Петрушкевіч Ала

Ала Петрушкевіч - кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Нарадзілася ў 1960 годзе ў вёсцы Шчонава Карэліцкага раёна. Закончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (беларуская філалогія), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Працавала на кафедры беларускай літаратуры ГрДУ. Паэтка, празаік, літаратуразнаўца. Аўтарка звыш трохста літаратуразнаўчых артыкулаў, кнігі вершаў “Пярсцёнак”, літаратуразнаўчых выданняў, між якіх “Наталля Арсеннева. Шлях да Беларусі”, “Іду па слядах”, “Пра творы і творцаў, “Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай”, кнігаў прозы “Пра тое, што люблю”, “Шчонаўскія абразкі”, “Антанёва”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 

Петрушкевіч Ала :: Выданьні

Гарадзенскія запісы, Выпуск 3

Гарадзенскія запісы

Старонкі гісторыі і культуры

Выданне “Гарадзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры” з прыхільнасцю сустрэлі спецыялісты розных галінаў гуманітарнай навукі: філолагі, гісторыкі, культуролагі, фалькларысты і інш. Два выпускі выдання з зацікаўленасцю выкарыстоўваюцца не толькі навукоўцамі, але і студэнтамі, навучэнцамі гуманітарных каледжаў, гімназіяў, старшакласнікамі агульнаадукацыйнай школы як на Гарадзеншчыне, так і ў іншых рэгіёнах Беларусі. (Прадмова, фрагм... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 1 (185) 2022

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

1 (185) 2022

Вядомая беларуская пісьменніца і нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч нядаўна дала інтэрв’ю DW. Яна расказала, чым жыве ў эміграцыі, чаму не вярнулася б цяпер у Мінск, нават калі б ёй гарантавалі бяспеку, пра сваю новую кнігу і пра тое, чым у выніку скончыцца «беларуская рэвалюцыя». DW: За некалькі дзён да ад’езду пад вашым домам дзяжурылі таніраваныя мікрааўтобусы і супрацоўнікі ў цывільным. Вы таму і з’ехалі? Святлана Алексіевіч: Та... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 3 (175) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

3 (175) 2021

«Залатыя праменні 25 сакавіка» ...Усебеларускі Кангрэс, які адбыўся 5–18 снежня 1917 года (па старым стылі), абвясціў Беларусь Народнаю Рэспублікаю і абраў Раду Кангрэса і яе Выканаўчы Камітэт, якім даручыў скласці першы ўрад Беларусі і ўвайсці ў перагаворы з расійскім і ўкраінскім урадамі аб фармальным замацаванні федэрацыі з гэтымі рэспублікамі. Выконваючы даручэнне Кангрэса, Выканаўчы Камітэт Усебеларускага Кангрэса ў канцы снежня 19... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 12 (172) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

12 (172) 2020

Я толькі летась стала грамадзянкай. Да гэтага я была Ганна Комар, якая жыве ў Беларусі, любіць мову, адчувае нейкімі паэтычнымі фібрамі зямлю і людзей, але я была грамадзянкай толькі на паперы. Калі ў мяне пыталі, ці ў апазіцыі я, казала, што я менавіта культурная апазіцыя, бо цуралася палітыкі наогул. Маё ўспрыяцце перакройвалі людзі. Гэта як у прыватных стасунках, калі твой тата аб’юзер і ты не ведаеш, што можа быць інакш, — і шукаеш ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 6 (166) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (166) 2020

Сябры! У сумны час пандэмійнай самаізаляцыі заклікаем у бязмежны і вольны свет сучаснай нацыянальнай літаратуры! Яго ўжо амаль два дзесяцігоддзі прэзентуе «Дзеяслоў» — адзіны ў краіне перыядычны часопіс, які аб’ектыўна асвятляе літаратурна-мастацкі працэс, друкуе творы беларускіх аўтараў (і пераклады замежных) — не зважаючы на іх грамадска-палітычныя і эстэтычна-мастацкія прыхільнасці. Дзейнасць «Дзеяслова» накіраваная ў першую чаргу на... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 4 (164) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

4 (164) 2020

З нагоды 80-годдзя Віктара Апанасавіча Казько (нарадзіўся 23 красавіка 1940 года) друкуем ягоныя спавядальныя ўспаміны пра перажытае і кранальныя роздумы пра будучае, «застэнаграфаваныя» з дакументальнага фільма пра пісьменніка «Знакі лёсу» (кінастудыя «Беларусьфільм», студыя «Летапіс») — і сардэчна жадаем нашаму паважанаму аўтару яшчэ шмат шчаслівых старонак на ягоным шляху. Палессе — край паэтаў. Колькі людзей мастацтва адсюль выйшла!... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 104

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

104

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 11 (159) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

11 (159) 2019

PLR (Public Lending Right) — кароткая абрэвіятура, вядомая кожнаму пісьменніку ў краінах Еўрапейскага Саюза. Яе можна перакласці так: права на ганарар аўтарам за бясплатнае выкарыстанне іх матэрыялаў/твораў у публічных установах. Дзейнічае права наступным чынам: чытач прыходзіць у бібліятэку, замаўляе кнігу, а дзяржава выплачвае пісьменніку-аўтару за гэта грошы. Выплаты залежаць ад таго, як часта бралі кнігу. Для аўтара ў любой краіне с... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 4 (152) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

4 (152) 2019

Не скажу, што мне выпала часта кантактаваць з першымі асобамі дзяржавы, але некалькі разоў гэта было. …У чарговы раз святкавалі дзень Перамогі. Ветэранская калона на чале з кіраўніком краіны ішла ад будынка ЦК КПБ. У тыя часы кампартыяй і фактычна ўсёй краінай кіраваў Пётр Міронавіч Машэраў. Пакуль калона падыходзіла да плошчы Перамогі, мы з Уладзімірам Шаліхіным па чарзе бралі інтэрв’ю ў ветэранаў і герояў вайны. У мяне была размова з... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 6 (142) 2018

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (142) 2018

Пра тое, як сябра журы конкурсу Валерый Герасімаў, дасведчаны бібліятэкар-бібліёграф, края- і кнігазнавец, пачаў цікавіцца гісторыяй і якія парады дае ўдзельнікам конкурсу — у нашым інтэрв’ю. Болей »