Сазонаў Паўлавіч Віктар нарадзіўся 18 кастрычніка 1963 году ў вёсцы Гальшаны Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласці.
Там жа закончыў Гальшанскую Сярэднюю школу (1980).
Адукацыя - гісторык. Скончыў Гарадзенскі Дзяржаўны Ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Служыў у Савецкай Арміі ў паветранна-дэсантных войсках (1981 – 1983). Вайсковая спецыяльнасьць – разведчык войскаў спецыяльнага прызначэньня.
Прайшоў працоўны шлях ад токара на Ашмянскім філіяле Вільнюскага завода радыёвымяральных прыбораў (1980) да навуковага супрацоўніка Беларускага Дзяржаўнага Музея гісторыі рэлігіі ў Гародні (1991-1993).
Быў галоўным рэдактарам інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню “Свой лад” (2002-2004), прыватным прадпрымальнікам.
Як журналіст і літаратар друкаваўся ў розных беларускіх і замежных выданьнях (“Літаратура і Мастацтва”, “Rochnik grodzienski”, “Ніва”, “Kartki”, “Деяслоў”, “Новы замак”, “Асоба і час” і інш.) і на інтэрнет-сайтах.
З сярэдзіны 1980-х у грамадскім руху. Сябра гісторыка-культурнага клубу “Паходня” – першай недзяржаўнай грамадскай арганізацыі ў Гародні (з 1987); Таварыства Беларускай Мовы – быў сябрам Гарадзенскай рады; Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – быў сябрам абласной рады; Беларускай Асацыяцыі Журналістаў; Грамадскага аб’яднаньня “Фонд імя Льва Сапегі” – сябра праўленьня, каардынатар і распрацоўшчык адукацыйных праграмаў; адзін з заснавальнікаў Таварыства братоў Каліноўскіх; настаўніцкага згуртаваньня “Вулей”; Зараз кіраўнік Гарадзенскага аддзяленьня Праваабарончага Цэнтру “Вясна”.
У палітычным жыцці таксама з сярэдзіны 1980-х. Быў сябрам Палітрады Аб’яднаных Дэмакратычных Сіл. Старшыня Гарадзенскай філіі партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, намеснік старшыні БСДГ. Неаднаразова затрымліваўся і караўся за свае погляды штрафамі і арыштамі.
Творы:
Кнігі:
1) Кніга “Занатоўкі кантрабандыста”. Беласток, 2005 г. , выдавец: Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”.
2) Кніга “Сандалі мітрапалітыка або Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”. Гродна, 2012 г. , выдавец: Kolegium Europu Wshodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, выбавецкая скрыя : Гарадзенская бібліятэка.
3) Кніга “Паэзія прозы”. Гродна, 2013 г. , выдавец: Гарадзенская бібліятэка.
4) Кніга “Суседскія былі”. Беласток, 2015 г. , выдавец: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”.
5) Кніга “Занатоўкі кантрабандыста”. Беласток, 2009 г. , выдавец: Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”.
6) Кніга “Notatki kontrabandzisty”. Białystok, 2009 г. , выдавец: Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska-Białoruś;
Rada Programova Tygodnika “Niva”
7) Кніга “Notatki kontrabandzisty”. Białystok, 20010 г. , выдавец: Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska-Białoruś.
8) Кніга “Bajdy sąsiedzkie”. Białystok, 2011 г. , выдавец: Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska-Białoruś
Іншыя публікацыі:
Серыя адукацыйных брашураў “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасьці”. Шчэцін, 2001 – 2006.
Таксама ў часопісе “Дзеяслоў” надрукаваны эсэ з зборніка “Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”, “Паэзія прозы” і іншыя.
Літаратурныя матэрыялы надрукаваныя і ў альманаху “Новы замак”, а таксама ў альманаху “Асоба і час” і інш.
У газеце “Ніва” цалкам друкаваліся зборнікі “Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”, “Дзедав мудрасці”, “Аповеды вяс1лай шклянкі” і “Суседскія былі”.
На хвалях “Радыё Рацыі” у аўтарскім чытаньні ў рубрыцы “Літаратура памежжа” прагучалі зборнікі “Занатоўкі кантрабандыста”, “Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”, “Суседзкія былі”, “Аповеды вясёлай шклянкі”.
На старонках “Літаратуры і Мастацтва”, у серыі адукацыйных брашураў “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасьці” быў надрукаваны аналітычна-даследчы матэрыял “Каб не ўмёрлі”, які дасьледаваў адрозненьні беларускага моўнага менталітэту ад моўнага менталітэту расейскай і іншых моваў. Матэр’ял стаіць на некалькіх інтэрэт-сайтах.
На старонках “Ніва” выйшлі некалькі сотняў фел’етонаў аналітычнага характару.
Фелетоны увесь час выходзяць таксама і ў гукавым запісе на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.
Вядуцца пастаянныя блогі на сайтах Беларускага Радыё Рацыя і Гарадзенскай вясны
Аналітычныя матэрыялы таксама выходзяць на розных інтэрнэт-сайтах і іншых друкаваных выданнях.
Праграма, падтрыманая праз еўрапейскую камісію пад найменнем “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці скончылася” у ліпені 2002 году. Удалося выдаць чатыры брашуры, адрасаваныя беларускім настаўнікам. Пісалі іх аўтары з Беларусі і Польшчы. У варштатах на Гарадзеншчыне і ў Шчэціне ўзялі ўдзел больш як сто настаўнікаў. Надта цікавымі былі шчэцінскія варштаты ў ліпені. Удзельнікі – настаўнікі з Гародні, Ваўкавыску, Ліды, Наваградку, ... Болей »
Палякі ўважаюць яго за паляка, літоўцы за літоўца, беларусы за беларуса. Найпрыгажэйшыя ваколіцы беларускага Наваградку апяваў цудоўнай польскай мовай, усклікаючы Litwo, Ojczyzno moja... Грамадзянін Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. А каб усё дакладна зберці – дадамо, што бабулю меў найверагодней габрэйку, нарадзіўся падданым расейскага цара. Адам Міцкевіч. Разважалася пра яго, чытаючы цікавы нарыс Валерыя Задалі пра нацыян... Болей »
Ужо шмат гадоў Шчэцінскі Адукацыйны Цэнтр Фонду Развіцця Мясцовай Дэмакратыі супрацоўнічае з беларускай недзяржаўнай арганізацыяй “Фонд імя Льва Сапегі”. Калі ў мяне, паляка, пытаюцца па якой прычыне, што такога важнага я знаходжу ў беларусах, узнікае два адказы. Па-першае, беларусы належаць да супольнасці народаў Еўропы, усяго свету. А паколькі склалася так, што іх культура і нацыянальная адметнасць пакінулі свой след у гісторыі, то зн... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »
Вакол беларускай мовы з зайздроснай рэгулярнасцю разгараюцца баталіі, і тычацца яны не толькі яе сучаснага стану. Мовазнаўцы і гісторыкі і па сёння не могуць пагадзіцца наконт таго, на якую мову Скарына пераклаў Біблію, што можна лічыць уласна беларускай мовай і з якіх часоў варта адсочваць яе развіццё. Паспрабуем прыгледзецца да мовы Вялікага Княства Літоўскага, бо ўсім вядома: лепей адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць. Дык як жа ... Болей »
10 снежня 2021 года вядомаму беларускаму пісьменніку Алесю Каско споўнілася б 70 гадоў. На жаль, цяжкая хвароба заўчасна абарвала яго жыццё… Алесь Канстанцінавіч нарадзіўся ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна 10 снежня 1951 года. Скончыў філфак Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. Пушкіна, працаваў настаўнікам у роднай вёсцы, карэспандэнтам Жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда», рэдактарам на Брэсцкай абласной студыі тэлебачан... Болей »
Прывітанне, дарагі Вітольд! Я быў у ад’ездзе, калі прыйшоў ад цябе ліст з месца твайго зняволення. Мне паведамілі пра тое па тэлефоне. Я падумаў, што адпішу табе адразу, як вярнуся дахаты. Я заўсёды адказваю на лісты. Ты ж ведаеш. А пасля прыйшла жудасная трагічная навіна пра тое, што смерць забрала цябе ў Шклоўскай калоніі, дзе ты адбываў няволю. Цяжка было ў тое паверыць. Цяжка было па вяртанні дахаты разгарнуць твой апошні ліст ужо п... Болей »
Людзі ў камуфляжах. І сінія чалавечкі ў міліцэйскіх мундзірах, і зялёныя, і пераапранутыя ў цывільнае, але не цывільныя, а найбольш гэтай сілавой публікі ў чорным… Яны самыя актыўныя, тыя чорныя людзі, з чорнымі дубінамі ў чорных балаклавах на галовах, пад якімі хаваюць свой твар і сумленне. Людзі ў чорным хапаюць і валакуць у аўтазак дзіця, якое на асфальце крэйдай напісала «Жыве Беларусь!!!», пырскаюць газам у мірных дэманстрантаў, б... Болей »
За десяцігоддзі жыцця мне выпадала сустракацца, мець зносіны з многімі выдатнымі людзьмі з ліку літаратараў, пісьменнікаў і паэтаў. Самыя блізкія адносіны склаліся з Нілам Гілевічам, земляком па Лагойшчыне, якую маю права называць сваёй другой радзімай. Пазнаёміўся з ім і блізка сышоўся з першых месяцаў вучобы ў БДУ. Добра помніцца, як ранняй восенню пяцьдзясят першага года выпраўляліся мы ў прыгарадны калгас – дапамагаць выбіраць бульб... Болей »
Нядаўна ў Свіслачы (Гродзенская вобласць) Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь разам з адмысловымі спецыялістамі з Беларусі і Літвы правялі археалагічныя працы па эксгумацыі парэшткаў Віктара Каліноўскага, роднага брата легендарнага кіраўніка паўстання 1863–64-ых гадоў Кастуся Каліноўскага. Навошта? Афіцыйная версія гэтых работ палягае на тым, што літоўскі бок хоча параўнаць мяркуемыя парэшткі Кастуся Каліноўскага, знойдзеныя ў Вільні, з... Болей »