|
|
Алесь ПАШКЕВІЧ нарадзіўся 11 верасня 1972 года на Случчыне. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і аспірантуру пры ім. Паэт, празаік, літаратуразнаўца, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1995 г., у 1996 г. пераназваны ў Саюз беларускіх пісьменннікаў) і Беларускага саюза журналістаў (з 1997 г.). Аўтар кніг:
Піша на беларускай мове. Вершы і проза перакладаліся на расейскую, украінскую, польскую, літоўскую, балгарскую, ангельскую і шведскую мовы. У 1998 годзе стаў кандыдатам філалагічных навук, у 2002-м абараніў доктарскую дысертацыю (прызначаная прэзідэнтам Беларусі Вышэйшая атэстацыйная камісія назвала яе варожай дзяржаўнай ідэалогіі – і адмяніла рашэнне Навуковага савета па абароне). У 2004 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай БДУ. З 2002 года старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Узнагароджаны Прэзідэнтам Украіны ордэнам “За заслугі” ІІІ ступені.
Літаратурная творчасць беларускай эміграцыі - значная частка агульнанацыянальнага прыгожага пісьменства, хоць і бяднейшая колькасна на асобы-постаці, і менш вывучаная, чым літаратура на абшарах Беларусі-метраполіі. Вывучэнне літаратурнай творчасці эміграцыі дае не толькі плён фактурны, фактаграфічны, яно пашырае нацыянальнае мастацтва новымі імёнамі, тэмамі, праблемамі, моўна-выяўленчымі сродкамі, робіць свае ўдакладненні асноўных канц... Болей »
Сірвента — песня на ваяцкі лад у старажытнасці. Яна ўслаўляла стойкасць ратнікаў, дух змагання, ваярскую чыннасць. Нябесная сірвента — гэта яшчэ i боль за пакуты роднай зямлі, словы любові да Мінуўшчыны, да Бацькаўшчыны, да ўсяго існа беларускага... Болей »
У матэрыялах выступленняў, дакладаў i паведамленняў літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў XI Гарэцкіх чытаннях 18 лютага 2003 г., прысвечаных 110-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, вучонага, педагога, грамадскага дзеяча Максіма Гарэцкага, разглядаюцца многія пытанні яго шматграннай творчай спадчыны i жыцця. Часткова прыведзены матэрыялы аб жыцці i творчасці акадэміка Га... Болей »
Яго прозвiшча ў беларускага чытача можа пакуль асацыявацца найперш цi з маркай пiсталета нямецкай вытворчасцi, цi — у лепшым выпадку — з iмем англiйскага раманiста-гiсторыка Скота, або з творцам-асветнiкам Вальтэрам. Аднак яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя такое прозвiшча мелi шматлiкiя сем’i латгальскiх беларусаў Дзвiншчыны, у 20-х гадах з волі неспрыяльных палiтычных абставiнаў адмежаваныя ад Беларусi-метраполii. У адной з такiх сем’яў 15 ... Болей »
…Не трэба быць празорцам, каб ужо і сёння ўгадаць, як адбудзецца святкаванне юбілею беларускай кніжнасці ў 2017 годзе: пройдзе некалькі канферэнцый ва ўніверсітэтах і акадэмічных інстытуцыях, дзе абавязкова і ў чарговы раз задумаюцца, Францішкам ці Георгіем быў Скарына, на старабеларускай ці на царкоўнаславянскай выдаў ён свой пераклад Бібліі; на тэлебачанні пройдзе на гэтую тэму чарговае ток-шоў з удзелам ідэалагічных культуртрэгераў, ... Болей »
Паважаны Чытач! Перад Табою — незвычайны нумар «Літаратурнай Беларусі». Незвычайны, як і ўсё перадкаляднае, пераднавагодняе. А яшчэ (так супала!), што і юбілейнае. Гэта — соты нумар нашага выдання, якое нарадзілася на свет напрыканцы 2006-га і ўступае ў свой дзевяцігадовы ўзрост. У юбілейным нумары — як даніна памяці — сабраныя тэксты тых нашых знакамітых аўтараў (і матэрыялы пра іх), якія цяпер назаўсёдна ў калядных нябёсах: Рыгор Бара... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. Болей »
“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »
Паколькі Яраслаў і Якун збеглі, то без іхняга заступніцтва Мсціслаў загадаў забітых пакінутых варагаў пакласці ў адной вялікай магіле, паранены х пад лячыц ь і па іхнім жаданн і ад пусц іць дамо ў. Канечне , за вы куп. А як яшчэ міласэрней з тымі, хто нёс яму смерць? Загінулых севяранаў па яго волі хавалі з асаблівай пашанотай (забітых гомійцаў жывыя павезлі дамо ў). Як лепшых сыно ў племені, як яго героя ў. Пача ў дбаць пра старых баць... Болей »
Паэзія: Генадзь Бураўкін. Нагаварыцца з зоркамі... Вершы -- Уладзімір Някляеў. Турма. Паэма -- Тацяна Беланогая. Скульптура слова. Вершы -- Вольга Чайкоўская. Ледзяныя карункі. Вершы -- Проза -- Алесь Пашкевіч. Сім победиши. Раман-прыпавесць -- Ева Вежнавец. Любоў зла. Апавяданні -- Вінцэсь Мудроў. Шпег. Навелы -- Алесь Усеня. Мой лістапад... Згадкі. Дэбют -- Марына Варабей. Пад святлом адвечнай лямпы. Вершы -- Мікіта Прыходзька. Святы ... Болей »