Пашкевіч Алесь

Алесь ПАШКЕВІЧ нарадзіўся 11 верасня 1972 года на Случчыне. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і аспірантуру пры ім. Паэт, празаік, літаратуразнаўца, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1995 г., у 1996 г. пераназваны ў Саюз беларускіх пісьменннікаў) і Беларускага саюза журналістаў (з 1997 г.). Аўтар кніг:

  1. “Нябесная сірвента”, паэзія (1994),
  2. “Пляц волі”, дакументальна-гістарычны раман пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці ў 10–20-х гадах ХХ стагоддзя (2001),
  3. рамана “Круг” (2006),
  4. літаратуразнаўчых манаграфій “Зваротныя дарогі” (2001) і “Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускай літаратуры” (2002), а таксама шэрагу публікацый у друку.

Піша на беларускай мове. Вершы і проза перакладаліся на расейскую, украінскую, польскую, літоўскую, балгарскую, ангельскую і шведскую мовы. У 1998 годзе стаў кандыдатам філалагічных навук, у 2002-м абараніў доктарскую дысертацыю (прызначаная прэзідэнтам Беларусі Вышэйшая атэстацыйная камісія назвала яе варожай дзяржаўнай ідэалогіі – і адмяніла рашэнне Навуковага савета па абароне). У 2004 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай БДУ. З 2002 года старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны Прэзідэнтам Украіны ордэнам “За заслугі” ІІІ ступені.

 

Пашкевіч Алесь :: Выданьні

pdf
Тэрмапілы, 03

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

03

* Брыль Янка, З лірычных запісаў * Буняк Петар, Славістычныя літаратуразнаўчыя даследаванні ў новым тысячагоддзі * Вярцінскі Анатоль, Крок за крокам, або ўрокі рускай мовы. Адно ўдакладненне. Чытаю Гарэцкіх. Беларускі шлях. Пытанні. Вось дык пераможцы. Просьба да аднаго вядомага сацыёлага. Аднаму так званаму народнаму пісьменніку. З нагоды адной пісьменніцкай заявы. Вось дык cвятасць. Пытанне да Радзімы * Гайдук Уладзімір... Болей »


Першая   Папярэдняя   [5-5]   Наступная   Апошняя