнізе “Хітры сват” сабраны лепшыя гумарыстычныя творы пісьменніка – на памяць аб такіх сустрэчах. Перасялілі жыхароў вёскі пасля чарнобыльскай аварыі. Жывуць-абжываюцца людзі на новым месцы, не адразу і пра Ігната ўспомнілі: а дзе ж ён і сапраўды, старэча, згубіўся, нешта не відаць? Кінуліся туды-сюды – няма. Старшыня калгаса і парторг вяртаюцца назад у вёску, заходзяць у Ігнатаву ха... Болей »


pdf
epub
Ткачоў Васіль, Крутыя хлопцы

Крутыя хлопцы

Гумар

Ткачоў Васіль

Вядомы пісьменнік Васіль Ткачоў нарадзіўся ў вясёлы навагодні дзень 1948 года ў вёсцы Гута Рагачоўскага раёна. Ці не таму і жыве весела, сам умее добра рагатаць і чытачоў ды слухачоў сваіх прымушае. Сапраўды, хочаш не хочаш, а калі чытаеш ці слухаеш яго гумарэскі або глядзіш спектаклі па яго камедыях, то і насмяешся ўволю, і нарагочашся да слёз. Нягледзячы на актыўную творчую працу, адказную работу (кіраўнік Гомельскага аддзялення Саюза... Болей »


pdf
epub
Ткачоў Васіль, Канфуз

Канфуз

Апавяданні

Ткачоў Васіль

Васіль Ткачоў часта выступае перад сваімі чытачамі. У кнізе “Канфуз” сабраны лепшыя гумарыстычныя творы пісьменніка – на памяць чытачам аб такіх сустрэчах. Яшчэ адзін дом-прыгажун вырас у нашым горадзе. Цагляны, шматпавярховы, з вялікі вокнамі! Навасёлы рады: будуць жыць амаль у самым цэнтры сталіцы. Радуецца і Міхаська: на адной лесвічнай пляцоўцы з ім жыве генерал. Гэта дзякуючы яму, генералу, Міхаська апынуўся ў цэнтры ўвагі хлапчуко... Болей »


pdf
epub
Ткачоў Васіль, Карасі на пяску

Карасі на пяску

гумар

Ткачоў Васіль

З выгляду Васіль Ткачоў надзвычай сур’ёзны і займаецца вельмі сур’ёзнымі справамі – піша п’есы і адначасова кіруе Гомельскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. У свае няпоўныя пяцьдзесят Васіль шмат пакалясіў па белым свеце, пабачыў столькі крутых сюжэтаў і характараў, колькі і не снілася дамаседам Шэкспіру і Астроўскаму. І раптам у пераходным этапе ад развітага сацыялізму да неразвітага капіталізму гэты суровы на выгляд чалавек р... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Ткачоў Васіль, Мой рай зямны

Мой рай зямны

Апавяданні, кароткія былі, драматургія, сітуацыі, немаўляткам, гумарэскі

Ткачоў Васіль

Палеская зямля на таленты надзіва шчодрая… Пацвярджэнне таму і творчы лёс Васіля Ткачова. Імя Васіля Ткачова, празаіка, драматурга і гумарыста добра вядома ў літаратурных кругах Беларусі і не толькі. Творы пісьменніка перакладаліся на русскую, украінскую, польскую, туркменскую, удмурцкую і марыйскія мовы. Асобныя ягоныя творы ўключаны ў чытанкі для вучняў малодшых класаў. Зборнік «Мой рай зямны» складаецца з самых разнастайных па форме ... Болей »


pdf
Ткачев Василь, Недоразумения

Недоразумения

Веселые и грустные истории в 2-х действиях

Ткачев Василь

Зборнік двухактавых п’ес “Непаразуменні” складаецца з чатырох асобных твораў – чатырох “непаразуменняў”, як акрэсліў іх аўтар. Нерпаразуменне першае мае назоў “Следчы эксперымент”, другое – “Дурная баба”, трэцяе – “Добрыя адносіны да сабакі” і апошняе – “Сланечнікі”. Дзеянні ў кожным “непаразуменні” адбываюцца ў сённяшнія дні. Героі твораў – нашы сучаснікі, сітуацыі, у якія трапляюць персанажы – падгледжаныя ў рэальнасці. Васiль Ткачоў ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Ткачоў Васіль, Смех на прызбе

Смех на прызбе

Гумарэскі і вясёлыя сітуацыі

Ткачоў Васіль

Гумарэскі і вясёлыя сітуацыі, падгледжаныя у рэальным жыцці, пачутыя ў тым месцы, дзе ўсе гэтыя гісторыі агучваюцца, перарасказваюцца па шмат разоў, прыўкраш-ваюцца і распаўсюджваюцца. Прызба – цяпер забытае паняцце і асірацелае месца традыцыйнай беларускай вёскі і вясковай хаты. На прызбе збіралася «старасць», дзядулі, якія пакрэкваючы, успаміналі былое, распавядалі ахвотным слухаць гісторыі жыцця і з жыцця. Неад'емны гумар гэтых апавя... Болей »


pdf
epub
Ткачоў Васіль, Пахвалі пражыты дзень

Пахвалі пражыты дзень

Кніга-дзённік

Ткачоў Васіль

Асобнае месца ў кнізе-дзённіку Васіля Ткачова займае нарыс “Шчасця табе, дом!” (Блакнот Чанорнобыльскай бяды). Усхвалявана расказвае аўтар пра сустрэчу з бацькамі героя-пажарнага Васіля Ігнаценкі, які загінуў, але да канца выканаў свой абавязак перад Радзімай. Глыбокая зацікаўленасць да вострых праблем сучаснасці – вось галоўае, што вызначае гэту кнігу. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Ткачоў Васіль, Дзень у горадзе

Дзень у горадзе

Апавяданні

Ткачоў Васіль

«Чытайце Васiля Ткачова! Чытайце пра сябе, чытайце ўслых (уголас), чытайце людзям. У iх вы знойдзеце сябе, убачыце знаёмых, суседзяў. Калi сумна — вы паплачаце, калi весела — парадуецеся. I галоўнае, вы захочаце жыць лепш, жыць па-людску, вы адчуеце гонар за тое, што беларусы, што жывяце сярод беларусаў». А якiя праблемы ўзнiмае аўтар у сваiх невялiкiх апавяданнях! Гэта тая рэальнасць, нястрыманы боль за людзей, за нашы паводзiны, за жо... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Ткачоў Васіль, Партрэт салдата

Партрэт салдата

Апавяданні

Ткачоў Васіль

Зборнік апавяданняў для дзяцей “Партрэт салдата” увабраў у сябе творы, аб’яднаныя тэмай вайсковай службы ў далёкія часы і ў сённяшнім дні, усё гэта бачанае і пераасэнсаванае дзіцячым розумам, прадстаўленае праз прызму дзіцячага успрымання. Тонкі псіхолаг, выдатны назіральнік і асоба, здольная зразумець дзяцей – Васіль Ткачоў пра самыя нязвыклыя рэчы піша даходлівай мовай, а пра самыя звычайныя – цікава і займальна. Апавяданне, якое дало... Болей »