Мележ Іван

Іван Мележ нарадзіўся 08.02.1921 г. у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У 1942 годзе цяжка паранены. Пасля лячэння яго адправілі ў тыл. У 1943 годзе выкладаў ваенную падрыхтоўку і адначасова вучыўся на філалагічным факультэце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся на станцыі Сходня пад Масквой. Закончыў універсітэт ужо ў Менску ў 1945 годзе, паступіў у аспірантуру і выкладаў беларускую літаратуру. І.Мележ працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у ЦК КПБ. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967-1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру і членам Сусветнага Савета Міру. Член СП Беларусі з 1945 года.

Выйшлі зборнікі аповесцей, апавяданняў, нарысаў, крытычных артыкулаў: «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961), «Жыццёвыя клопаты» (1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976) і інш. Аўтар раманаў «Мінскі напрамак» (1950, кн. 1; 1952, кн. 1-3; дапрацаванае выданне ў 1974), цыкла раманаў «Палеская хроніка» - «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966), «Завеі, снежань» (1978). У 1969-1971 гг. выйшаў збор твораў у 6-і, у 1979-1985 гг. - у 10 тамах.

«У аснове Мележавага мастацкага свету - багаты рэальны свет простых людзей у іх адзінстве з прыродай, з зямлёй. Пісьменнік падае сваіх герояў ва ўсёй іх жыццёвай канкрэтнасці. Яны быццам выхаплены з жыцця. І не аддзелены ад яго, пададзены разам з жыццём, якое іх акружае, з якім яны пастаянна ўзаемадзейнічаюць» (С.Андраюк).

Іван Мележ узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»), Ленінскай прэміі (1972, за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976, за кнігу «Жыццёвыя клопаты»).

Народны пісьменнік БССР (1972).

Памёр 09.08.1976 г.

 

Мележ Іван :: Выданьні

epub
Мележ Іван, Белыя вішні і яблыні

Белыя вішні і яблыні

Апавяданне

Мележ Іван

Пад акном цэлы дзень крык. Нецярплівы, патрабавальны: чыр-ры! чыр-ры! Там, у дзірцы між верандай і сцяной дома, сям'я. Цэлы дзень, ледзь развідняе, да змяркання, пырхаюць крылы — падлятаюць, адлятаюць чорныя, старанныя шпакі. І падлятаюць, і адлятаюць хапаючыся. Калі ляцяць недалёка, відаць, як хапатліва кідаюцца ў пошуках пажывы. Хапаючыся, пратаўчы хутчэй супакоіць, задаволіць, імчаць назад. Іх падганяе недавольнае: чыр-ры! Шпачаняты ... Болей »


epub
Мележ Іван, Апошняя аперацыя

Апошняя аперацыя

Апавяданне

Мележ Іван

Яны сядзелі ў амбулаторыі. Недзе за вёскай бесперапынна стралялі гарматы, і вокны ў пакойчыку ліхаманкава трымцелі. Са сцяны, над акном, адваліўся карычневы абломак тынку, упаў на стол. Урач узяў абломак у руку, другой змёў пясок са стала і выкінуў усё ў фортку. Якраз у гэтую хвіліну артылерыйская кананада сунялася, і ў цішы, што настала, рассыпалася кароткая, імклівая чарга кулямёта. Урач — высокі і худы — усхвалявана прайшоў уздоўж па... Болей »


epub
Мележ Іван, Гарачы жнівень

Гарачы жнівень

Аповесць

Мележ Іван

Перад раніцай прашумела навальніца. На світанні яна сціхла, дождж сышоў на захад, да Прыпяці, а за ім хутка сплылі хмары. Над вымытымі вадой палямі засінела чыстае неба і зазіхацела яркае жнівеньскае сонца. І неба, і сонца, пераліваючыхся вясёлкавымі колерамі, адбіваліся ў незлічоных буйных кроплях, што былі шчодра рассыпаны на пожні. Здавалася, што гэта не кроплі, а крупінкі сонца, якія разам з дажджом асыпаліся на зямлю. (фрагмент) Болей »


epub
Мележ Іван, Ноч без зор

Ноч без зор

Апавяданне

Мележ Іван

Прытомнасць прыйшла да яго нечакана. Ён расплюшчыў вочы, але нічога не ўбачыў. Скрозь была шчыльная непраніклівая цемра. Імжыў дробны веснавы дожджык. Гэты дожджык, мабыць, і вярнуў яго да прытомнасці. Увесь рот чалавека быў набіты зямлёю. З таго, што дожджык падаў на патыліцу, ён мог бы вывесці, што ляжыць ніцма. Аднак Міхась нічога не думаў,— ён ставіўся да ўсяго, што рабілася навокал і з ім, абыякава. (фрагмент) Болей »


epub
Мележ Іван, Булкін

Булкін

Апавяданне

Мележ Іван

Нікога, пэўна, на Малой зямлі не сустракалі так прыветліва, як Булкіна. Кожны раз, калі яго чырвоны, з кропелькамі поту на лобе твар, паказваўся ў траншэі першага аддзялення, па ўсяму ўзводу разносілася добрая вестка: «Булкін прыйшоў», Ён прыходзіў кожны дзень амаль у адзін час — увечары, паміж дзесяццю і адзінаццацю гадзінамі,— і ў непагадзь, і ў яснае зорнае надвор'е, і ў зацішша, і ў дні жорсткіх баёў. (фрагмент) Болей »


epub
Мележ Іван, Гісторыя парсюка

Гісторыя парсюка

Апавяданне

Мележ Іван

Пачынаецца гэта гісторыя, як належыць, з нараджэння. Нарадзіўся парсюк наш у хляве, разам з дзесяццю іншымі сваімі братамі і сёстрамі. З выгляду ён нібы не вылучаўся нічым, быў, здавалася, як усе. Можа, нават драбнейшы і цішэйшы, лагоднейшы за іншых. Але ўжо змалку стаў заўважацца ў ім талент: лагодны парсюк наш першы намацваў лепшае месца ў маці, набіраўся малака ўдосталь. Потым, калі ўжо настала пара цеста, парсюк навучыўся першы займ... Болей »


pdf
epub
Мележ Іван, Збор твораў у дзесяці тамах, т. 1

Збор твораў у дзесяці тамах

Аповесці і апавяданні

Мележ Іван

Літаратурная спадчына лаўрэата Ленінскай прэміі, народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа (1921-1976) стала нашым нацыянальным гонарам. Гэты дзесяцітомны Збор яго твораў уключае ў сябе ўсё лепшае, што створана пісьменнікам. Першы том склалі апавяданні і аповесці Івана Мележа. У томе публікуецца прадмова доктара філалагічных навук, прафесара і пісьменніка Алеся Адамовіча, а таксама каментарыі. Болей »


epub
Мележ Іван, Канец размовы

Канец размовы

Апавяданне

Мележ Іван

Машыніст выглянуў. Ён не першы раз занепакоена выглядаў з акна. На пачарнелых снежных дарогах усё часцей віднеліся нямецкія аўтамашыны, цягачы з гарматамі, натоўпы салдат, коннікі, фурманкі са скрынкамі і клункамі. Часамі ўсё гэта цягнулася бесперапынна, нагадваючы вялікіх чарвякоў. Абапал дарог усюды віднеліся адзнакі нядаўніх баёў — пажарышчы, варонкі, скарэжаныя машыны. Іх улад засыпаў снег. Немцы ішлі ды ішлі няспынна. (фрагмент) Болей »


pdf
Мележ Іван, Першая кніга

Першая кніга

Дзённікі. Сшыткі. З запісных кніжак

Мележ Іван

«Першая кніга» Івана Мележа — гэта сапраў-ды самая першая кніга пісьменніка, якая пісалася на фронце і ў шпіталях маладым салдатам Іванам Мепежам. Дзённікі і запісныя кніжкі, праз многа год сабраныя ў адно цэлае — хвалюючая кніга не толькі пра лёс юнака на вайне, але і пра вялікі народны подзвіг. Болей »


pdf
Мележ Іван, Жыццёвыя клопаты

Жыццёвыя клопаты

Літаратурная крытыка, публіцыстыка

Мележ Іван

У кнізе сабраны артыкулы і выступленні народнага пісьменніка Беларусі за 25 год (1948-1974) творчай дзейнасці. Гэта і нарысы, і публіцыстычныя выступленні, і артыкулы пра сучасную беларускую літаратуру. Болей »