Пашкевіч Алесь

Алесь ПАШКЕВІЧ нарадзіўся 11 верасня 1972 года на Случчыне. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і аспірантуру пры ім. Паэт, празаік, літаратуразнаўца, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1995 г., у 1996 г. пераназваны ў Саюз беларускіх пісьменннікаў) і Беларускага саюза журналістаў (з 1997 г.). Аўтар кніг:

  1. “Нябесная сірвента”, паэзія (1994),
  2. “Пляц волі”, дакументальна-гістарычны раман пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці ў 10–20-х гадах ХХ стагоддзя (2001),
  3. рамана “Круг” (2006),
  4. літаратуразнаўчых манаграфій “Зваротныя дарогі” (2001) і “Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускай літаратуры” (2002), а таксама шэрагу публікацый у друку.

Піша на беларускай мове. Вершы і проза перакладаліся на расейскую, украінскую, польскую, літоўскую, балгарскую, ангельскую і шведскую мовы. У 1998 годзе стаў кандыдатам філалагічных навук, у 2002-м абараніў доктарскую дысертацыю (прызначаная прэзідэнтам Беларусі Вышэйшая атэстацыйная камісія назвала яе варожай дзяржаўнай ідэалогіі – і адмяніла рашэнне Навуковага савета па абароне). У 2004 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай БДУ. З 2002 года старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны Прэзідэнтам Украіны ордэнам “За заслугі” ІІІ ступені.

 

Пашкевіч Алесь :: Выданьні

pdf
Запісы, 32

Запісы

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

32

“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999) тому “Запісы” зноў друкавалiся ў Нью-Ёрку, ад 2002 г. гэта сумесны нью-ёрска-менскі праект. Галоўнымі рэдактарамі былі Вітаўт Тумаш, Ста... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 4-5

Літаратурная Беларусь

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

4-5

Творца не для сябе Барыс Мікуліч увайшоў у літаратуру яшчэ падлеткам: нарадзіўся 6 жніўня 1912 года, а са жніўня 1927-га ўжо друкаваўся ў часопісе «Маладняк». Апублікаваў сем кніг, сотні рэцэнзій, артыкулаў, нарысаў, аглядаў. Прыехаў з Бабруйска (на той час акруговага), заваяваў літаратурны і дзявочы Менск, і ў 24 гады (25 лістапада 1936-га) быў арыштаваны і кінуты ў турму. Вярхоўны суд невіноўнаму літаратару вынес вырак: 10 гадоў ГУЛАГ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 2-3

Літаратурная Беларусь

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

2-3

Зямля і неба Якуба Коласа Гісторыяй ім — Янку Купалу і Якубу Коласу — было наканавана стаць спарышамі-блізнятамі, «арлом» і «арэшкам» нацыянальнага літаратурнага медаля, падвойнымі сімваламі нацыянальнага творства. Дзесяцігоддзямі літаратуразнаўства замацоўвала іх у гэтай ролі. Хоць паміж Купалам і Коласам — як паміж агнём і вадой — прамежак не ў адну постаць. Паміж народнымі Купалам і Коласам мог бы ставіцца «народны» Цішка Гартны, маг... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 01

Літаратурная Беларусь

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

01

Літаратурная Беларусь — гэта супольны праект Грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў», гэта альтэрнатыва адабранаму ў яго і цяпер падкантрольнаму штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Гэта фармаванне незалежнай творчай думкі нацыянальнай эліты. Гэта імкненне супрацьстаяць татальнаму замоўчванню вольнага мастацкага слова ў дзяржаўных СМІ. Гэта свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў і чытачоў Беларусі. Гэ... Болей »


pdf
ARCHE, 05(56)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

05(56)2007

Цэнтральная публікацыя нумару — пераклад на беларускую мову раману нарвэскага пісьменьніка Тар’ея Вэсаса "Лядовы палац". Яшчэ ў выпуску: рэцэнзія Алеся Пашкевіча "Пратэстантызм і беларускі нацыяналізм у міжваеннай Польшчы", агляд Марыі Мартысевіч "Апісаньне ляндшафту сучаснай беларускай паэзіі. Картаграфічны этуд", і інш. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 26

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

26

* "Ніякай літасьці Валянціне Г." Размова пра кнігу Альгерда Бахарэвіча * Роберт Бёрнс, Поль Верлен, Вінцэсь Каратынскі, Іван Франко, Федэрыка Гарсія Лорка ў перакладах Галіны Дубянецкай * Усе ўчынкі нашыя ад страху. З сучаснай амерыканскай прозы: Сэм Топераф. Тарантул. Аповед / Уільям Трэвар. Пакойчык. Аповед / Трумэн Капотэ. Назаўжды * Аксак Валянціна, Даты стратаў * Акулін Эдуард, Маўчаньне Госпада * АЛЯШКЕВІЧ... Болей »


pdf
ARCHE, 10(50)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

10(50)2006

Найбольшая публікацыя нумару — пераклад на беларускую мову культавага раману ўкраінскага пісьменьніка Сяргія Жадана "Дэпэш Мод". Таксама ў нумары: "Лісты Антона Луцкевіча з часу Парыжскай мірнай канферэнцыі", падрыхтаваныя да друку гомельскім гісторыкам Рыгорам Лазьком, гістарычны артыкул Андрэя Вашкевіча "Прадбачанні «Беларускага Фронту»" пра друкаваны орган міжваеннай беларускай хадэцыі. Болей »


Спадчына, 01 (155) 2006

Спадчына

Навуковае выданне

01 (155) 2006

* "Быў час, была эпоха". Падрыхтавала Аляксандра Гесь * З жыцьця і дзейнасьці кс. В. Гадлеўскага. Публікацыя Аляксандра Гесь, Уладзімер ляхоўскі * Бёр Крыстаф, Будучыня хрысьціянскай дэмакратыі ў Эўропе * Бохан Юрась, Драўляныя замкі Вялікага Княства Літоўскага ў XIV-XVI стст. * Вашкевіч Андрэй, Эвалюцыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў святле яе палітычных праграмаў (1917-1939). * Гліннік Вадзім, "...и бого... Болей »


pdf
ARCHE, 06(46)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

06(46)2006

У нумары: стэнаграма круглага стала "Насустрач газаваму крызісу", аналітычны артыкул Юрыя Чавусава "Здані і надзеі Кастрычніцкай плошчы", рэцэнзія Алеся Пашкевіча "Цаглінка ў даволі саліднай гістарыяграфіі". Яшчэ ў выпуску — манаграфія Кшыштафа Касажэцкага "Кампанія 1660 году ў Літве". Болей »


pdf
Гістарычны Альманах, 12

Гістарычны Альманах

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

12

* Дакумент: Тэрытарыяльная ці нацыянальная? / Дыскусія аб Грамадзе на ІІІ канферэнцыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (А.Пашкевіч) / Васіль Рагуля і Фабіян Ярэміч у абароне Грамады. 1927 г. (А.Смалянчук)/ Вячаслаў Адамовіч (малодшы) і лёс “Брацтва рускай праўды” (А.Ільін, А.Смалянчук) / “Нацыянальны катэхізіс Літвы” (1905) як першы маніфест краёўцаў (А.Смалянчук) * Круглы стол: Праблемы беларускага нацыянальна-культурнага Ад... Болей »