Мележ Іван

Іван Мележ нарадзіўся 08.02.1921 г. у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У 1942 годзе цяжка паранены. Пасля лячэння яго адправілі ў тыл. У 1943 годзе выкладаў ваенную падрыхтоўку і адначасова вучыўся на філалагічным факультэце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся на станцыі Сходня пад Масквой. Закончыў універсітэт ужо ў Менску ў 1945 годзе, паступіў у аспірантуру і выкладаў беларускую літаратуру. І.Мележ працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у ЦК КПБ. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967-1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру і членам Сусветнага Савета Міру. Член СП Беларусі з 1945 года.

Выйшлі зборнікі аповесцей, апавяданняў, нарысаў, крытычных артыкулаў: «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961), «Жыццёвыя клопаты» (1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976) і інш. Аўтар раманаў «Мінскі напрамак» (1950, кн. 1; 1952, кн. 1-3; дапрацаванае выданне ў 1974), цыкла раманаў «Палеская хроніка» - «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966), «Завеі, снежань» (1978). У 1969-1971 гг. выйшаў збор твораў у 6-і, у 1979-1985 гг. - у 10 тамах.

«У аснове Мележавага мастацкага свету - багаты рэальны свет простых людзей у іх адзінстве з прыродай, з зямлёй. Пісьменнік падае сваіх герояў ва ўсёй іх жыццёвай канкрэтнасці. Яны быццам выхаплены з жыцця. І не аддзелены ад яго, пададзены разам з жыццём, якое іх акружае, з якім яны пастаянна ўзаемадзейнічаюць» (С.Андраюк).

Іван Мележ узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»), Ленінскай прэміі (1972, за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976, за кнігу «Жыццёвыя клопаты»).

Народны пісьменнік БССР (1972).

Памёр 09.08.1976 г.

 

Мележ Іван :: Выданьні

epub
Мележ Іван, Ha рацэ

Ha рацэ

Апавяданне

Мележ Іван

Мы сядзелі ўтраіх на беразе ракі: бялявы, па-юнацку зграбны лейтэнант з чамаданам і рэчавым мяшком, пажылая калгасніца з плеценым кошыкам і я. Лейтэнант меў ад сілы гады дваццаць чатыры, а нашай спадарожніцы можна было даць, здавалася, і ўсіх сорак пяць, калі не больш. На ёй была акуратна пашытая і выпрасаваная шавіётавая жакетка, з-пад якой выглядвала чырвоная ў палоску кофтачка. На галаве жанчыны цвіла яркімі кветкамі святочна-новеньк... Болей »


epub
Мележ Іван, Памылка

Памылка

Апавяданне

Мележ Іван

За акном, каля якога сядзела Люда, неспакойны і злосны асенні вецер тузаў маладыя бярозкі, зрываў з іх пажоўклае лісце. Бярозы былі ўжо амаль голыя. Лісце на іх ліпела толькі дзе-нідзе, а несціханы вецер усё тузаў гнуткае голле, збіваў лісты і, круцячы, гнаў некуды за агародчык, у апусцелае поле. Калі вецер на момант прыціхаў, нібы стаміўшыся, было добра відаць, як кволыя галінкі бяроз дробна дрыжаць, і здавалася, што дрыжаць яны ад хол... Болей »


epub
Мележ Іван, Ha скрыжаванні

Ha скрыжаванні

Апавяданне

Мележ Іван

Поезд спыняўся. Усё павольней стукалі колы пад падлогай. Цішэй і цішэй плылі будынкі за вокнамі. Людзі замітусіліся, заспяшаліся так, быццам неспадзеўкі здарыўся пажар. Неўзабаве амаль усе — з мяшэчкамі, чамаданамі, клункамі — ужо тоўпіліся каля дзвярэй вагона. Яна таксама заспяшалася. Завязала звыкла, па-вясковаму, хустку, узяла круглы фанерны чамаданчык і пачала праціскацца да выхада. (фрагмент) Болей »


epub
Мележ Іван, У гарах дажджы

У гарах дажджы

Апавяданне

Мележ Іван

Даліна ляжала між шасэ і ракою. З аднаго боку гула мутная жаўтаватая плынь Стрыя, з другога — дыбіўся круты схіл невысокай гары, што кучаравіўся знізу хмызняком, а вышэй — галлём сосен. Гару, самае падножжа, абгінала шасэ,— гладкая істужка яго неўзабаве, нібы радуючыся таму, што вырвалася з горнай цеснаты, выпроствалася і весела бегла па бяскрайняй, здавалася, раўніне. Тут канчаліся горы, канчалася апошняя града сіне-зялёных Карпат. (фр... Болей »


epub
Мележ Іван, Спатканне за горадам

Спатканне за горадам

Апавяданне

Мележ Іван

Яна пазнілася. Гэта было добра вядома і без гадзінніка. Але чарнабровы заклапочаны чалавек, што адзінока чакаў на ўзлессі, усё ж зірнуў на гадзіннік. Ён зірнуў не ў першы раз, не разумеючы, што ж магло здарыцца, што магло затрымаць яе. Яна звычайна прыходзіла акуратна. Не, акуратна, гэта не тое слова, яна звычайна з нецярплівасцю чакала пары іх спаткання. Колькі разоў так здаралася, што ён, якому ў такія дні дома не сядзелася, прыходзіў... Болей »


epub
Мележ Іван, Што ён за чалавек

Што ён за чалавек

Апавяданне

Мележ Іван

У горадзе было неспакойна. Гэты неспакой вярэдзіў горад ужо другі дзень. Чутка пра трывожную падзею, цьмяная і блытаная, паўзла з вуліцы на вуліцу, з дома ў дом, яе абмяркоўвалі, пра яе думалі, усхвалявана і насцярожана. Да Галіны Сасноўскай чутка прыйшла позна. Галіна спачатку не дала ёй ніякай увагі: у Сасноўскіх было гора, і яно засланяла ўсё. Можа, таму ў яе і думкі не ўзнікла, што і гора іх і дзіўная чутка могуць мець адно да аднаг... Болей »


epub
Мележ Іван, Чулае сэрца

Чулае сэрца

Апавяданне

Мележ Іван

Ішла трэцяя восень вайны. У тую восень у дачным пасёлку пад Масквой, на Сходні, упершыню за вайну сабралася прыкладна паўтары сотні дзяўчат і хлопцаў з заняволенай Беларусі. Гэта былі студэнты,— на Сходні пачынаў сваю працу наш універсітэт. Мужчын было мала,— толькі некалькі зволеных з арміі пасля шпіталей хлопцаў у армейскіх шынялях ды паранены хлапчук-партызан. (фрагмент) Болей »


epub
Мележ Іван, Здарэнне

Здарэнне

Апавяданне

Мележ Іван

Добра летам было Валодзьку. Добра ўсюды, але, можа, нікуды не вабіла яго так, як у хмызняк за сялом. Ён прыходзіў сюды ледзь не кожны вольны дзень, часам і не адзін раз. У іншыя дні, здаралася, забываўся пра дом, пра маці, пра яе наказы, пра ўсё на свеце, толькі змрок, што ўпаўзаў між кустоў і рабіў хмызняк незразумела страшным, выганяў яго дахаты. Чаго не было ў гэтым хмызняку, што цягнуўся за Куранямі, здавалася Валодзьку, без канца-к... Болей »


epub
Мележ Іван, Дадому

Дадому

Апавяданне

Мележ Іван

Невясёлы вяртаўся Валодзя з Масквы. Ужо не так цікава было стаяць каля вокан цягніка, непрыемным быў пах вугальнага перагару, што ўлятаў з дымам у вагон, ужо не хацелася высоўваць галаву на вецер, смяяцца, чуючы, як валасы, раскідваючыся, казычуць лоб, вушы, шчокі. Назад адышоў Бранск, адступіў Старадуб, блізка быў Гомель. Але набліжэнне яго цяпер не радавала, думкі пра Гомель выклікалі яшчэ большую тугу, узмацнялі трывогу. А можа спыні... Болей »


epub
Мележ Іван, Крымскія малюнкі

Крымскія малюнкі

Апавяданне

Мележ Іван

Не помню зусім, пра што думаў раней, ідучы, нічога не асталося ў памяці з таго, што было потым у той дзень, жыве толькі згадка, як стаяў, убачыўшы яго. Якія думкі ён узняў ва мне. Ён — маленькі, светлы, празрысты яшчэ парастак. Пада мной быў нагрэты крымскім сонцам асфальт, Сярод асфальту — ён... Ён здаваўся зусім слабенькі,— але вакол яго, яшчэ ціснучы на яго, уздымаліся потырч абломкі асфальту, ішлі ад яго ў бакі трэшчыны,— а ён цікаў... Болей »