![]() |
![]() |
Старшыня Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Вядзе актыўную палітычную дзейнасьць, скіраваную на дасягненьне незалежнасьці Беларусі ад неакаляніяльнага ўціску з боку расейскай імпэрыі...
Нарадзіўся 24 красавіка 1944 года ў мястэчку Суботнікі Іўеўскага раёна Гарадзенскай вобласьці. Тут жа скончыў сярэднюю школу. У 1967 годзе скончыў Беларускую Мастацкую Акадэмію (тады – Беларускі Дзяржаўны Тэатральна-мастацкі Інстытут), мастацтвазнаўчае аддзяленьне. У 1972 годзе скончыў асьпірантуру пры Інстытуце Этнаграфіі, Мастацтвазнаўства і Фальклёру Акадэміі Навук Беларусі. У 1981 годзе абараніў дысертацыю ў Ленінградзе па гісторыі беларускага тэатру.
Займаўся мастацтвазнаўствам. Пасьля чарговых палітычна-адміністрацыйных рэпрэсіяў (1974 г.) і пазбаўленьня працы ў інстытуце Мастацтвазнаўства займаўся археалёгіяй (з 1976 г.). Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у адзеле археалёгіі Інстытута гісторыі Акадэміі Навук. Вывучаў пэрыяд позьняга сярэднявечча ў Беларусі. (Раскопкі Менска, Лоска і іншых беларускіх гарадоў і мястэчак.) Шмат зрабіў для захаваньня гістарычнай спадчыны і помнікаў архітэктуры старога Менску. Адстаяў ад разбурэньня гістарычныя кварталы Менску: Траецкае прадмесьце, Верхні горад, Ракаўскае прадмесьце.
У 1988 годзе адкрыў для беларускай і сусьветнай грамадзкасьці і археалягічна дасьледваў масавыя пахаваньні людзей у Курапатах, расстраляных ворганамі НКВД. Зянон Пазьняк – адзін з актыўных заснавальнікаў і Старшыня Мартыралёгу Беларусі (1988 г.) і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (1988 г.).
З траўня 1990 года па студзень 1996 г – дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, кіраўнік дэпутатцкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Найбольш важныя справы, зьдзейсьненыя пад яго кіраўніцтвам у гэты час: адкрыцьцё праўды беларусам пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы (1989-1990 гг.), вяртаньне незалежнасьці Беларусі (1991 г.), нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцягу, гэрбу Пагоня і суверэнітэту краіны, распрацоўка сацыяльна-эканамічнага заканадаўства, якое стварыла аснову незалежнасьці краіны, вярнула беларусаў з «гарачых кропак» савецкай імпэрыі на радзіму.
У 1992 годзе пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка апазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце створана Канцэпцыя эканамічнага разьвіцьця дэмакратычнай незалежнай Беларусі (апублікавана у «Народнай газэце» 16.04.1992 г.).
У сакавіку 1996 года, унікаючы арышту і фізічнага зьнішчэньня за палітычныя погляды і публічныя выступленьні супраць незаконных дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі, пакінуў Беларусь разам з Сяргеем Навумчыкам. Праз месяц нечакана для ўладаў вярнуўся ў Менск на Чарнобыльскі Шлях і дзякуючы дапамозе беларускіх патрыётаў пазьбег арышту пасьля акружэньня і штурму АМАПам сядзібы БНФ. Быў на Ўкраіне, потым у Чэхіі, Польшы, Вялікабрытаніі, затым быў запрошаны ў ЗША на шэраг палітычных сустрэчаў. Там атрымаў пацьверджаньне пра распрацоўку ў палітычных колах рэжыму на Беларусі пляна фізічнага зьнішчэньня. У сувязі з пагрозай жыцьцю ўрад ЗША прадставіў Зянону Пазьняку палітычны прытулак.
www.pazniak.org
Гэтая кніжка паўстала на зломе эпохаў. Здавалася, што сыходзіла у нябыт савецкае панаваньне, а новая эпоха патрабавала зусім іншых палітычных правілаў. Беларускія палітычныя лідары мусілі стаць ня проста больш вядомымі, а больш адкрытымі. А з такой моцнай фігуры, як Зянон Пазьняк, камуністычная прапаганда пасьпела стварыць дэманічны вобраз. Вось з задачы лепшай рэпрэзэнтацыі Пазьняка і быў выдадзены зборнік ягоных публікацыяў пад назвай... Болей »
Lata 1385-1387, których sześćsetną rocznicę obchodzimy, przynoszą wydarzenia największej wagi dla historii naszej części kontynentu, w sposób szczególny dla dwóch krajów, Polski i Wielkiego Księstwa Litewskiego, które zawarły wtedy związek, jak się okazało, trwały i niezwykle dla obu stron znaczący. 14 sierpnia 1385 roku w miejscowości Krewo (po litewsku Kriavas) na Litwie podpisano akt, w którym wielki książę Jogaila — rychło król Pols... Болей »
Адная з найлепшых кніжак Зянона Пазьняка прысьвечаная гісторыка-культурнай спадчыне Менска, і, асабліва, помнікам архітэктуры. Кніга вылучаецца шырокім сацыякультурным кантэкстам, спэцыялізаваным мастацтвазнаўчым аналізам і, адначасова, цёплай інтанацыяй. Чытацкая публіка, якая горнецца да адкрыцьця невядомага для яе культурнага кантынэнту Беларусі, знойдзе ў гэтай кнізе новыя веды і пастаноўку нечаканых пытаньняў. Аўтар зьвяртаецца да ... Болей »
Autorzy niniejszego opracowania, urodzeni i wychowani w Drohiczynie, pozostają w przeświadczeniu, że miasto o tak bogatej a zarazem burzliwej historii jest mało znane. Tym bardziej, że wcześniejsze opracowania różnych autorów zostały wyczerpane i zachowały się zaledwie w pojedynczych egzemplarzach w bibliotekach prywatnych. W dwudziestoleciu międzywojennym, w 1938 roku, ówczesny licealista drohiczyński, a później znany publicysta, Zygmu... Болей »
Гэты зборнік задуманы як пэрыядычнае выданьне па фатаграфіі. Беларусь даволі адметная ў гісторыі фатаграфіі і фотатворчасьці, хоць тут няма (і ніколі не было пад акупацыяй) ні вышэйшай, ні нават сярэдне-прафэсійнай адмысловай школы па навучаньні фатаграфіі і фатаграфічнаму мастацтву. Тым часам у краіне працавалі здольныя фотамайстры, фотакраязнаўцы, фотарэпарцёры, фотааматары. Аднак ніколі не было пэрыядычнага выданьня па фатаграфіі. Гэ... Болей »
Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі. Болей »
Выпуск прысвечаны 1000-м угодкам летапіснае Літвы-Беларусі, а таксама беларускай прысутнасці ў маскоўскай (расійскай) прасторы, малазнаным старонкам з гісторыі нацыянальнага адраджэння. Болей »
Год як няма з намі Васіля Быкава. Яшчэ выходзяць часопісы з падрыхтаванымі ім да друку творамі. Яшчэ ўсё шлюць яму з далёкіх краёў лісты расчуленыя чытачы. Яшчэ ў пісьменніцкіх даведніках не паспелі пасля ягонага прозвішча закрыць чорную дужку з датаю смерці. Але ўжо не ўсміхнуцца пры сустрэчы яго добрыя, мудрыя вочы, не ўскіне ён прывычна на развітанне правую руку, а ў тэлефоннай трубцы не прагучыць ягоны стомлены глухаваты голас: "Ну ... Болей »
У 1928 годзе ён быў узнагароджаны камандорскім крыжам ордэна “Адраджэння Польшчы”; газеты пісалі пра заслугі пана Дмахоўскага, якія ён здабыў на ніве правасуддзя, і ніхто іншы, а менавіта ён з 28 лютага па 16 сакавіка 1929 года вёў перагляд справы “Грамады ” ў тым жа Віленскім апеляцыйным судзе. 20-га ж лютага 1935 года У. Дмахоўскаму дапамагалі таксама вядомыя асобы – суддзя Ядзевіч і суддзя-дакладчык з акруговага суда Скіндар. Ядзевіч... Болей »
Redagowany wspólnie przez historyków polskich, litewskich i białoruskich. Ukazuje się od 2000 r. Czasopismo specjalizuje się w problematyce dziejów Pogranicza Polski, Litwy, Białorusi i Rosji. Redaktor naczelny: dr Jan Jerzy Milewski/ Pamięci Jerzego Giedroycia, którego pierwsza rocznica śmierci przypada w piątek, poświęcony jest drugi numer "Biuletynu historii pogranicza", który ukazał się w Białymstoku. To wspólne wydawnictwo historyk... Болей »