![]() |
![]() |
Ала Петрушкевіч - кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Нарадзілася ў 1960 годзе ў вёсцы Шчонава Карэліцкага раёна. Закончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (беларуская філалогія), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Працавала на кафедры беларускай літаратуры ГрДУ. Паэтка, празаік, літаратуразнаўца. Аўтарка звыш трохста літаратуразнаўчых артыкулаў, кнігі вершаў “Пярсцёнак”, літаратуразнаўчых выданняў, між якіх “Наталля Арсеннева. Шлях да Беларусі”, “Іду па слядах”, “Пра творы і творцаў, “Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай”, кнігаў прозы “Пра тое, што люблю”, “Шчонаўскія абразкі”, “Антанёва”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Зборнік вершаў Алы Петрушкевіч "Пярсцёнак" — кніга лірыкі кахання, пошуку гармоніі, духоўнай еднасці на фоне і ў суладдзі з прыродай, з Гародняй, з Радзімай, вяснова-асеннія настроі паэткі перадаюцца дасканала, далікатна, ціха і шчыра. Зборнік "Пярсцёнак" — гэта лірыка кветкавай пяшчоты, чыстай красы, створана ў стылі рэтра — на дваіх, гэтым яна і цікавая для ўсіх. Болей »
Чалавецтва не можа жыць без ідэалу, не таму што яму даспадобы ідалапаклонства, а мабыць па іншых прычынах, калі пошукі абсалютнага ва ўсіх сферах нашага жыцця ёсць праява найвышэйшага стану духу, калі хочаце, яго геніяльнасці. Розныя формы гэтага працэсу, калі сцвярджаюцца ідэальныя узоры для пераймання, вечна рухомыя "догмы", сярод якіх маюцца дзве непадзельныя i раўназначныя, як іпастасі Святой Троіцы. Гэта геній жанчыны i ідэал кахан... Болей »
Максім Багдановіч адным з першых між паэтаў нашаніўскай пары пачаў актыўна выкарыстоўваць паэтычныя пасланні. Адна з прычынаў гэтага – практычная неабходнасць: жыў надта далёка ад тагачасных цэнтраў Вільні і Менску. Сувязь трымаў праз пошту. Паэтам заставаўся ва ўсім і лісты пісаў вершам. Безумоўна, ягоныя паэтычныя пасланні ёсць гэткай жа класікай беларускай паэзіі, як і ўсё, створанае мастаком. І ў гэтых творах Максім Багдановіч часта... Болей »
Выданне прысвечана памяці Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) (1912-1999), беларускага паэта, журналіста і публіцыста, удзельніка Другой сусветнай вайны. У кнізе праз успаміны сяброў, літаратараў, землякоў раскрываецца непаўторная і таленавітая асоба, цікавая творчая біяграфія аднаго з выдатных людзей Слонімшчыны. Болей »
Зборнік складаецца з навуковых артыкулаў, прадстаўленых на XVII міжнароднай навуковай канфе- рэнцыі з цыкла «Шлях да ўзаемнасці», якая адбылася 18 – 19 лістапада 2010 г. (г. Гродна). Адрасаваны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам школ і ліцэяў, аспірантам і студэнтам. Niniejszy tom stanowi zbiór artykułów naukowych powstałych w oparciu o referaty wygłoszone podczas XVII międzynarodowej konferencji naukowej z cyklu «... Болей »
Навуковы зборнік «Рэгіянальныя асаблівасці літаратуры: пісьменнікі Гродзеншчыны» падрыхтаваны да 40-й гадавіны з дня стварэння кафедры беларускай літаратуры. У яго ўвайшлі артыкулы выкладчыкаў кафедры і аспірантаў, прысвечаныя творчасці пісьменнікаў Гродзеншчыны. Адрасуецца настаўнікам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца літаратурнай спадчынай нашага краю. Болей »
# Bobowik Alfons, Szkolnictwo białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczpospolitej Polskiej w latach 1919-1929 (Сістэма беларускай адукацыі на паўночна-ўсходніх землях II Рэчы Паспалітай у 1919-1929 гг.) # Borowiec Agnieszka, Dewerbalne nomina agentis we współczesnym języku białoruskim (Аддзеяслоўныя nomina agentis у сучаснай беларускай мове) # Citko Lilia, Z historii urbonimii Podlasia (З гісторыі урбананіміі Падляшша) # D... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы ХV міжнароднай навуковай канферэнцыі «Шлях да ўзаемнасці». Прадстаўлены матэрыялы па наступных праблемах: гісторыя і эканоміка ўсходніх і заходніх славян; культуралогія, літаратура і мовазнаўства ўсходніх і заходніх славян; этнаканфесійныя адносіны на беларуска-польскім памежжы. Зборнік адрасуецца навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам, шырокай грамадскасці. Болей »
Publikacja Polsko-białoruskie związki językowe, literackie, historyczne i kulturowe, tom XI, zawiera referaty, studia i komunikaty wygłoszone na XVI Międzynarodowej Konferencji Naukowej z cyklu: Droga ku wzajemności, która odbyła się w Białymstoku, w dniach 25-26 września 2009 roku. Miejscem Konferencji był Hotel „Trzy Sosny” na peryferiach miasta, w leśnym zaciszu osiedla Ignatki. Tu również była zakwaterowana większość jej uczestników... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры Гродзеншчыны. Болей »