Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2021-06
Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)
Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Copyright © 2021 by Літаратурная Беларусь, Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Прывітанне, дарагі Вітольд! Я быў у ад’ездзе, калі прыйшоў ад цябе ліст з месца твайго зняволення. Мне паведамілі пра тое па тэлефоне. Я падумаў, што адпішу табе адразу, як вярнуся дахаты. Я заўсёды адказваю на лісты. Ты ж ведаеш. А пасля прыйшла жудасная трагічная навіна пра тое, што смерць забрала цябе ў Шклоўскай калоніі, дзе ты адбываў няволю. Цяжка было ў тое паверыць. Цяжка было па вяртанні дахаты разгарнуць твой апошні ліст ужо пасля таго, як не стала таго, хто яго напісаў. Цяжка адпісваць на той ліст, бо сэрца абліваецца крывёй і мае́ ўжо не маладыя вочы, якія пабачылі многа чаго ў жыцці, наліваюцца слязамі – як у малога дашкаляці. Але я мушу адпісаць на твой ліст. Я заўсёды адказваю на лісты. Ты ж ведаеш. Цяпер гляджу на твой прыгожы почырк, на гэтыя старанна і з павагай да чытача выведзеныя літары і ўспамінаю, што ты і сам быў такі ж шляхетны, годны, прыстойны, заўсёды ставіўся з павагай да суразмоўцы, да кожнага чалавека… Культурны, сціплы, з арыстакратычнымі паводзінамі, якія былі ў тваёй крыві, у генах, у манерах… Заўсёды акуратны, статны, праўдзівы, стойкі, смелы…
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь
Зьмест
Будучыня нарадзілася. Вершы з праекта wir.by
Багданава Галіна, Ідал. З «Інтымнай хронікі часоў міжвер’я»
Бадзей Марыя, Уваскрашэнне маланкі
Вячэрка Дар’я, Калені
Каспяровіч Павел, Пра «прынца» яўрэйскай паэзіі (М. А. Шэпелевіч, Б. Е. Ерузаліма «“Я сердцем солнца пью нектар”. Лейб Найдус. К 130-летию со дня рождения гродненского поэта» (Гродна: ЮрСаПрынт, 2021. — 284 с.))
Комлік Марыя, Літаратура, падарожжы і медыцына: загадкавая гісторыя Саламеі Пільштыновай
Кучак Наапет, Вечнасці не прамінуць
Лаўмель Катарына, Мост у неба
Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола, «Літоўскія крэчаты» на полі Куліковым: Андрэй Полацкі і Дзмітрый Бранскі
Рагуля Аляксей, Сваім — пра сваё Штрыхі да літаратурнага партрэта Янкі Нёманскага
Сазонаў Віктар, Ліст да Вітольда Ашурка
Сівец Юлія, Пра небяспечную кнігу
Сцяпан Уладзімір, Мама
Сцяпан Уладзімір, Яго малодшы брат
Чаплева Вікторыя, Ліс Дар’я, Дар’я Ліс: «У кожнага ёсць тое, што перашкаджае па жыцці»
Шэін Аляксей, «Беларусалім. Сэрца святла»
«Літаратурная Беларусь» — культурна-асветніцкі праект. Болей »
Мікола Сямёнавіч КУПРЭЕЎ нарадзіўся 25 траўня 1937 года ў вёсцы Ямнае Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля вайны сям’я пераехала на Брэстчыну. У 1957 годзе Мікола Купрэеў скончыў Івацэвіцкую сярэднюю школу, а затым факультэт беларускай і рускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1962). Працаваў у школах Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, у рэдакцыі ляхавіцкай раённай газеты. Нейкі час лёс пісьменніка быў цес... Болей »
З цэнтра Мінска дакладна на поўнач вядзе вуліца пад назовам Даўгінаўскі тракт, якая за кальцавой дарогай плаўна пераходзіць у шашу Р58. У сваю чаргу гэтая шаша з’яўляецца мадэрнізаваным і значна шырэйшым гістарычным Даўгінаўскім трактам. Новая шаша ўвабрала ў сябе 50 км старой дарогі. А разам з кіламетрамі да яе перайшлі славутасці і, натуральна, успаміны пра чатыры стагоддзі гісторыі тракта… Тут у пачатку ХІХ стагоддзя на рацэ Вяча быў... Болей »
Вялізная чорная муха доўгі час атакавала аконную шыбу. Але марна. Свабода, што здавалася такой блізкай, была для яе недасяжнай марай. Бом, бом бом… У цішыні панурай хаты ўдары мухі аб шкло чуліся гучна. Яны ніяк не раздражнялі старую Аўдоццю, што ляжала на высокім ложку. Аўдося прызвычаілася да манатоннага і доўгага жыцця, у якім яе мала што магло ўжо зацікавіць. Ейная душа даўно прагнула вырвацца на свабоду прэч са спакутаванага хвароб... Болей »
Стагоддзе Быкава. Гэты нумар прысвечаны 100-гадоваму юбілею Народнага пісьменніка Беларусі, творцы і грамадскага дзеяча Васіля БЫКАВА (19 чэрвеня 1924 г.—22 чэрвеня 2003 г.). Асноўную частку выдання склалі аўтарскія прамовы, гутаркі, ліставанне, прысвечаныя празаіку вершы, фотаальбом, а таксама ўспаміны і згадкі пра Васіля Уладзіміравіча, якія высвечваюць асноўныя вехі яго жыцця і творчасці, яго змагарнай працы і чалавечага подзвігу. Болей »
Пасля развалу сацыялістычнага лагеру маладыя незалежныя рэспублікі сталі на радасцях хутка будаваць сваю нацыянальную ідэалогію. Паколькі кожны народ на свеце хоча быць не толькі сытым, але і вечным, то само існаванне яго без нацыянальнай ідэі падаецца вельмі нелагічным і супярэчлівым. Вось і пачалі яе шукаць у былых сацыялістычных краінах усе, хто не выкарыстаў смутны і мутны час для таго, каб узбагаціцца ў бізнэсе або зрабіць кар’еру... Болей »
У застойна-савецкі 1972 год беларус замежжа выдаў кнігу «У сьвятле гістарычных фактаў» — адказ на брашуру гісторыка-вульгарызатара Лаўрэнція Абэцэдарскага «У святле неабвержных фактаў» (1969), — дзе па-навуковаму паказаў, што «бэсэсэраўскае выданне» мае чужы шавіністычны характар і свядома абкрадвае гісторыю беларускага народа, што «за прыкладам старое расейскае гістарыяграфіі афіцыйная савецкая гістарычная навука ніяк ня можа пагадзіцц... Болей »
…Патрапіў неяк у кампанію, скажам так, далёкую ад беларускасці. Але вёў там рэй якраз вядомы нацыянальна з’арыентаваны творца. Спачатку ён годна прадстаўляў наш беларускамоўны асяродак, але праз пару чарак пачаў перамежваць свае спічы з так званымі «слоўцамі для сувязі». А паколькі гэта быў чалавек творчы, то і слоўцы тыя былі не абы якія... (Алесь Гібок-Гібкоўскі, Зона разбурэння, фрагмент) Болей »
Спачатку гіпотэза наконт арышту Антона Луцкевіча 12 кастрычніка 1927 года. Польскія ўлады ведалі, што Луцкевіч не з’яўляецца сябрам Беларускае сялянска-работніцкае грамады, і таму ў студзені не арыштоўвалі яго разам з іншымі дзеячамі БСРГ. Час ішоў, і ўлады зразумелі, што ўчынілі памылку, бо Луцкевіч ствараў ім праблемы. Не толькі як публіцыст і фактычны рэдактар апазіцыйных газет, але і як палітычны дзеяч (Анатоль Сідарэвіч, «Праблем... Болей »
Свя́ты заўсёды пакідаюць у нашым жыцці выразны след — след сапраўднай Радасці, дзеля якой, магчыма, мы і з’яўляемся на гэты Божы свет. З найлепшых успамінаў майго дзяцінства ў мяне засталіся згадкі пра святы. Тыя прыгожыя вясковыя святы, якія яшчэ жылі ў нашых вёсках і вёсачках сваім паўнавартасным жыццём. Прычым не толькі галоўныя рэлігійныя: Каляды ці Вялікдзень. Святы і стваралі згаданую Радасць жыцця… Потым яна, гэтая Радасць, неяк... Болей »