Мележ Іван

Іван Мележ нарадзіўся 08.02.1921 г. у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У 1942 годзе цяжка паранены. Пасля лячэння яго адправілі ў тыл. У 1943 годзе выкладаў ваенную падрыхтоўку і адначасова вучыўся на філалагічным факультэце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся на станцыі Сходня пад Масквой. Закончыў універсітэт ужо ў Менску ў 1945 годзе, паступіў у аспірантуру і выкладаў беларускую літаратуру. І.Мележ працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у ЦК КПБ. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967-1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру і членам Сусветнага Савета Міру. Член СП Беларусі з 1945 года.

Выйшлі зборнікі аповесцей, апавяданняў, нарысаў, крытычных артыкулаў: «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961), «Жыццёвыя клопаты» (1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976) і інш. Аўтар раманаў «Мінскі напрамак» (1950, кн. 1; 1952, кн. 1-3; дапрацаванае выданне ў 1974), цыкла раманаў «Палеская хроніка» - «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966), «Завеі, снежань» (1978). У 1969-1971 гг. выйшаў збор твораў у 6-і, у 1979-1985 гг. - у 10 тамах.

«У аснове Мележавага мастацкага свету - багаты рэальны свет простых людзей у іх адзінстве з прыродай, з зямлёй. Пісьменнік падае сваіх герояў ва ўсёй іх жыццёвай канкрэтнасці. Яны быццам выхаплены з жыцця. І не аддзелены ад яго, пададзены разам з жыццём, якое іх акружае, з якім яны пастаянна ўзаемадзейнічаюць» (С.Андраюк).

Іван Мележ узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»), Ленінскай прэміі (1972, за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976, за кнігу «Жыццёвыя клопаты»).

Народны пісьменнік БССР (1972).

Памёр 09.08.1976 г.

 

Мележ Іван :: Выданьні

pdf
Мележ Іван, Збор твораў у дзесяці тамах, Том 7

Збор твораў у дзесяці тамах

Мележ Іван

Змест сёмага тома Збору твораў Івана Мележа складае раман «Завеі, снежань», а таксама накіды, планы, няскончаныя раздзелы гэтага рамана, асобныя накіды і сцэны да «Палескай хронікі», нататкі з запісных кніжак Івана Паўлавіча Мележа за 1957—1970 гадоў. Болей »


pdf
Мележ Іван, Збор твораў у дзесяці тамах, том 2

Збор твораў у дзесяці тамах

Нарысы; П'есы

Мележ Іван

Змест другога тома складаюць нарысы і п'есы Івана Мележа. Першая абарончая лінія ворага была прабіта. Танкавая брыгада Шутава адразу рушыла далей. Але прарвацца ўдалося недалёка: разведка, што ішла ўперадзе, неўзабаве выявіла на вышынях абапал дарогі замаскаваныя ствалы гармат, варожыя танкі. Яны былі ўсе нацэлены на дарогу, чакалі. Болей »


epub
Мележ Іван, Ha рацэ

Ha рацэ

Апавяданне

Мележ Іван

Мы сядзелі ўтраіх на беразе ракі: бялявы, па-юнацку зграбны лейтэнант з чамаданам і рэчавым мяшком, пажылая калгасніца з плеценым кошыкам і я. Лейтэнант меў ад сілы гады дваццаць чатыры, а нашай спадарожніцы можна было даць, здавалася, і ўсіх сорак пяць, калі не больш. На ёй была акуратна пашытая і выпрасаваная шавіётавая жакетка, з-пад якой выглядвала чырвоная ў палоску кофтачка. На галаве жанчыны цвіла яркімі кветкамі святочна-новеньк... Болей »


epub
Мележ Іван, Незнаёмы

Незнаёмы

Апавяданне

Мележ Іван

У пакоі быў адзін Слава. Заклапочаны, вельмі сур'ёзны чалавек гадоў шасці, з малатком і абцугамі поўзаў вакол грузавічка, правіў машыну, што, відаць, сапсавалася. Грузавічок, змайстраваны з дошчачак, на бярозавых колцах, стаяў пасярэдзіне пакоя, на дарозе да канечнага пункта — кутка між печчу і дзвярыма. Хоць грузавік быў многа меншы за шафёра і хоць у кузаве ляжала толькі некалькі трэсачак ды старая шрубка, чалавек рабіў не на жарт — і... Болей »


epub
Мележ Іван, Павел прыехаў

Павел прыехаў

Апавяданне

Мележ Іван

У пакоі стала прасторна і ціха,— пайшлі госці і панеслі разам з сабою і шум, і крыкі. За сталом сядзелі адны Павел ды Марцін. Насця зморана апусцілася на лаўку, паклала абедзве рукі на ўскрай стала, нібы ёй самой цяжка трымаць іх, спакойна акінула чорнымі, зацененымі бяссонніцай вачыма таварышаў. Марцін хрыплым пасля песень і гарэлкі голасам апавядае пра нейкую партызанскую засаду. Правая Марцінава рука ляжыць на Паўлавым плячы, пальцы ... Болей »


epub
Мележ Іван, Такі кароткі водпуск

Такі кароткі водпуск

Апавяданне

Мележ Іван

Шкада было кожнай хвіліны, што марна прападала, але ўсё, нібы знарок, ішло насуперак. Спачатку доўга не ўдавалася знайсці цягнік, каб пад'ехаць паўсотні кіламетраў. Эшалоны, якія праходзілі і якія стаялі тут,— або ішлі ў другі бок, або няхутка павінны былі адпраўляцца. Калі Васіль даведаўся, што на станцыю прыбыў новы састаў, які вось-вось пойдзе ў яго напрамку, ён адчуў сябе на сёмым небе. Добра, што з неба свайго бачыў зямлю: цягнік у... Болей »


epub
Мележ Іван, Сустрэча

Сустрэча

Апавяданне

Мележ Іван

Стары толькі што вымыў рукі пасля перавязкі. Згорблены, з нездаровым, ацёчным тварам, выціраючы рукі кашлатым ручніком, падышоў да раненага. Той сядзеў на аперацыйным стале і з дапамогаю дзяўчыны-медсястры апранаў халат. — Значыць, скора чатыры месяцы? — сказаў стары, трохі картавячы, з грузінскім акцэнтам. — Тры месяцы і дваццаць адзін дзень. — Надакучыла да чорцікаў? (фрагмент) Болей »


epub
Мележ Іван, Ноччу

Ноччу

Апавяданне

Мележ Іван

Маша ўвайшла ў хату і пачала моўчкі распранацца. Развязала хустку, на якой блішчалі сняжынкі, скінула залубянелую ватоўку. Распраналася яна марудна — ад утомы, што роўным цёплым цяжарам наліла цела. — Ад Сямёна нічога не было? — спытала яна, зірнуўшы на свякруху пільнымі, знарок спакойнымі вачыма. Хоць па твары старой бачыла, што не было. — Нічога... — адказала свякруха. Сум зноў балюча здушыў Машына сэрца. Толькі зараз было цяжэй, чым ... Болей »


epub
Мележ Іван, Перад навальніцай

Перад навальніцай

Апавяданне

Мележ Іван

Пачалося ўсё пасля полудня. Стала вельмі душна. Сонца паўзло на захад, а задуха не толькі не спадала — гусцела і гусцела. Сарочка ліпла да спіны, мокла, як на дажджы. Тады Алена і заўважыла: на небасхіле, над цёмна-зялёнай сцяной дубняку і асінніку, пухнуць белыя горы. Іх клубы зіхацелі так, што сляпіла вочы. Як толькі хлопцы давяршылі стог каля рэчкі, Алена сказала ім пабраць граблі ды ісці на падмогу жанкам. (фрагмент) Болей »


epub
Мележ Іван, Адна

Адна

Апавяданне

Мележ Іван

На дзевяты дзень Аня зноў пераступіла парог хаты, у якой жыла сястра Арына. У хаце нікога не было. Дзяўчына кінула на лаўку жакетку, стомлена прайшлася па пакоі. Дзе ж усе? Толькі яна падумала гэта, як у сенцах бразнула клямка і ўбегла ўстрывожаная бялявая Лорка, Арыніна дачушка. — Цёця Аня! — узрадавана ўскрыкнула яна і кінулася да дзяўчыны. Лорка прыціснулася і хвіліну стаяла моўчкі, незнаёма сур'ёзная, нейкая пасталелая.— Ой, што тут... Болей »