Ткачоў Васіль

На творчым рахунку Васіля Ткачова на сённяшні дзень некалькі кніг для дзяцей і дарослых, упэўнена адчувае ён сябе ў галіне сатыры і гумару, публіцыстыкі. А ячшэ добра вядомы як драматург, спектаклі па асобных п’есах яго ставіліся нават за межамі Беларусі. Зборнік апавяданняў «Незвычайны дыктант» - гэта творы, адрасаваныя, перадусім, маладому чытачу, аднак таксама цікава іх будзе пачытаць і дарослым. Аўтар – тонкі псіхолаг, які ўмее паказаць багацце ўнутранага свету сваіх герояў, іх перажыванні, настроі душы. Апавяданні поўныя гумару і маральнай чысціні вельмі пасуюць да хатняга сямейнага чытання і спрыяюць разважанням над далейшымі лёсамі герояў, іх захаваннямі, прымушаюць задумацца над тым як бы паступіў чытач, трапіўшы на месца персанажа таго ці іншага апавядання.

 

Ткачоў Васіль :: Выданьні

pdf
Ткачоў Васіль, Мая жонка хоча замуж

Мая жонка хоча замуж

П'есы

Ткачоў Васіль

Выбраўся Паморак з багны, каб ён спрах. Жывучы, гад!.. Спалілі яго потым людзі, што нават костачак не засталося. Але нечысць такая, аказваецца, і ў агні не гарыць. Згарыць – ажыве. Аднак людзі больш не паміраюць ад паморка. Бо збег ён, кажуць, далёка-далёка і жыве як і кожны злыдзень за сінім морам, за далёкімі гарамі недзе паміж небам і зямлёй... бо на неба такіх не пускаюць і на зямлі месца ім няма... Болей »


pdf
Ткачоў Васіль, Цветы и тайная любовь Макизара

Цветы и тайная любовь Макизара

П'есы

Ткачоў Васіль

Щелчок затвора, и на заднике вспыхивает снимок, на котором все, кого только что запечатлел Дачник. Почему-то и он умудрился оказаться рядом... И строка вверху фотокарточки: «Приглашаем вас к себе в Синичкино! Добро пожаловать, Матильда и Амели!» Вот так и закончилась эта сказка о цветах и тайной любви цветовода Макизара. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Ткачоў Васіль, Снукер

Снукер

Раман. Аповесці. Апавяданні. П’есы

Ткачоў Васіль

Прэзідыум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прысудзіў прэміі ФПБ 2011 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці з наданнем звання лаўрэата, уручэннем Ганаровага знака, дыплома і грашовай узнагароды. За творы прозы, паэзіі і драматургіі прысуджана адна прэмія – слыннаму пісьменніку і драматургу Васілю Юр’евічу Ткачову – за кнігу “Снукер”, якая выйшла ў свет у 2009 годзе. Кнігу "Снукер" склалі творы, у як... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Ткачоў Васіль, Жаночы вулей

Жаночы вулей

П’есы

Ткачоў Васіль

“Жыццё - гэта тэатр, а тэатр - цікавае жыццё. Героі маіх твораў жывуць і ходзяць побач са мной. Усё, што з імі адбываецца, я пераношу на старонкі сваіх твораў.» - так пра сваю творчасць піша Васіль Ткачоў, вядомы ў Беларусі і па-за яе межамі пісьменнік, драматург, публіцыст і гумарыст. Зборнік п’ес “Жаночы вулей” складаецца з двух твораў – тытуловай камедыі “Жаночы вулей” і трагікамедыі “Слонімскія байкі”. Слонім - горад у Беларусі. Але... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Ткачоў Васіль, Вячыстыя лясы Гомельшчыны

Вячыстыя лясы Гомельшчыны

Ткачоў Васіль

Краязнаўчыя і публіцыстычныя артыкулы і эсэ, прысвечаныя малой бацькаўшчыне аўтара, лясным працаўнікам, ахоўнікам і карыстальнікам лясоў. Прыдарожныя валуны, чарнобыльская навала, гісторыя лясных масіваў, іх аховы і эксплуатацыі. Апісанне шляхоў і гарадоў, цікавых мясцінаў і выключных здярэнняў. Усё гэтае знойдзе дапытлівы чытач у кнізе Васіля Ткачова “Вячыстыя лясы Гомельшчыны”. Кніга можа стаць добрым паведнікам для пачынаючага і зака... Болей »


epub
Ткачоў Васіль, Цешча Томаша

Цешча Томаша

Аповесьць

Ткачоў Васіль

За некалькі тыдняў да выбараў Прэзідэнта ў Заброддзе прыехалі на чырвоных «Жыгулях» незнаёмыя мясцовым жыхарам людзі, іх было двое — жанчына і мужчына сярэдняга веку, нават росту і камплекцыі аднолькавай: таўстуны. Не вылазячы з легкавіка, мужчына папытаў у першага стрэчнага, дзе жыве цешча Томаша. Першым стрэчным аказаўся калгасны конюх і сусед старой Сьцепаніды, якая чамусьці спатрэбілася гэтым загадкавым людзям, вясковы баламут Сашок... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Ткачоў Васіль, Незвычайны дыктант

Незвычайны дыктант

Апавяданні

Ткачоў Васіль

На творчым рахунку Васіля Ткачова на сённяшні дзень некалькі кнігдля дзяцей і дарослых, упэўнена адчувае ён сябе ў галіне сатыры і гумару, публіцыстыкі. А ячшэ добра вядомы як драматург, спектаклі па асобных п’есах яго ставіліся нават за межамі Беларусі. Зборнік апавяданняў «Незвычайны дыктант» - гэта творы, адрасаваныя, перадусім, маладому чытачу, аднак таксама цікава іх будзе пачытаць і дарослым. Аўтар – тонкі псіхолаг, які ўмее паказ... Болей »


pdf
Ткачев Василь, Кто-то ходит за окном…

Кто-то ходит за окном…

Пьесы

Ткачев Василь

У дзевяцікласніцы Алесі памірае мама. Як ёй жыць далей? Што рабіць? Вёска - не горад: карова, кабанчык, куры ... і ў школу трэба хадзіць. Бацькі няма. І з'яўляецца з горада чалавек, які ўгаворвае яе пераехаць жыць да іх у сям'ю. Чаму? І хто ён такі, гэты добразычлівы? Да канца п’есы “Нехта ходзіць за вакном...” гэтае пытанне трымае чытача ў напрузе. У дадзены зборнік п’ес таксама увайшлі камедыі “Жаночы вулей”, “Курорт для зяця”, а такс... Болей »


pdf
epub
Ткачоў Васіль, Вятрак – птушка  вольная

Вятрак – птушка вольная

Аповесці. Апавяданні

Ткачоў Васіль

Новую кнігу пісьменніка склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Цар-дуб” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі. Апавяданні, змешчаныя ў кнізе, таксама звернуты да ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Ткачоў Васіль, Тратнік

Тратнік

Кніга прозы

Ткачоў Васіль

У новую кнігу пісьменніка ўвайшлі творы, якія раней друкаваліся ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Беларусь”, у газетах “Літаратура і мастацтва”, “Звязда”, “Чырвоная змена”, “голас Радзімы” і “Гомельская праўда”. Апавяданні прысве¬чаны простым, сціплым людзям з іх вечнымі жыццёвымі праблемамі. У цэнтры аповесці цікавая жыццёвая сітуацыя, у якую трапляюць яе героі. Зборнік сладаецца з трох частак. У першую увайшлі апавяданні – гэта разд... Болей »