Ткачоў Васіль

На творчым рахунку Васіля Ткачова на сённяшні дзень некалькі кніг для дзяцей і дарослых, упэўнена адчувае ён сябе ў галіне сатыры і гумару, публіцыстыкі. А ячшэ добра вядомы як драматург, спектаклі па асобных п’есах яго ставіліся нават за межамі Беларусі. Зборнік апавяданняў «Незвычайны дыктант» - гэта творы, адрасаваныя, перадусім, маладому чытачу, аднак таксама цікава іх будзе пачытаць і дарослым. Аўтар – тонкі псіхолаг, які ўмее паказаць багацце ўнутранага свету сваіх герояў, іх перажыванні, настроі душы. Апавяданні поўныя гумару і маральнай чысціні вельмі пасуюць да хатняга сямейнага чытання і спрыяюць разважанням над далейшымі лёсамі герояў, іх захаваннямі, прымушаюць задумацца над тым як бы паступіў чытач, трапіўшы на месца персанажа таго ці іншага апавядання.

 

Ткачоў Васіль :: Выданьні

pdf
Вожык, № 1 (1475) 2010

Вожык

альманах сатыры і гумару

№ 1 (1475) 2010

«Вожык» працягвае гумарыстычнае падарожжа па творчых абсягах Беларусі, згадваючы імёны нашых гарадоў ды вёсак, згадваючы і тых творцаў гумарыстычнага накірунку, хто дадаваў славы сваім мясцінам. Гэтым разам кіруемся на Магілёўшчыну. Гумарыстычнае неба Магілёўшчыны высвечана не толькі яркімі сузор’ямі паэтычных і празаічных імён, тут у свой час невядомы аўтар выявіў для нас цэлы Парнас, а герой ягоны нават меў добрае знаёмства з насельні... Болей »


Маладосць, 05 (666) 2009

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

05 (666) 2009

“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск. Болей »


pdf
Полымя, 01(939)2008

Полымя

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

01(939)2008

* Гліняныя кнігі. З паэзіі Вавілоніі і Асірыі. * Легенды ХХ стагоддзя. Яўген Глебаў. * Метрыка літаратурная. * Як ствараўся Дзяржаўны гімн БССР. * ГУСАКОЎ Уладзімір, Сістэма мер устойлівага стратэгічнага развіцця нацыянальнага аграпрамысловага комплексу. * ДЫМАР Антоні, Пегас і авёс. Вершастихи. Парадыйная парода. Хлопцы і манах. Літпародыі. * КОНЕЎ Ягор, Грэчкасейная ідылія Тадэвуша Касцюшкі. * КУЗЬМІ... Болей »


pdf
Маладосць, 01 (650) 2008

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

01 (650) 2008

* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Студзень * БАРАВІКОВА Р., ...І райская птушачка ад Ніны Мацяш * БРЫЧ Дар’я, Вершы * ВАЛОДЗЬКА Станіслаў, Вершы * ГАЛЬПЯРОВІЧ Навум, Старонка аднаго верша * ГАСПАДЫНІЧ Павел, Усходнія формы сэрца беларускага * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі * ДРАКО Ігар, Ён і Яна. * КАЗЛОЎ Анатоль, Горад у нябёсах (учора, сёння, заўтра). * Клімковіч Ірына, Палескіх талентаў кр... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 16

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

16

* Абламейка Сяргей, Вясна з Быкавым * Бойка Валянцін, Тупая брама * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця Далітаратурная біяграфія * Вальтар Віктар, Роджаныя пад Сатурнам * Васілеўскі Пётра, Urbi et orbi — гораду і сьвету * Дубоўскі Мікола, У кожнага — свая вайна * Зуёнак Васіль, Рыпіць асьвер... * Зьмітрук Павал, Тэрыторыя Хінжы * Івашчанка Анатоль, Эпоха рэмэйку * Калакоўскі Лешак, Байкі з каралеўс... Болей »


pdf
Палессе, 1

Палессе

Літаратурна-гістарычны і грамадска-культурны часопіс

1

Перад вамі першы нумар новага часопіса "Палессе", які ўзяў сваю назву ад назвы рэгіёна. Пале́ссе — гісторыка–этнаграфічны рэгіён Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі. Размешчана ў паўднёва-заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, у межах Палескай нізіны пераважна паабапал беларуска-ўкраінскай мяжы, а таксама часткова ў Польшчы і Расіі. Агульная плошча — каля 270 тыс. км². Вышыня - 150-200 м над узроўнем мора. Палессе — найбуйнейшая з ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [5-5]   Наступная   Апошняя